![]() |
У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы В. Зуёнка і Г. О. Котта (пер. з ням. мовы А. Сямёнавай-Герцаг).
Літаратуразнаўца Т. Нуждзіна (Мазыр) прысвяціла свой арт. «Ніл Гілевіч і яго лірычны герой на шляху да Боскасці» творчасці вядомага народнага паэта Беларусі.
«Хрысціянізацыя Беларусі: версіі, гіпотэзы, сведчанні ў помніках старажытнай беларускай літаратуры» — так называецца сумеснае даследаванне знаўцаў старажытнасці У. Кароткага і Ж. Некрашэвіч-Кароткай.
М. Скобла ў эсэ «З „рабра“ беларускай вярбы» піша пра кнігу «Духу магутныя чары: Ларыса Геніюш ва ўспамінах, лістах, архіўных матэрыялах» (2015).
Памяці знакамітага французскага лётчыка і пісьменніка, католіка А. дэ Сэнт-Экзюперы прысвечаны арт. Л. Камінскай «Жыць — гэта паступова нараджацца…».
С. Харэўскі ў арт. «Кніга-вітраж» піша пра новую кнігу доктара мастацтвазнаўства Т. Габрусь «Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына» (2014).
Гісторык А. Шпунт у арт. «„Галантный век“ в гербах городов Беларуси…» аналізуе кнігу С. Рассадзіна пра гарадскую геральдыку.
Мастацтвазнаўца Я. Шунейка ў эсэ «Аднавіць і ўвекапомніць…» апавядае пра творчасць аднаго з сучасных беларускіх скульптараў — В. Калясінскага, які актыўна працуе ў сакральнай скульптуры.