Home Help
Першая Аўтары Архіў Пошук Галерэя Гасцёўня
У нумары 1(23)/2003
Мастацтва
Кантакты

ПРАВАСЛАЎЕ І КАТАЛІЦКІ КАСЦЁЛ
У свеце Бібліі
Юбілеі
На шляху веры

ПОШУКІ БОГА
Пераклады

ЕЗУС НЕВЯДОМЫ
Haereditas

МАЕ ПАДАРОЖЖЫ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Вандроўкі

ВЕРЫЛІ РАЗАМ
Нашы святыні
Пераклады

КАРНЕЙ ВАСІЛЬЕЎ
Галерэя

Аўтары

БАГДАНОВІЧ Ірына
БАЖЭНАВА Вольга
БАРАДУЛІН Рыгор
БЕКУС Нэлі
БІЧЭЛЬ Данута
БЛІН Уладіслаў
БРЫЛЬ Янка
БУЙВАЛ Валеры
ГАБРУСЬ Тамара
ГАЛУБІЦКАЯ Мілена
ГАЛУБОВІЧ Леанід
ГРУШОЎСКІ Дамінік
ГРЫЦКЕВІЧ Анатоль
ДАНІЛЬЧЫК Аксана
ДУКСА Мар'ян
ЖАРНАСЕК Ірына
ЖЛУТКА Алесь
ЗАЛОСКА Юрась
КАЗЛОЎСКІ Міхась
КАМЕЙША Казімір
КАЛАСОЎСКАЯ А.
КАСПЕР Вальтэр
КЕБІЧ Людміла
КЛЕМЯНОК Ала
КОЎТУН Валянціна
КРЭМІС Ян
КУПАВА Мікола
ЛАПЦЁНАК Таццяна
ЛІХАЧ Тамара
ЛОЙКА Вера
ЛЯЛЬКО Крыстына
МАРКЕТТО Аўгустыно
МАЗОЎКА Наталля
МУДРОЎ Вінцэсь
МЯТЛІЦКІ Мікола
ПАЎЛЮЧУК Уладзімір
ПІСКУН Юры
САЛОДКАЯ Надзея
СВЁНТЭК Казімір
СВІДЕРКУВНА Анна
СІЛЬНОВА Людміла
СІНІЛА Галіна
СІЎКО Франц
СІЦЬКА Здзіслаў
СЁМУХА Васіль
СКОБЛА Міхась
СЯМЁНАВА Ала (Альбіна)
ФІЛАРЭТ Метрапаліт
ТВАРАНОВІЧ Галіна
ТУРОНАК Юры
ЧАРАНОВІЧ Сяргей
ШПУНТ Андрэй
ШУНЕЙКА Яўген
ЯНУШКЕВІЧ Язэп
ЯРАШЭВІЧ Аляксандр
ЯРОМЕНКА Аляксей


Ірына БАГДАНОВІЧ

Паэт і літэратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Нарадзілася ў г. Лідзе на Гродзеншчыне. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсытэта (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літэратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі (1983). Аўтар кніг вершаў «Чаравікі маленства» (1983), «Фрэскі» (1989), «Вялікдзень» (1993), «Сармацкі альбом» (1998 не выдадзена), манаграфіі «Янка Купала і рамантызм» (1989), «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння» (2001). Перакладае з польскай мовы. Жыве і працуе ў Мінску.


Вольга БАЖЭНАВА

Кандыдат мастацтвазнаўства, дактарант БДУ. Закончыла Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна (1980). Даследуе манументальны жывапіс і пластыку Беларусі эпохі барока, а таксама жывапіс ХХ ст.


Рыгор БАРАДУЛІН

Hарадзіўся ў 1935 г. на хутары Верасоўка Ушацкага раёна. У 1959 г. скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў у рэдакцыях рэспубліканскіх газет і часопісаў і ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». Сябра Саюза Пісьменнікаў з 1958 г. Выдаў кнігі паэзіі «Маладзік над стэпам», «Неруш», «Вяртанне ў першы снег», «Абсяг», «Вечалле», «Рум» і мн. інш. Піша таксама для дзяцей. Вядомы як перакладчык. Лаурэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Народны паэт Беларусі. Жыве ў Мінску.


Нэлі БЕКУС-ГАНЧАРОВА

Скончыла БДУ філасофска-эканамічны факультэт, аспірантуру на кафедры гісторыі філасофіі і логікі. Выкладала ў Тэхналагічным інстытуце, Інстытуце сучасных ведаў, ЕГУ. Працавала навуковым супрацоўнікам у Цэнтры праблем адукацыі БДУ. Артыкулы па філасофіі кудбтуры, эсэістыку публікуе з 1996 г. у Мінску, Маскве, Варшаве. Жыве ў Варшаве з 1999 года. Цяпер з’яўляецца аспіранткай дактаранцкай Школы Сацыяльных даследванняў Польскай акадэміі навук.


Данута БІЧЭЛЬ

Данута Бічэль нарадзілася ў вёсцы Біскупцы на Лідчыне. У 1962 г. закончыла Гродзенскі педінстытут імя Я. Купалы. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы. Аўтар кніг паэзіі: «Дзявочае сэрца» (1960), «Нёман ідзе» (1964), «Запалянкі» (1967), «Доля» (1972), «Ты – гэта ты» (1976), «Браткі» (1979), «Дзе ходзяць басанож» (1983), «Загасцінец» (1985), «Даўняе сонца» (1987), «А на Палессі» (1990), «Божа, мой Божа» (1992), «Снапок» (1999), «На белых аблоках сноў» (2002).


Уладіслаў БЛІН

Ксёндз Уладзіслаў Блін нарадзіўся 6 мая 1954 г. у Свідвіне Кашалінскага ваяводства ў Польшчы (бацькі яго родам з Беларусі). Закончыў Вышэйшую духоўную семінарыю, абараніў магістарскую працу і ліцэнзіят. З 1991 г. працаваў пробашчам Магілёўскай катэдры св. Станіслава. У канцы 1998 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Біскупскую сакру атрымаў 20 лістапада 1999 г. з рук кардынала Казіміра Свёнтка і быў прызначаны ардынарыем новаўтворанай Віцебскай дыяцэзіі.


Янка (Іван Антонавіч) БРЫЛЬ

Нарадзіўся 04.08.1917 г. у Адэсе. У 1922 г. пераехаў з бацькамі на іх радзіму ў в. Загора Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я. Коласа. Друкуецца з 1938 г. Аўтар шматлікіх кніг прозы, перакладзеных на многія мовы свету. Такія аповесці пісьменніка як «Ніжнія Байдуны» (1977), «Золак, убачаны здалёк» (1979), раман «Птушкі і гнёзды» (1963), кнігі лірыка-філасофскіх мініяцюр, эсэ і апавяданняў «Жменя сонечных промняў» (1965), «Сёння і памяць» (1985), «Пішу як жыву» (1991), «Дзе скарб ваш» (1997) і мн. інш. прынеслі гэтаму самабытнаму майстру беларускага слова заслужаную чытацкую любоў, шырокую вядомасць і прызнанне. Я. Брыль пераклаў на беларускую мову асобныя творы Э. Ажэшкі, М. Канапніцкай, Б. Пруса, Я. Івашкевіча, Л. Талстога, А. Чэхава, К. Паустоўскага і інш. Жыве ў Мінску.


Валеры БУЙВАЛ

Мастацтвазнаўца, перакладчык. Закончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Санкт-Пецярбурзе (1977). Пераклаў на беларускую мову асобныя творы М. дэ Сервантэса, Г. Г. Маркеса, Ж. Амаду, Б. Б’ёрнсана, А. Стрынберга, Дж. Вергі, К. Чапэка і інш.


Тамара ГАБРУСЬ

Кандыдат архітэктуры, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Закончыла архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута (1968) і аспірантуру ІМЭФ АН Беларусі (1973). Даследуе манументальнае дойлідства Беларусі. Адна з укладальнікаў і аўтараў кнігі «Страчаная спадчына» (1998), аўтар кнігі «Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока» (2001). Член Саюза беларускіх архітэктараў і Саюза беларускіх мастакоў.


Мілена ГАЛУБІЦКАЯ

Лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Адама Міцкевіча ў галіне паэзіі і крытыкі (1998), аўтар вершаваных п’есаў «Адвечны Лір» (1990) і «Ілірыйская Беатрычэ» (1994), якія ідуць на тэатральных сцэнах Украіны і Францыі.


Леанід ГАЛУБОВІЧ

Паэт, крытык. Нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна. Аўтар зборнікаў паэзіі «Таемнасць агню» (1984), «Споведзь бяссоннай душы» (1989), «Бусел без гнязда» (1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000), а таксама кнігі мініяцюраў «Зацемкі з левай кішэні» (1998). Жыве ў Мінску.


Дамінік ГРУШОЎСКІ

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1926 г. у в. Велька Маня ў Славакіі. У 1946 г. паступіў у духоўную семінарыю ў Браціславе. 19 чэрвеня 1951 г. абараніў ліцэнзіят па тэалогіі. Святарскае пасвячэнне атрымаў таксама ў Рыме 23 снежня 1950 г. 6 студзеня 1983 г. у базыліцы св. Пятра з рук Яна Паўла ІІ атрымаў біскупскую сакру. 15 красавіка 1996 г. быў менаваны тытулярным арцыбіскупам дыяцэзіі Тубія і Апостальскім нунцыем на Беларусі.


Анатоль ГРЫЦКЕВІЧ

Доктар гістарычных навук, прафесар, акадэмік міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (Масква). Загадчык кафедры гісторыі і музеязнаўства Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. Аўтар шасці манаграфій і шматлікіх артыкулаў. Спецыялізуецца па гісторыі Беларусі, Касцёла, Царквы, шляхты, беларускага адраджэння канца ХХ ст., вайсковай гісторыі.


Аксана ДАНІЛЬЧЫК

Аксана Данільчык нарадзілася ў Мінску. Закончыла філфак БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН РБ. У гэтым жа інстытуце працуе малодшым навуковым супрацоўнікам. Выдала зборнік вершаў «Абрыс Скарпіёна» (1996). Перакладае з італьянскай мовы, займаецца даследаваннем італьянскай літаратуры.


Мар'ян ДУКСА

Мар'ян нарадзіўся ў 1943 г. у вёсцы Каракулічы на Мядзельшчыне. Выдаў зборнікі вершаў «Спатканне», «Крокі», «Станцыя», «Прыгаршчы суніц», «Забытыя словы», «Зона супраціўлення», «Твая пара сяўбы», «Заснежаныя ягады», «Горн прымірэння». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Жыве ў Солах.


Ірына ЖАРНАСЕК

Ірына Жарнасек нарадзілася ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне. Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Выйшлі кнігі яе прозы «Ліст да сына» і «Гульні над студняй». Пераклала з польскай мовы «Лісты Нікадэма» Яна Дабрачынскага і «Шэсць праўдаў веры» Эдварда Станека. Жыве ў Наваполацку.


Алесь ЖЛУТКА

Нарадзіўся ў 1954 годзе ў вёсцы Заполле на Магілёўшчыне. Кандыдат філалогіі, абараніў дысертацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асветніцтва. У яго перакладзе друкавалася паэзія Гарацыя, байкі Эзопа і творы анакрэотыкаў. Займаецца ранняй гісторыяй Касцёла на Беларусі, беларускай анамастыкай. Жыве і працуе ў Мінску.


Юрась ЗАЛОСКА

Святар, журналіст. Нарадзіўся ў 1968 г. у в. Навасады на Гродзеншчыне. Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (1994), працаваў у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Закончыў факультэт філасофіі Люблінскага каталіцкага універсітэта (1999). Магістр філасофіі і ліцэнзіят праваслаўнага багаслоўя. Выдаў дзве кнігі эсэістыкі і інтэрв’ю «Версіі» (1995), «Дыялогі» з В. Быкавым (1995). Аўтар шматлікіх артыкулаў, перакладаў і эсэ. Працуе святаром у саборы святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мінску.


Міхась КАЗЛОЎСКІ

Hарадзіўся ў 1959 г. у в. Рабінавая на Маладзечаншчыне. Краязнаўца, рэдактар і выдавец часопіса «Куфэрак Віленшчыны», аўтар шматлікіх краязнаўчых артыкулаў. Напісаў кнігі «Галасы разбуджаных птушак», Некропаль Віленскага краю» і інш. Працуе метадыстам Маладзечанскай раённай бібліятэкі. Жыве ў Маладзечне.


Анастасія КАЛАСОЎСКАЯ

Нарадзілася ў 1975 г. Закончыла архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1998) і аспірантуру БДПА (2001). Асiстэнт кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры» архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта. Даследуе культавае манументальнае дойлідства Беларусі.


Вальтэр КАСПЕР

Hарадзіўся 5 сакавіка 1933 года ў г. Хейдэнхейм /Брэнц (Германія). Святарскае пасвячэнне атрымаў у катэдральным саборы Ратэнбурга 6 красавіка 1957 г. Aбараніў дысертацыю на тэму «Філасофія і тэалогія гісторыі ў позняй філасофіі Шэлінга». Узначальваў кафедру дагматычнай тэалогіі на тэалагічным факультэце Мюнстарскага універсітэта. 16 сакавіка 1999 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ прызначыў Вальтэра Каспера Сакратаром Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам. 21 лютага 2001 г. - стаў кардыналам і 3 сакавіка 2001 г. быў прызначаны Старшынёй Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і Камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам. 15 мая 2001 г. кардынал Вальтэр Каспер стаў членам Кангрэгацыі па пытаннях веравучэння і Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, а 18 мая таго ж года – членам Папскай Рады па пытаннях культуры. У 2002 г. ён быў прызначаны членам Вышэйшага Папскага касцёльнага суда (Signatura Apostolica). Аўтар кніг: «Езус Хрыстус» (1974), а таксама «Лексікон тэалогіі Касцёла», які выдаваўся ўжо тройчы. Кардынал Вальтэр Каспер мае тытул honoris causa вельмі многіх сусветнавядомых установаў.


Людміла КЕБІЧ

Hарадзілася ў пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Скончыла музычна-тэатральнае аддзяленне Маладзечанскага музвучылішча і філалагічны факультэт Гродзенскага універсітэта. Працуе завучам па выхаваўчай рабоце ў Гродзенскім вучылішчы мастацтваў імя Цёткі, выкладае тэорыю музыкі і сальфеджыо. Выдала кнігі вершаў «Па музычных законах» (1996) і «Зялёная рутвіца» (2001).


Казімір КАМЕЙША

Нарадзіўся ў 1943 годзе ў вёсцы Малыя Навікі на Стаўбцоўшчыне. Закончыў філфак БДУ. Працаваў на Беларускім радыё, у рэдакцыях часопісаў «Вясёлка», «Маладосць», цяпер – у часопісе «Полымя». Аўтар кніг паэзіі і кніг для дзяцей «Восеньскія позвы», «Мембрана», «Сябрына», «Кубак блакіту», «Лінія лёсу» і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Вядомы і як перакладчык з польскай, украінскай і славацкай моў.


Ала КЛЕМЯНОК

Нарадзілася ў Маладзечне. Пасля заканчэння школы працавала на радыёзаводзе і завочна вучылася на аддзяленні журналістыкі БДУ. Працавала бібліятэкарам, карэспандэнтам шматтыражкі вытворчага аб’яднання «Электрамодуль», рэдактарам гарадской газеты «Наш дзень». З 1995 г. жыве ў Смаргоні, працуе ў газеце «Светлы шлях». Друкуецца з 1976 года ў перыядычных выданнях. У 1999 г. выдала зборнік вершаў «Яны не ведалі мяне» (Маладзечна).


Валянціна КОЎТУН

Валянціна Коўтун нарадзілася ў в. Дземяхі на Гомельшчыне. Пісьменніца, кандыдат філалагічных навук, прэзідэнт Усебеларускага жаночага фонду імя Еўфрасінні Полацкай. Выдала кнігі паэзіі «Каляровыя вёслы», «На ўзлёце дня», «На зломе маланкі», «Метраном», «Лісты да цябе», зборнік апавяданняў «Калінавая гронка залатая», дылогію «Крыж міласэрнасці». Выступае таксама як крытык і літаратуразнаўца. Выйшлі кнігі «Святло народнага слова», «Крыніца паэзіі». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Жыве і працуе ў Мінску.


Ян КРЭМІС

Ксёндз Ян Крэміс нарадзіўся 16 жніўня 1972 г. у вёсцы Варанцы Глыбоцкага р-на. У 1996 г. скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю і 7 снежня 1996 г. атрымаў святарскія пасвячэнні. У 1996–1998 гг. працаваў вікарыем у касцёле святых Сымона і Алены і ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У 2000 г. скончыў Люблінскі каталіцкі універсітэт. Магістр, кандыдат тэалагічных навук. Віцэ-рэктар Міждыяцэзіяльнай Вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску.


Мікола КУПАВА

Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Оршы. У 1976 г. скончыў — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская Акадэмія мастацтваў). Удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў. Сябра Саюза мастакоў з 1978 г. Працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы (1976-1978), мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць» (1982-1984), намеснікам дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча (1990-1996). Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, гістарычнай кампазіцыі, партрэта, краявіду. Даследуе беларускую архітэктуру, у прыватнасці аршанскае абарончае і сакральнае дойлідства. Лаўрэат прэміі Беларускага фонду Тадэвуша Касцюшкі ў галіне грамадскай працы на ніве культуры і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны. Уладальнік вышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва ў Беларусі — Дыплома і медаля імя Францыска Скарыны. Жыве і працуе ў Мінску.


Таццяна ЛАПЦЁНАК

Таццяна Лапцёнак нарадзілася ў Мінску. У 1997 г. закончыла філфак БДУ. Мае кнігу вершаў «Я з табой» (1996). Друкуецца ў часопісах «Першацвет», «Маладосць». Працуе рэдактарам аддзела ў часопісе «Роднае слова».


Тамара ЛІХАЧ

Музыказнаўца, дацэнт кафедры беларускай музыкі ў Беларускай акадэміі музыкі. Закончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А.Луначарскага (1986). Аўтар кнігі «Тэорыя харальных спеваў на Беларусі» (1999).


Вера ЛОЙКА

Вера Лойка нарадзілася ў вёсцы Батурынка на Смалявіччыне. Вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага. Друкавалася ў ЛіМе. Жыве і працуе ў Мінску.


Крыстына ЛЯЛЬКО

Нарадзілася ў вёсцы Хадзюкі на Лідчыне. Піша прозу і вершы, перакладае з польскай мовы. Выйшлі кнігі прозы К. Лялько «Дарога пад гару», «Сьвітанак над бярозамі», «Канваліі», а таксама зборнік народных казак «Хітрэй сьвету не будзеш» у яе апрацоўцы. Жыве і працуе ў Мінску.


Аўгустыно МАРКЕТТО

Монсіньёр Аўгустыно Маркетто нарадзіўся 28 жніўня 1940 г. у Вінчэнце (Італія). Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1964 г. Пасля заканчэння факультэта тэалогіі і кананічнага права атрымаў дыплом пастырскага багаслоўя і эклізіялагічнай дыпламатыі. Дыпламатычную службу распачаў у 1968 годзе: служыў сакратаром і кансультантам у Замбіі, Малаві, на Кубе, у Алжыры, Тунісе, Марока, Лівіі, Партугаліі, Зімбабвэ і Мазамбіку. У 1985 г. Аўгустыно Маркетто быў прызначаны тытулярным юрыстам, арцыбіскупам і апостальскім пранунцыем на Мадагаскар і астравы Маўрыкія. У снежні 1990 г. Яго Эксцэленцыя быў пераведзены ў Танзанію, а 18 мая 1994 г. прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі. Выконваў гэту дыпламатычную місію да сакавіка 1996 г. З прычыны цяжкай хваробы мусіў пакінуць Беларусь і вярнуцца ў Італію... Цяпер Аўгустыно Маркетто жыве і працуе ў Рыме.


Наталля МАЗОЎКА

Гісторык, перакладчык. Нарадзілася ў 1952 г. у Гродне. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Працавала ў Літаратурным музеі М. Багдановіча, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». З 2002 г. – навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага музея гісторыі медыцыны Беларусі.


Вінцэсь МУДРОЎ

Нарадзіўся ў 1953 г. у Полацку. Закончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут у 1976 г. Піша прозу, перакладае з рускай мовы. Выйшлі кнігі пісьменніка «Жанчыны ля басейна» (1991) і «Гісторыя аднаго злачынства» (1993). Жыве ў Наваполацку.


Мікола МЯТЛІЦКІ

Мікола Мятліцкі нарадзіўся 20 сакавіка 1954г. у вёсцы Бабчын Хойніцкага раёна. У 1977г. закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. З 1977г. – супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 1983г. працуе рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Выйшлі зборнікі вершаў: «Абеліск у жыце» (1980), «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1988), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын. Кніга жыцця.» (1996), «Бабчин. Книга жизни» (1997). Для дзяцей – вершы: «Няправільныя санкі» (1991). Лаурэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы.


Уладзімір ПАЎЛЮЧУК

Нарадзіўся ў мястэчку Рыболы на Беласточчыне. Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве. Аўтар шматлікіх эсэ ў галіне сацыялогіі, антрапалогіі і рэлігіязнаўства. Найбольш вядомыя яго кнігі «Вершалін» (1977, 1999) і «Украіна. Палітыка і містыка» (1999). Прафесар Ягелонскага універсітэта і універсітэта ў Беластоку.


Юры ПІСКУН

Мастацтвазнаўца, намеснік дырэктара па навуковай працы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1955 г. у Мінску. Закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1980) і аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1986). Даследуе старажытны беларускі іканапіс. З 1986 да 1993 г. працаваў у Музеі старажытнабеларускай культуры і этнаграфіі НАН РБ. Мае шматлікія артыкулы ў беларускіх і замежных (Славакія, Польшча, Украіна, Літва) выданнях. Аўтар артыкулаў пра цудатворныя абразы Маці Божай на Беларусі ў праваслаўнай энцыклапедыі (Масква).


Надзея САЛОДКАЯ

Надзея Салодкая нарадзілася ў вёсцы Шэркіна Лёзненскага раёна. Пасля заканчэння васьмі класаў Лёзненскай СШ № 2 і полацкага медвучылішча працавала ў Удзелаўскай участковай бальніцы на Глыбоччыне, потым – у полацкай аб'яднанай газеце. Па-сапраўднаму захапілася паэзіяй з 1996 г. Супрацоўнічае з кампазітарамі Ізмаілам Капланавым і Леанідам Захлеўным: імі напісаны песні на вершы паэткі, якія сёння выконваюць заслужаная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская, Ізмаіл Капланаў, ансамбль народнай музыкі «Бяседа». Творы Н.Салодкай друкаваліся ў мясцовай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. У выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца да выдання кніжка вершаў «Свечка жаліцца небу».


Казімір СВЁНТЭК

Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся ў 1914 г. у Эстоніі ў Котві, ахрышчаны быў у Рызе. Пасля заканчэння Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 г. у тамтэйшай катэдры ён быў высвенчаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны. У 1944 г. малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў.
Ва ўзросце 77 гадоў новы Мітрапаліт распачаў сваю біскупскую паслугу. У 1994 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ мянуе яго кардыналам — найвышэйшая адзнака, якая можа быць у Касцёле. Гэта прызнанне заслугаў не толькі таленавітага святара і біскупа, але і мужнага сведкі веры.
Ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк быў абраны першым прэзідэнтам Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі – гэта падкрэслівае яго вядучую ролю ў Касцёле і ў краіне.


Анна СВІДЕРКУВНА

Bядомая польская бібліёлаг, папіролаг і перакладчыца з грэцкай і лацінскай моваў. З 1969 г. — прафесар Варшаўскага універсітэта. Найбольш вядомая яе праца — «Гутаркі пра Біблію», выдадзеная ў трох тамах. Жыве ў Варшаве.


Васіль СЁМУХА

Перакладчык. Закончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт (1959). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа. Перакладае з нямецкай, польскай, латышскай, украінскай і інш. моваў. Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002), а таксама творы Ф. Шылера, Б. Брэхта, В. Брэдэля, Г. Гесэ, Т. Мана, Ё.В. Гётэ, Ф. Ніцшэ, Ю. Тувіма, Я. Райніса, М. Канапніцкай, І. Бехера, В. Лаціса і інш.


Людміла СІЛЬНОВА

Паэтка. Нарадзілася ў Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1979). З 1986 г. працуе бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аўтар кніг паэзіі «Ластаўка ляціць…» (1993), «Агністыя дзьмухаўцы» (1997) і інш. Вершы перакладаліся на польскую, украінскую, славацкую мовы.


Галіна СІНІЛА

Дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук. Закончыла філфак БДУ (1978) і аспірантуру (1982). Даследуе нямецкую паэзію, старажытнаяўрэйскую літаратуру. Аўтар кніг «Древние литературы Ближнего Востока и мир ТаНаХа (Ветхого Завета)» (1998), «Библия и мировая культура» (1999), суаўтар навучальнага дапаможніка «Літаратура XVII-XVIII стагоддзяў» (1989).


Франц СІЎКО

Франц Сіўко нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Вята на Мёршчыне. Піша прозу, публіцыстыку. Аўтар кніг «З чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997), «Удог» (2001), цыкла аповесцяў «Боты сіньёра Паскуаліні», казак для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Жыве і працуе ў Віцебску.


Здзіслаў СІЦЬКА

Журналіст. Закончыў журфак БДУ (1974). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Дзяржкамітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газет «Наша слова», «Гаспадар» (Баранавічы), часопісаў «Роднае слова», «Дыялог» (Баранавічы).


Міхась СКОБЛА

Нарадзіўся 23 лістапада 1966 г. на хутары каля мястэчка Дзярэчын Зэльвенскага раёна. У 1991 г. закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Выдаў зборнікі паэзіі «Вечны Зьніч» (1990), «Вочы Савы» (1994),«Нашэсьце Поўні», кнігу літаратурных пародыяў «Розгі ў розьніцу» (1993), зборнік вершаў для дзяцей «Камень-перунок» (1998).


Ала (Альбіна) СЯМЁНАВА

Нарадзілася на Камчатцы. У 1994 годзе сям'я пасля доўгіх гадоў выгнання вярнулася на Радзіму, у Наваградак. Альбіна Сямёнава скончыла Беларускі дзяржаўны універсытэт у Мінску (1960). Эсэіст, празаік, аўтар шматлікіх крытычных прац. Сярод надрукаванага - кнігі «Гарачы след таленту» (1978), «Слова сапраўднага лад» (1986), Святло загадкі (1995). Жыве ў Мінску.


Галіна ТВАРАНОВІЧ

Нарадзілася ў п. Дараганава Асіповіцкага раёна. Літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук. Выйшлі кнігі «Маральны свет героя. Беларуская і югаслаўская ваенная проза 60-70-ых гадоў» (1986), «Пакутаю здабыты мір. Тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе» (1991), «Беларуская літаратура: паўднёваславянскі кантэкст. Адзінства генэзісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязяў» (1996), зборнік вершаў «Ускраек тысячагоддзя» (1996) і ў перакладзе на польскую мову — паэтычны зборнік «W nieba utulenie» (Беласток, 1996). Жыве і працуе ў Мінску.


Юры ТУРОНАК

Hарадзіўся ў 1929 г. у Дукштах на Віленшчыне. Доктар гуманітарных навук, журналіст і гісторык. Аўтар шматлікіх працаў па гісторыі Беларусі. Сярод іх - кнігі «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (Мінск, «Беларусь», 1993 г.), «Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi» (Warszawa, Warszawska oficyjna Wydawnicza «Gryf», Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 1992). Жыве і працуе ў Варшаве.


Метрапаліт ФІЛАРЭТ

Мітрапаліт Філарэт нарадзіўся 21 сакавіка 1935 г. у Маскве. Скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю (1957 г.) і Маскоўскую духоўную акадэмію (1961 г.). Доктар honoris causa некалькіх еўрапейскіх універсітэтаў. У 1959 г. прыняў манаства, у 1961 г. быў пасвячоны ў іераманаха. У 1965 г. – пасвячоны ў епіскапа Ціхвінскага. У 1966–1973 гг. – епіскап Дзмітраўскі, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі і семінарыі. У 1971 г. узведзены ў сан архіепіскапа, а ў 1975 г. – у сан Мітрапаліта. З 1978 г. – Мітрапаліт Мінскі і Беларускі; адначасова да 1984 г. займаў пасаду Патрыяршага Экзарха Зах. Еўропы, а ў 1981–1989 гг. быў старшынёй аддзела знешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхата. З 16.10.1989 г. – Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пастаянны член Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, старшыня Сінода Беларускага Экзархата. З 1992 г. поўны тытул – «Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, свяшчэнна-архімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра». Мітрапаліт Філарэт – адзін з заснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (1992).


Сяргей ЧАРАНОВІЧ

Мастак. Нарадзіўся 8 красавіка 1958 г. у г.п. Шарашова Пружанскага р-на. Скончыў Акадэмію мастацтва. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2000 года. Сябра Беларускага саюза дызайнераў з 2000 года. Аўтар мастацкага афармлення кніг Ул. Някляева «Прошча», Ц. Норвіда «Ідзі за мной», Н. Кісліка «Памяці патэфона» і інш.


Андрэй ШПУНТ

Нарадзіўся ў 1969 г. Скончыў БДУ (1997). У 1989—1994 гг. — супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (аддзел старажытнабеларускага мастацтва). У 1996—1998 гг. — супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (генеялагічныя даследаванні), у 1998—2000 гг. — вядучы спецыяліст Дзяржкамархіва (геральдыка і генеялогія), аўтар зацверджаных праектаў гербаў Маладзечна, Заслаўя, Крупак, Акцябрскага (Рудабелка), Белаазёрска, Івянца. Цяпер — аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (тэма дысертацыі — «Гарадская геральдыка Рэспублікі Беларусь»). Аўтар шэрагу навуковых і папулярных публікацый.


Яўген ШУНЕЙКА

Мастацтвазнаўца, старшы выкладчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі і сучаснасці сусветнага мастацтва. Член Саюза беларускіх мастакоў.


Язэп ЯНУШКЕВІЧ

Hарадзіўся ў мястэчку Ракаў у 1959 г. У 1981 г. скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. У 1984 г. —аспірантуру ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі. Цяпер — загадчык аддзела археаграфii Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства i архiўнай справы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН, выконваючы абавязкі старшыні Археаграфічнай Камісіі Дзяржаўнага Камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат філалагічных навук.
Аўтар звыш 200 публікацый, у тым ліку кніг «Беларускi Дудар: Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча» (1991); «У прадчуваннi знаходак: З адной вандроўкi ў архiвы Варшавы, Вроцлава, Кракава» (1994); «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскi» (1995); «За архіўным парогам» (2002). На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў творчую спадчыну шматлікіх дзеячаў беларускай культуры і літаратуры: аднатомнікі твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1984, 2001), Францішка Багушэвіча (1991, 1998, 2001), Вацлава Ластоўскага (1997, 2001).


Аляксандр ЯРАШЭВІЧ

Мастацтвазнаўца, навуковы супрацоўнік ІМЭФ НАН Беларусі. Закончыў фізічны факультэт БДУ (1962). Даследуе мастацтва эпохі барока і гісторыю рэлігіі на Беларусі. Адзін з аўтараў двухтомнага даведніка «Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі» (Варшава, 1996, 2000).


Аляксей ЯРОМЕНКА

Нарадзіўся 8.04.1967 г. у г. Санкт-Пецярбург. У 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага Палітэхнічнага Інстытута. Працаваў у ВА «Белрэстаўрацыя», ДПІ «Мінскпраект», творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў РБ. Лаурэат міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў. Большасць работ у галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэканструкцыі сакральных аб’ектаў. З’яўляецца аўтарам культавых збудаванняў у г. Бабруйску, п. Бараўляны, в. Браздзечына, г. Мінску, г. Слуцку, в. Цэнтральнай і інш. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых аб’ектаў. Аўтар шэрагу публікацый у архітэктурных і рэлігійна-асветніцкіх выданнях «Ave Maria», «Архітэктура і будаўніцтва», «Дыялог», «Наша вера», «Царква» і інш. У якасці фатографа супрацоўнічае з рознымі выдавецтвамі рэспублікі. Жыве і працуе ў Мінску.



 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY Белорусский рейтинг