![]() «Яна любоў дарыла нам штодня…» — так напісаў у сваім вершы-прысвячэнні Яўгеніі Янішчыц народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. 20 лістапада споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння гэтай выдатнай беларускай паэткі. Па трагічным збегу абставінаў на лістапад прыпадае таксама 30-я гадавіна заўчаснага Жэнінага адыходу ў вечнасць. Усяго 40 гадоў зямнога веку адмераў ёй лёс, але пражыла яна іх ярка, натхнёна, таленавіта, ахвярна складаючы на алтар паэзіі свой боль і радасць, шчыруючы, «як сялянка над раллёй чарнавіка». І гэта яе сялянская працавітасць, спалучаная з талентам, якім яе шчодра надзяліў Бог, дала ёй магчымасць за такі кароткі жыццёвы шлях «выканаць заданне Бога» — у поўнай меры рэалізаваць свой самабытны талент, стаўшы адною з найлепшых і найбольш адметных айчынных паэтак… Мінае час, але застаецца ў нашай удзячнай памяці светлы Жэнін вобраз. Жыве яе шчымлівае, глыбінна народнае слова, жывуць яе кнігі і шчодрая любоў яе сэрца, якую яна не стамлялася дарыць роднаму Краю і людзям, і якая ўжо ніколі не знікне.
Прапануем чытачам падборку вершаў паэткі.
|
Мне па душы глухія пушчы, Лістоты замяць на дварэ. Я непрыручанаю птушкай Жыву між сполахаў і дрэў. Каторы дзень настрой губляю І зноў па-новаму раблю. Бягу, гукаю, выглядаю, Шукаю, думаю, не сплю. О, людзі! — Вечныя пытанні, Вытокі мудрасці і зла. Нясу ў сваё святое ранне Любоў і гнеў на паўкрыла. Мяне ў палёце не скарылі. А будзе што не так — малю: Скруціце стомленае крылле І кіньце ў родную раллю. |
Ты пакліч мяне. Пазаві. Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё з любві, Нават самая простая ява. І тады душой не крыві На дарозе жыцця шырокай. Пачынаецца ўсё з любві — Першы поспех і першыя крокі. Прыручаюцца салаўі, І змяняюцца краявіды. Пачынаецца ўсё з любві — Нават ненавісць і агіда… Ты пакліч мяне. Пазаві. Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё з любві, А інакш і жыць немагчыма. |
Яшчэ зазімак і не сніўся, Хоць ліст азолены спадаў. І па зажураных садах Барвова вецер мітусіўся.
Чакала ў цішыні дарога |
Пагас, патух мой ясны дзень, І росы выпалі на травы. І пахне восенню гаркавай… Прыйдзі, адзіная з надзей!
Прыйдзі з журбою і з віной,
Прыйдзі, падзелім напалам |
Жывіце і любіце, Свой беражыце дом. … Як птушку у блакіце, Мяне застане гром.
Была ў жыцці я весняй
Таму раскажуць сосны,
Зямля — мая калыска, |
Баюся я нявыказаных слоў, Яны — палын, яны — дурман і мята. Прыходзіць позна лепшая любоў, Як за пакуты горкія адплата.
Над цёмначчу раскрыленых дзвярэй,
Дык не здзіўляйся шчаснай немаце, |
Слоў не трэба. Варажба Ўся вачыма сказана. Будзе вечная журба Да мяне прывязана.
Загукаюся ў бары —
Столькі роднасці вакол
І густыя туманы,
І каляны лёд Каляд |
Чабароваю палянай — Цвету мройнае кіпенне. Станаўлюся паслухмянай У руках тваіх, натхненне.
Мною сходжана нямнога
І любіць мне да пылінкі
Не пагашана аскома |
З краю старажытнага Хлынуў песні россып: «Ой, чыё-то жыта, Чые-та пакосы…»
Хмурыць чорны бровы
Па калючай пожні,
Позні і бяссонны |