***
Песні мае — гэта птушкі крылатыя,З родных палёў каласкі. Песні мае — гэта хмаркі калматыя З сіняй нябёс вышыні. Песні мае — гэта хвалі шумлівыя, Шэпты зялёных палёў, Ветру асенняга песні тужлівыя, Казкі цяністых лясоў. Песні мае — гэта слёзы гарачыя, Літыя сэрцам ў цішы. Песні мае — гэта радасці светлыя Кволай дзявочай душы. 12/V–25 г. |
***
Льецца песня веснавая,Песня волі, кліч жыцця. Зноў душа мая спявае, Поўна мар і забыцця. Звонкі гоман ў полі, ў лесе, Даль ў праменнях зіхаціць. Сонца кросны тчэ на стрэсе, Сонца ў хвалях ўсцяж гарыць. 15/VI–25 г. |
Лета
Ў полі ціха, толькі ветрыкКаласамі ледзь шуміць. То ён кветку пацалуе, То ў траве зашамаціць. Сонца промні залатыя Шле з блакітаў вышыні, Песціць шчыра землю-маці Сярод гэтай цішыні. Ўсюды свет, цяпло, прыволле, Ўсюды мір і супакой. І здаецца, ўсе шчаслівы Гэтай летняю парой. 23/ХІ 25 г. |
Жаданне
Ой, хацела б я тым вольнымВецярочкам быць, З траўкай, з кожным каласочкам Ў полі гаманіць.
З кожнай кветкай цалавацца,
Слухаць казкі сініх даляў, 20/ХІІ 25 г. |
***
Вітаю песняй маладоюЦябе, мой родны мілы кут. Навек з’яднана я з табою, Мой слаўны беларускі люд. Вітаю вас, дзядоў загоны, І вас, засценкі родных хат, І лесу вабныя заслоны, Садочкаў мілых ветлы рад. Прасторы сэрцу дарагія, Я вам на вернасць прысягаю. Нясу вам сілы маладыя І вольнай песняй вас вітаю. 19/І–26 г. |
Ноч
Ноч. Поўны шэптаў і казак таемныхПоле, балоты, лясы. Кветкі свой пах разліваюць прыемны, Ззяючы срэбрам расы. Сціхла на поплаве песня начлежнікаў. Толькі ў прасторы палёў Конь часам пырхне, забразгае путам, Хвіля – і ціха ўсё зноў. Месячык срэбны плыве над зямлёю, Далі вартуе, глядзіць. Ветрык-гарэзнік ледзь-ледзь павявае. Ноч. Ўсё заціхла. Ўсё спіць. 1/ІІ – 26 г. |
Завіруха
Зашумела завіруха,Хмары неба агарнулі І рагоча вецер глуха, Люты правіць гулі.
Хіляць дрэвы стан свой голы,
Мора белае бушуе, 14/ІІ – 26 г. |
Пралеска
Яшчэ дзе-недзе снег бялееІ ў лесе свежы халадок, А ўжо вясне на прывітанне Расцвіў пралесачкі цвяток. Ківае сіняю галоўкай І усміхаецца, бы ў сне. Люблю я мілую пралеску. Яна мне шэпча аб вясне. 4/ІІІ–26 г. |
***
A. S.
Мілы дружа, я плакаць не буду, 12/IV 28 г. |
***
A. S.
Прыйдзеш ты, калі вясна ударыць, 21/ХІІ 30 г. |
***
Ой, упалі з неба слёзкі,Ясныя упалі На кляновыя лісточкі, На рабін каралі.
Ой, упалі, ой, упалі
Загарэліся расою 20/XІ–27 г. |
Гл. таксама:
:: «СЭРЦА REQUIEM СПЯВАЕ...» ::