* * * Шпаклюе шчыльна восень каляіны, Дажджом на вокнах пішуцца тамы, І раптам напамінкам аб язміне — Раскоша белых шалікаў зімы.
Яшчэ скарбонку жыццядайнай сілы |
* * * Вакол мяне начныя гукі Шугаюць безліччу званоў, І ткуць ткачыхі без прынукі Сваё спрадвечнае радно.
Душа трымаецца ў знямозе,
Навошта для душы — малечы — |
Не карайце зямлю
Калі ў небе зорак не злічыць,
Жалобны голас роднае зямлі,
Калі гучыць набатам хор званоў
Пачуй размову стомленых ялін, |
* * * Непадуладнасць небу — гэта боль, Што мучае цябе пякуча доўга, Маю руку падаць табе дазволь, Бо не асіліш без мяне дарогу.
Не утрымаеш кветку вераска
І ўсё ж такі табе зайздрошчу я, |
* * * У сховы нямыя Хаваецца час, Мае дарагія, Я помню пра вас.
Вятрыскі пачулі,
Вось ноч рассцяліла
І з вашым святлом |
* * * Такія сосны розныя, Хаця і сёстры родныя, Па лесе разбягаюцца Ці ў карагод збіраюцца. Адна вось нахілілася, нібы спагады просячы У грыбніка няўдалага на пратаптанай просецы. А тая як патрапіла да дуба неабдымнага, Уцякла з сямейкі роднае, бы да свайго адзінага. Любуюся сасонкаю, што ля бацькоў нявесціцца, Яна дзяўчынкай гонкаю ля роднай маці песціцца. Лёс на свавольствы гэтыя глядзіць і усміхаецца, І песні, шчэ няспетыя, пад ціхі шэпт складаюцца. |