![]() Антонія Поццы (Antonia Pozzi) нарадзілася 13 лютага 1912 года ў Мілане ў забяспечанай сям’і буйнога адваката. Вучылася ў класічным ліцэі імя Мандзоні, дзе перажыла няпростую гісторыю кахання з выкладчыкам лацінскай і грэцкай моваў Антоніё Марыя Чэрві, старэйшым за яе на васямнаццаць гадоў. Намаганнямі бацькі Чэрві перавялі ў Рым, а дзяўчына перажыла глыбокую дэпрэсію. Вучылася на філалагічным факультэце Міланскага ўніверсітэта (1930–1935), дзе пад кіраўніцтвам філосафа Антоніё Банфі абараніла дыпломную працу па творчасці Флабэра. У гады навучання сябравала з паэтам Віторыё Серэні і іншымі маладымі інтэлектуаламі. Вяла дзённік і пісала шматлікія лісты, цікавілася фатаграфіяй, любіла падарожнічаць, асабліва па гарах каля сямейнай вілы Пастура, то бок, яе жыццё ў многім адрознівалася ад тыповага шляху італьянскай дзяўчыны таго часу. 3 снежня 1938 г. атруцілася барбітуратамі…
Кніга вершаў Антоніі Поццы «Словы» выйшла ўжо пасля яе смерці, у 1939 годзе. Яе паэзія блізкая да герметызму — своеасаблівага бунту супраць прапагандысцкай рыторыкі аўтарытарнага рэжыму ў італьянскай паэзіі 30-х гадоў ХХ ст. Асаблівасцю герметычнай паэзіі стала засяроджанасць на ўласным унутраным свеце, адсутнасць красамоўных рытарычных прыёмаў, імкненне перадаць яснымі словамі глыбіню пачуццяў,
а таксама ўвага да сутнасных праяваў быцця. Некаторыя крытыкі адзначаюць і пэўны ўплыў на яе вершы паэтыкі нямецкага экспрэсіянізму.
|
Прыгажосць
Табе аддам сябе самую,
Табе аддам сябе самую,
Табе аддам сябе самую,
А ты прымі маю здзіўленасць 4 снежня 1934 г. |
Сон на пагорку
Халодным ранкам я б хацела
Я б хацела сабраць букет барвінкаў,
І так наблізіцца
Я б хацела быць маўклівым манахам,
Я б хацела Асізі, 24 студзеня 1933 г. |
Сельскія могілкі
Сельскія могілкі, 2 лістапада 1933 г. |
Вечар на цвінтары
Касцёл спусціўся з гары, 3 лістапада 1933 г. |
Прадмова і пераклад з італьянскай мовы
Аксаны Данільчык.