Home Help
Першая Аўтары Архіў Пошук Галерэя Гасцёўня
У нумары 1(19)/2002
Мастацтва
Нашы святыні
Мастацтва

ВЕСНАВЫЯ ГАЛІНКІ ВЯРБЫ

НАПАЛЕОН
Memoria
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Проза

ЖЫЦЦЁ ПАЭТА Ў МІНІЯЦЮРЫ
Haereditas

СЛАВУТЫ ЧЫЛІЕЦ

МАЕ ПАДАРОЖЖЫ
Мастацтва
Культура
Кантрапункт
Пра самае важнае

Аўтары

АДАМКОВІЧ Аляксандр
БАГДАНОВІЧ Ірына
БАЖЭНАВА Вольга
БЕКУС Нэлі
БІЧЭЛЬ Данута
БЛІН Уладіслаў
БУЗУК Уладзімір
ГАБРУСЬ Тамара
ГАЛУБОВІЧ Леанід
ГАНЧАРУК Ігар
ГРУШОЎСКІ Дамінік
ДАНІЛЬЧЫК Аксана
ДУБЯНЕЦКІ Эдуард
ДУКСА Мар'ян
ЖАРНАСЕК Ірына
ЖЛУТКА Алесь
ЗАЛОСКА Юрась
КАЗЛОЎСКІ Міхась
КОЎТУН Валянціна
КОНАН Ўладзімір
КРЭМІС Ян
ЛАПЦЁНАК Таццяна
ЛЕЦКА Яўген
ЛІХАЧ Тамара
ЛОЙКА Вера
МАЛЮШЫНА Валянціна
МАМОНЬКА Алесь
НЕКРАШЭВІЧ Жана
САЛОДКАЯ Надзея
СВЁНТЭК Казімір
СІНІЛА Галіна
СІЎКО Франц
СІЦЬКА Здзіслаў
ТАРАСЮК Люба
ТУРОНАК Юры
ШУНЕЙКА Яўген
ШЭЙПА Святлана
ЯРАШЭВІЧ Аляксандр


Вольга БАЖЭНАВА
Кандыдат мастацтвазнаўства, дактарант БДУ. Закончыла Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1980). Даследуе манументальны жывапіс і пластыку Беларусі эпохі барока, а таксама жывапіс ХХ ст.

Данута БІЧЭЛЬ

Данута Бічэль нарадзілася ў вёсцы Біскупцы на Лідчыне. У 1962 г. закончыла Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Аўтар кніг паэзіі: «Дзявочае сэрца» (1960), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты – гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992). «Доля» (1972), «Ты – гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992).



Уладіслаў БЛІН

Ксёндз Уладзіслаў Блін нарадзіўся 6 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю, абараніў магістарскую працу і ліцэнзіят. З 1991 г. працаваў пробашчам Магілёўскай катэдры св. Станіслава. У канцы 1998 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка і быў прызначаны ардынарыем новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі.



Тамара ГАБРУСЬ
Кандыдат архітэктуры, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Закончыла архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (1968) і аспірантуру ІМЭФ АН Беларусі (1973). Даследуе манументальнае дойлідства Беларусі. Адна з укладальнікаў і аўтараў кнігі «Страчаная спадчына» (1998), аўтар кнігі «Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока» (2001). Член Саюза беларускіх архітэктараў і Саюза беларускіх мастакоў.

Леанід ГАЛУБОВІЧ
Паэт, крытык. Нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна. Аўтар зборнікаў паэзіі «Таемнасць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініяцюраў «Зацемкі з левай кішэні» (1998). Жыве ў Мінску.

Дамінік ГРУШОЎСКІ

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1926 г. у в. Велька Маня ў Славакіі. У 1946 г. паступіў у духоўную семінарыю ў Браціславе. 19 чэрвеня 1951 г. абараніў ліцэнзіят па тэалогіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў таксама ў Рыме 23 снежня 1950 г. 6 студзеня 1983 г. у базыліцы св. Пятра з рук Яна Паўла ІІ атрымаў біскупскую сакру. 15 красавіка 1996 г. быў менаваны тытулярным арцыбіскупам дыяцэзіі Тубія і Апостальскім нунцыем на Беларусі.



Аксана ДАНІЛЬЧЫК

Аксана Данільчык нарадзілася ў Мінску. Закончыла філфак БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН РБ. У гэтым жа інстытуце працуе малодшым навуковым супрацоўнікам. Выдала зборнік вершаў «Абрыс Скарпіёна» (1996). Перакладае з італьянскай мовы, займаецца даследаваннем італьянскай літаратуры.



Мар'ян ДУКСА

Мар'ян нарадзіўся ў 1943 г. у вёсцы Каракулічы на Мядзельшчыне. Выдаў зборнікі вершаў «Спатканне», «Крокі», «Станцыя», «Прыгаршчы суніц», «Забытыя словы», «Зона супраціўлення», «Твая пара сяўбы», «Заснежаныя ягады», «Горн прымірэння». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Жыве ў Солах.



Ірына ЖАРНАСЕК

Ірына Жарнасек нарадзілася ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Выйшлі кнігі яе прозы «Ліст да сына» і «Гульні над студняй». Пераклала з польскай мовы «Лісты Нікадэма» Яна Дабрачынскага і «Шэсць праўдаў веры» Эдварда Станека. Жыве ў Наваполацку.



Юрась ЗАЛОСКА
Святар, журналіст. Нарадзіўся ў 1968 г. у в. Навасады на Гродзеншчыне. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (1994), працаваў у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Закончыў факультэт філасофіі Люблінскага каталіцкага універсітэта (1999). Магістр філасофіі і ліцэнзіят праваслаўнага багаслоўя. Выдаў дзве кнігі эсэістыкі і інтэрв’ю «Версіі» (1995), «Дыялогі» з В. Быкавым (1995). Аўтар шматлікіх артыкулаў, перакладаў і эсэ. Працуе святаром у саборы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску.

Ян КРЭМІС

Ксёндз Ян Крэміс нарадзіўся 16 жніўня 1972 г. у вёсцы Варанцы Глыбоцкага р-на. У 1996 г. скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю і 7 снежня 1996 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. У 1996–1998 гг. працаваў вікарыем у касцёле святых Сымона і Алены і ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У 2000 г. скончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт. Магістр, кандыдат тэалагічных навук. Віцэ-рэктар Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.



Таццяна ЛАПЦЁНАК

Таццяна Лапцёнак нарадзілася ў Мінску. У 1997 г. закончыла філфак БДУ. Мае кнігу вершаў «Я з табой» (1996). Друкуецца ў часопісах «Першацвет», «Маладосць». Працуе рэдактарам аддзела ў часопісе «Роднае слова».



Тамара ЛІХАЧ
Музыказнаўца, дацэнт кафедры беларускай музыкі ў Беларускай акадэміі музыкі. Закончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.Луначарскага (1986). Аўтар кнігі «Тэорыя харальных спеваў на Беларусі» (1999).

Вера ЛОЙКА

Вера Лойка нарадзілася ў вёсцы Батурынка на Смалявіччыне. Вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага. Друкавалася ў ЛіМе. Жыве і працуе ў Мінску.



Надзея САЛОДКАЯ

Надзея Салодкая нарадзілася ў вёсцы Шэркіна Лёзненскага раёна. Пасля заканчэння васьмі класаў Лёзненскай СШ № 2 і полацкага медвучылішча працавала ў Удзелаўскай участковай бальніцы на Глыбоччыне, потым – у полацкай аб'яднанай газеце. Па-сапраўднаму захапілася паэзіяй з 1996 г. Супрацоўнічае з кампазітарамі Ізмаілам Капланавым і Леанідам Захлеўным: імі напісаны песні на вершы паэткі, якія сёння выконваюць заслужаная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская, Ізмаіл Капланаў, ансамбль народнай музыкі «Бяседа». Творы Н.Салодкай друкаваліся ў мясцовай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. У выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца да выдання кніжка вершаў «Свечка жаліцца небу».



Казімір СВЁНТЭК

Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся ў 1914 г. у Эстоніі ў Котві, ахрышчаны быў у Рызе. Пасля заканчэння Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 г. у тамтэйшай катэдры ён быў высвенчаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны. У 1944 г. малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў.
Ва ўзросце 77 гадоў новы Мітрапаліт распачаў сваю біскупскую паслугу. У 1994 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ мянуе яго кардыналам — найвышэйшая адзнака, якая можа быць у Касцёле. Гэта прызнанне заслугаў не толькі таленавітага святара і біскупа, але і мужнага сведкі веры.
Ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк быў абраны першым прэзідэнтам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі – гэта падкрэслівае яго вядучую ролю ў Касцёле і ў краіне.


Франц СІЎКО

Франц Сіўко нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Вята на Мёршчыне. Піша прозу, публіцыстыку. Аўтар кніг «З чым прыйдзеш», «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў», цыкла аповесцяў «Боты сіньёра Паскуаліні», казак для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Жыве і працуе ў Віцебску.



Здзіслаў СІЦЬКА
Журналіст. Закончыў журфак БДУ (1974). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Дзяржкамітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газет «Наша слова», «Гаспадар» (Баранавічы), часопісаў «Роднае слова», «Дыялог» (Баранавічы).

Яўген ШУНЕЙКА
Мастацтвазнаўца, старшы выкладчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі і сучаснасці сусветнага мастацтва. Член Саюза беларускіх мастакоў.

Аляксандр ЯРАШЭВІЧ
Мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік ІМЭФ НАН Беларусі. Закончыў фізічны факультэт БДУ (1962). Даследуе мастацтва эпохі барока і гісторыю рэлігіі на Беларусі. Адзін з аўтараў двухтомнага даведніка «Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі» (Варшава, 1996, 2000).

 

Design and programming by
Vitaly Polinevsky,
«Pro Christo»

Rating All.BY Белорусский рейтинг