[ Мітрапалітальная Камісія Касцёльнай Музыкі ]
Божа вечны
2. Ты знаходзішся ў вышынях – можа літасць Ты ўчыніш, / сыдзеш ў нашыя глыбіні.
3. О, нябесныя вы горы, / з нас расою змыйце гора / і грахоў здыміце мора.
4. Хай жа хмары дождж праліюць / і шляхі да нас адкрыюць / Справядліваму Месіі.
5. Пане Божа міласэрны, / Ты прыйдзі ў мой свет мізэрны. / Я чакаю, Табе верны.
6. Божа, будзь да нас ласкавы, / каб не горшыліся справы / у імя Тваёй жа славы.
7. Зменшы, Пане, гнеў свой строгі, / чалавек каб мог убогі / на святыя стаць парогі.
8. Плач пачуй Свайго стварэння / і яму дай суцяшэнне — / ў Тваё верыць нараджэнне.
9. Божа, мы схіляем голаў, / нас вазьмі у неба з долу / з дапамогаю Анёлаў.
Вітай, Зорка вод глыбокіх
2. Ты, Анёлам прывітана, / пад сэрцам насіла Пана. / Выпрасі спакой нам з неба, / што згубіла Маці Ева.
3. Глянь на тых, што з гора плачуць. / Сляпыя хай свет убачаць. / А памылкі чалавека / адвядзе Твая апека.
Да Марыі быў пасланы
2. Засмуціла Дзеву мова, / што пачула ад Анёла. / А каб споўніць Бога волю, / і з пакорнаю душою / словы ў сэрцы разважае, / Божы сэнс у іх шукае.
3. Цуд быў дзіўны, нечуваны — / Габрыэль сказаў да Панны / словы мудрыя, святыя: / «Не палохайся, Марыя, / ласку Ты знайшла у Пана / і Яго народзіш Сына.
4. Найвышэйшым Ён пасланы, / будзе Езусам названы. / Чалавекам дасканалым, / як асоба — сам Бог славы, / слова Вечнае Святое, / што збаўляе ўсё жывое.»
Езу маленькі
2. Дзева Марыя, мы — Твае дзеці, будзь паратункам на кожны дзень. / Дай жа нам Сонца Праўды адвечнай, хай знішчыць нашай грэшнасці цень. / Каб не быць нам за правіны вечна ў смутку і ў журбе, / дай нам Збаўцу — Свайго Сына, шчыра просім мы Цябе.
О Панна Святая
2. Глянуў Пан на Цябе з любоўю, / і Анёл Табе абвесціў: / Надыходзіць вось сапраўдны Бог, / у Тваім улонні прыме цела Новага Адама — / народжаны ад Айца, народжаны ў часе / Бог-Чалавек, Светач і Жыццё, — Той , Хто свет стварыў.
О Панна Святая, пачатая без грэху, Марыя — брама неба, поўная пакоры, Маці Эмануэля.
3. Весяліцеся са мной, абранніцы Пана, / бо маё сэрца стала Святыняй Бога. / Пан схіліўся над сваёю Служкай, / і маё ўлонне ўчыніў Ён Брамай Неба. / Стаўся чалавекам адзіны Сын Бога / Езус, найпрыгажэйшы сярод людскіх сыноў.
О Панна Святая...
Радуйся, Марыя
2. О, Марыя Панна, дай нам дапамогу / ў выкананні збаўчых Запаветаў Бога, / памажы нам не згубіць да Хрыста дарогу.
3. Ты благаслаўлёна і пашаны годна. / Сына Ты пачала ад Святога Духа / Нарадзіла ў чыстасці, Дзевай засталася.
4. Між жанчын адзіна, Маці непавінна, / неба Каралева, велічная Дзева. / Шлях праўдзівы да Хрыста памажы знайсці нам.
5. І багаслаўлёны плод Твайго улоння, / Езус Хрыстус, наш Пан, Сын жывога Бога. / Ён прыйшоў, каб збавіць нас: чэсць Яму і слава!
Дайце, нябёсы
Дайце, нябёсы, росы з вышыняў, хмары, прышліце Бога-Месію.
2. Грэх нас знявечыў і ўсе людзі разам / прад Збаўцам свету нібы у праказе.
Дайце, нябёсы...
3. Глянь на цяжкія нашых сэрцаў раны, / дай нам Таго, Хто мае быць спасланы.
Дайце, нябёсы...
4. Люду, суцешся, ды забудзь нядолю, / бо з путаў грэху выйдзеш ты на волю.
Дайце, нябёсы...
5. Дзверы адкрый нам вечнай ласкі, Божа, / дай жа нам Збаўцу, што грэх пераможа.
Вось Пан Бог надыходзіць
Rorate caeli
А учора з вячора
2. З нябеснага двора (х2) прыйшла к нам навіна: /
3. Прыйшла к нам навіна (х2) — нарадзіўся нам Сына. /
4. Нарадзіўся нам Сына (х2) ад Панны Марыі!
Adeste fideles
2. Deum de Deo, lumen de lumine, / gestant puellae viscera, / Deum verum, genitum, non factum.
Venite adoremus, venite adoremus, / venite adoremus, Dominum.
3. Stella duce, Magi, Christum adorantes / aurum, tus es myrrham dant munera. / Iesu infanti, corda praebeamus.
Venite adoremus...
4. Cantet nunc hymnos chorus angelorum, / cantet nunc aula caelestium: / Gloria, gloria in excelsis Deo!
Venite adoremus...
5. En grege relicto, humiles ad cunas / vocati pastores approperant: / et nos ovanti gradu festinemus.
Venite adoremus...
6. Aeterni Parentis splendorem aeternum / velatum sub carne videbimus / Deum infantem pannis involutum:
Venite adoremus...
7. Pro nobis egenum et foeno cubantem; / piis foveamus amplexibus: / sic nos amantem quis nos redamaret?
Venite adoremus...
8. Ergo qui natus die hodierna, / iesu, tibi sit gloria: / Patris aeterni verbum caro factum.
Venite adoremus...
А ўчора з вячора
2. Зора засвяціла, свет узвесяліла. (2 р.)/
3. Свет узвесяліўся, Хрыстус нарадзіўся! (2 р.)/
4. Людзі, паспяшайце, Збаўцу прывітайце. (2 р.)/
5. Хрыста нараджэнне – людзям на збаўленне. (2 р.)
Ах убогі жолаб
2. Зімна Сыну Бога у кутку маленькім. / Ён пакінуў край нябесны – атрымаў стаенку.
3. Ці не мог Ты, Божа, мець палац прыгожы? / Ах, нашто сцюдзёнай ноччу выбраў гэта ложа?
4. З неба прыбываеш – нам грахі змываеш. / А змываючы грахі ўсе, слёзы праліваеш.
5. Злітуйся над намі, змый грахі слязамі. / Богу сэрцы у пакоры аддаем мы самі.
Богу заспявайма ўсе
2. У бясконцай дабрыні / Ты збаўленне нам прызначыў. / Свайго Сына з вышыні / даў нам і грахі прабачыў.
Богу заспявайма ўсе / спеў падзякі, радасці спеў.
3. Каб жылі мы як браты, / у любові без заганы, / жыватворчы Дух Святы / суцяшальнік нам пасланы.
Богу заспявайма ўсе…
4. І паўсюль дзе толькі тут / нас вядуць шляхі зямныя, / не пакіне верны люд / Маці Божая Марыя.
Богу заспявайма ўсе…
5. Божа, ў неба нас вядзі, / захавай ад вечнай смерці, / ў кожную сям’ю прыйдзі, / валадар у кожным сэрцы.
Богу заспявайма ўсе…
Дзева Святая
2. З неба Анёлы на зямлю прыбудзьце / і супакою вестунамі будзьце. / Люленькі-люлі, Божа – наша Сонца. / Люленькі-люлі, Валадар бясконцы.
3. Пану спявайце, ўсе зямныя дзеці, / хай Божа радасць ў сэрцах вашых свеціць. / Люленькі-люлі, мілы наш Збавіцель, / Люленькі-люлі, свету Адкупіцель.
Зорка Бэтлеемска
2. Промень ласкі Божай на зямлю праліўся, / каб табе даць шчасце Збаўца нарадзіўся.
Не спі абудзіся! Хрыстус нарадзіўся! З неба радасць прамяніцца, будзем весяліцца.
3. Ўстань жа, не спазніся прывітаць Дзіцятка. / Да жыцця ачніся, беларусе-братка.
Не спі абудзіся!…
Люлі, мой Езусе
2. Люляй жа, Матанька, Божага Сына; / Ён жа надзея нам, грэшным, адзіна.
Спі, Езу, Дзетачка, люленькі—люлі, ўсцешаны ласкаю Святой Матулі.
3. Люляй жа Ружачка найпрыгажэйша, / люляй жа Лілея найаздабнейша.
Спі, Езу, Дзетачка…
4. Спі, ясна Зорачка, што ззяе дзіўна / Ты — наша Сонейка, наш Бог праўдзівы.
Спі, Езу, Дзетачка…
Нарадзіўся, нам з’явіўся
2. Разам з вамі мы з мальбамі / паспяшым туды хутчэй, / Хоць Малога, станем Бога / цешыць песняю сваей. / Бо Ён бедна нарадзіўся, / у жалабочку прытуліўся, / каб нас, грэшных, ў небе мець.
3. Станем ў кола і вясёла / будзем «Глёрыя» спяваць: / бо Жаданы нам пасланы, / каб збаўленне свету даць. / Шчыра так Яго вітайма / і з Анёламі спявайма: / «Ўсім спакой тут на зямлі!».
4. Прывітайма, запытайма, / хто ж прычынай гэта быў? / Скуль патрэба, што аж з неба / на зямлю сам Бог сступіў? / Міласць Божа то зрабіла, / Сына з неба падарыла, / каб у небе мы былі.
5. Чаму ж, Божа, жолаб–ложа, / з сена меў пасцель сабе? / Быдла грэла – літасць мела, / а не людзі для Цябе? / «Грэшнік, злосці што паддаўся, / і як сена кволы стаўся, – / праз Мяне, каб рай здабыў».
Нова радасць стала
2. Дзе Хрыстос радзіўся, / з Панны ўцелавіўся, / нібы чалавек убогі ў пялюшкі спавіўся.
3. Пастушкі з ягняткам / перад тым Дзіцяткам / упадаюць на калені / для Яго ўслаўлення.
4. І мы заспявайма, / Хрыста праслаўляйма, / нараджонага з Марыі / пакорна ўпрашайма.
5. Цябе просім, Божа, / просім мы, як можам: / дай жыццё у небе шчасна, / на зямлі – прыгожа.
Ночка ціхая, зарыста
2. Нарадзіла Дзева Маці у бядоце, / у паветцы, у нястачы, у клапоце. / І над гэтым Божа Маці бедавала / і, калышучы Дзіцятка, так спявала:
3. Спі мой міленькі Сыночак, Збаўца свету. / Выбачай, мой галубочак, беднасць гэту. / Чым Цябе, Сыночак, маю спавіваці – / Твае ручанькі прыгожы прыкрываці?
4. Не пагардзіў Ты прыйсці так на свет гэты, / у кашульку у мяне Ты не адзеты. / Толькі сенцам тут Цябе я атуляю, / невыгоды, можа, гэтым больш спраўляю.