![]() Райнэр Марыя Рыльке (ням. Rainer Maria Rilke) — вядомы аўстрыйскі паэт. Нарадзіўся 4 снежня 1875 г. у Празе. У 1894 г. выйшаў першы зборнік яго вершаў «Жыццё і песні» («Leben und Lieder»). Вучыўся ў Пражскім універсітэце на філасофскім, а пасля на юрыдычным факультэце. У падарожжах па Германіі і Італіі з’явіліся яго зборнікі «Увянчаны снамі» («Traumgekrönt», 1897) і «Адвэнт» («Advent», 1898), цэнтрам якіх стаў унутраны свет чалавека. Вывучаў рускую мову, падарожнічаючы па Расіі. Быў знаёмы з Львом Талстым, Іллём Рэпіным, Барысам Пастарнакам. Вынікам рускіх падарожжаў стаў зборнік «Часасловец» («Stundenbuch», 1905; бел. пераклад В. Сёмухі «Кніга гадзін», 2004), напісаны у форме дзённіка праваслаўнага манаха (многія з вершаў напісаныя ў форме малітваў). Некаторы час жыў у Парыжы, падарожнічаючы па Еўропе і Скандынавіі, у выніку чаго з’явіліся першыя запісы рамана «Запіскі Мальтэ Лаўрыдса Брыгге» («Die Aufzeichnungen des Malte Laurids Brigge», 1910). У падарожжы па Італіі распачаў працу над зборнікам «Дуінскія элегіі» («Duineser Elegien», 1912–1922), у якім звярнуўся да глыбіняў свядомасці і эмоцый чалавека. Апошнім значным паэтычным зборнікам паэта стала кніга «Санеты да Арфея» («Sonette an Orpheus», 1923). Сваімі любімымі кнігамі называў Біблію і творы Е. П. Якабсена. Памёр 29 снежня 1926 года ў Швейцарыі. |
Анёлы
Стамлёна вусны ўсе стулілі,
Яны ж усе, як бы блізняты, |
Зыход
Адчуў я на сабе, што значыць тут зыход,
І я бездапаможна назіраў,
той развітальны ўзмах ужо не для мяне, |
Звар’яцелыя
Яны маўчаць, таму што ўсе граніцы
А ноччу да вакна яны падходзяць, |
* * *
За болем боль, як быццам плоць арэ
Мучэння столькі… Мне чакаць чаго? — |
* * *
Жыццёвы шлях. Раптоўна ўсё іначай —
З глыбінь інтымных п’ём разлукі, страты,
Адлюстраваннем у вадзе заззяю, |
Да анёла
Магутны, ціхі ты над самым краем
З пацёмкаў выйсце мы не знойдзем самі,
Святло тваё над царствамі, шляхамі
Ці змог бы хтосьці ўвесці ў твае вены
Наш ціхі плач нікога не кранае,
О мой анёл! Ці скардзіўся? — крычу я,
То для цябе мой стук тут асцярожны — |
* * *
Ты забяры іх з гарадской віны,
Няўжо няма ім месца на зямлі? |
Вечар
У вэлюм чорны дрэвы ўсе адзеты,
а ты не тут, дзе цемра асцярожна
І цяжка адшукаць у цемры горкай, |
Пераклаў з нямецкай мовы
Сцяпан Сяргей.