|
|
№
4(62)/2012
SUMMARY
Жыццё Касцёла
Постаці
Вера & Socium
Галерэя
Ad Fontes
Прэзентацыя
Маналог святара
Кіно
У святле Бібліі
Паэзія
Проза
Юбілеі
Паэзія
Мастацтва
Гісторыя
Літаратуразнаўства
Навука і рэлігія
Кніжныя скарбы
|
№4(62) 2012Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Новая евангелізацыя для перадачы хрысціянскай веры», у якім распавядаецца пра ХІІІ Звычайны Сінод Біскупаў, што адбыўся ў Рыме 7–28 кастрычніка 2012 г. «Адказнасць каталіцкіх СМІ» — так называецца матэрыял дырэктара Ватыканскага радыё Анджэя Капроўскага, у якім распавядаецца пра сучасныя выклікі, што стаяць перад каталіцкімі радыёстанцыямі (даклад быў зроблены на Першым кангрэсе каталіцкіх СМІ ў Гродне. Друкуюцца ўрыўкі з «Дзённіка» благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі і артыкул пра яго «Апостал Божай Міласэрнасці» кс. Г. Цярэшкі ў перакладзе з польскай мовы Я. Чаплінскай. У рубрыцы «Вера і сацыум» айцец П. Рудкоўскі прапануе чытачам артыкул пад назваю «Удзел Касцёла ў грамадскім жыцці — абавязак ці магчымасць?». У публікацыі мастацтвазнаўцы В. Буйвала «Якопо Бассано. Уцёкі ў Егіпет» распавядаецца пра шэдэўр вялікага італьянскага мастака. Друкуецца заканчэнне перакладу працы Тамаша Кэмпійскага «Сьледам за Хрыстом», зробленага Ст. Грынкевічам. Выхаду ў свет кнігі перакладаў з польскай мовы вершаў ксяндза і паэта Яна Твардоўскага прысвечаны артыкул М. Скоблы «Кавалер Ордэну ўсмешкі». Пра новую кнігу, падрыхтаваную ў выдавецтве «Pro Christo», — манаграфію У. Васькова «Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны: Гісторыя Гомельскага дэканата», распавядаецца ў анатацыі «Гісторыя Касцёла: асаблівасці і тонкасці даследавання» кандыдата гістарычных навук А. Шымак. «Пра рэстаўрацыю святыні і людскіх душаў…» гаворыць у сваім святарскім артыкуле-маналогу кс. Ян Кучынскі (Гродна). Пра фільм В. Аслюка «Драўляны народ», які атрымаў гран-пры на Міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat-2012», распавядаецца ў артыкуле Аркадзя Шпунта. Кандыдат філалагічных навук Е. Лявонава ў артыкуле «Канцэпт “анёл” у мастацкай карціне свету» разважае пра прыцягальнасць вобраза анёла. У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы беларускіх паэтаў Л. Сільновай, В. Вабішчэвіча і А. Брусевіча. Пісьменнік У. Сіўчыкаў прапануе чытачам свае новыя празаічныя творы пад назваю «З начных нататак і фацэцый». Юбілеям вядомых беларускіх пісьменніц А. Васілевіч і Д. Бічэль прысвечаны артыкулы народнага паэта Беларусі Н. Гілевіча («Алена Сямёнаўна»), літаратуразнаўцы Я. Янушкевіча («Тры квадры жыцця») і аднаго са старэйшых беларускіх даследчыкаў У. Содаля («Дарагое лісцянятка»). Тут жа друкуюцца выбраныя вершы Дануты Бічэль («Малітвы любові»). Пра таленавітую мастачку В. Ільіну і яе творы распавядаецца ў эсэ мастацтвазнаўцы В. Буйвала «Колеры шчасця». «Сталінградская мадонна» — так называецца артыкул гісторыка Андрэя Шпунта, у якім распавядаецца пра незвычайны мастацкі твор Курта Ройбера. Даследчык літаратуры А. Трафімчык прапануе чытачам артыкул «Беларуская калядная драматургія для дзяцей». І. Марозаў у артыкуле «Пра Божую праграму развіцця сусвету» разважае пра таямніцы светабудовы. Кніжным зборам Менскага канвенту дамініканаў прысвечаны артыкул «Кніжныя зборы Менскага канвенту дамініканаў» навуковага супрацоўніка Нацыянальнага гістарычнага музея Ю. Лаўрыка.
|
|
|