- Дзе мне знайсці таго, што сэрцам
Маю душу гатоў любіць.
Я марна клічу, не азвецца
На покліч мой ніхто. Маўчыць.
Мінецца час маіх трывог,
І мне руку падасць мой Бог.
- Як не хваліць Цябе, мой Божа,
Убачыўшы, які Ты ёсць!
Твае нам цуды сведчаць гожа
Пра маглодзеяў Божых прыгажосць.
Не цень іх, а Тваё святло
Нятленнае перамагло.
- Бы ў люстры бачу вобраз мілы,
Малітва ўбогая мая.
Ах! каб душа займела крылы,
Каб з Творцам зблізіцца мог я!
Якая радасць у грудзях
Мяне вяла б на светлы шлях!
- Я мог бы ля падножжа трона
З анёламі Яго ўслаўляць,
Аблічча Сынава спакойна
Я мог бы шчасна сузіраць;
Я, хто ў малітвах недалуж,
Спяваў бы гімн, як гожы муж.
- Хоць кожны твор Яго дае мне
Ўстакроць, чым слаўленне Тварца,
Бязмежны сілы свет таемны,
Не мае мудры чын канца.
Давід не ўславіў мілаты,
Якое варты, Божа, Ты.
- Гаворыш Ты са мной лагодна,
Нібы з дзіцяткам, Божа мой.
Але грахі мяе нягодна
Мне засланяюць вобраз Твой.
Што мне рабіць, каб найхутчэй
Заслону ухіліць з вачэй?
- Калі ж у цемры маёй ночы
Ён мне прасветліць ясны зрок,
Усё, што ўбачаць мае вочы, -
Не свет суцэльны, а драбок.
З Табою помыслы мае,
А сілы ўбачыць не стае.
- Я чую голас Твой заўсёды
У Божым слове! Толькі ён
У славаслоўнасці прыроды
Мне ў будных днях маіх чуцён!
Чаго хачу? душу і плоць
У спеў укласці, мой Гасподзь.
- Як палка нёс бы я каханне,
Як я стараўся б у мальбе
Здабыць Тваё упадабанне,
Шчаслівы быў бы праз Цябе,
Калі б мой дух, як цацкі бляск
Дзіцятка вабіў, а не гас.
- Якую нэндзу, Божа, адчуваю!
Суцеш, прымі, Гасподзь, мяне,
Паслабі моц майго адчаю;
Дух мудрасці Тваёй ва мне,
Каб не паддаўся я пустой
Мане - рассудлівай душой.
- Каб даўся промням Божых ісцін
Сябе павесці да канца
Тваіх яснот, каб здолеў выйсці
На шлях стваральны, шлях Айца.
Я, хто хваліць дастойна ўжо нядуж,
Хваліў бы годнасна, як муж!
|