Божа Магутны! Усё з Твае ласкі. Мы дачакаліся Светлае Пасхі. Ежы святочнай З чубам талеркі, Дзеці на вуліцы скачуць у «бэрка»: «Бэрак-бэрак, дай цукерак! У цябе поўны куфэрак. Бэрак-бэрак, дай каўбаскі! Я не еў да самай Пасхі». Светлай нядзелькай з самага рання свет захліснула хваляй кахання. Будзіць матуля – час разгавецца! Песня святая з неба ліецца: |
«Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос!» Божа мой ясны! З Тваёй мілосці заўтра наедуць родныя ў госці. Новыя кошычкі, новыя сачкі – пойдуць па хатах маленькія жачкі: «А дай нам, бабка, усім па яечку. Да зялён явар, кудравы! Усім па яечку ды па чырваненькім. Да зялён явар, кудравы!» |
Людміла Кебіч