![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||
![]() На кніжнай паліцы
Галерэя
Паэзія
Мастацтва
Пераклады
На шляху веры
Роздум
Хрысціянская думка
Спадчына
Данута БІЧЭЛЬ ЯДНАЛА МІНУЛАЕ І БУДУЧЫНЮ Паэзія
Роздум
Проза
|
Аўтары
![]() Прафесар Беларускай акадэмii мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства, этнограф, этнолаг, выкладчык. Збіраў, вывучаў нацыянальную спадчыну, звязаную з традыцыйным касцюмам i iншымi вiдамi народнага мастацтва. Збор налiчвае звыш 100 000 адзiнак унiкальнага этнаграфiчнага матэрыялу. Падрыхтаваў выставу «Беларускi нацыянальны касцюм» 1996 г. Выдадзены альбомы «Беларускае народнае адзенне» (1981), «Беларускія наордныя крыжы» (2000). Часткова гатовыя да выдання манаграфii - «Беларускiя маляваныя дываны» i «Беларускiя маляваныя куфры», як i альбом «Беларускi нацыянальны касцюм» паводле выставы. Стварыў сцэнiчныя касцюмы для Дзяржаўнага акадэмiчнаганароднага хору Беларусi iмя Генадзя Цiтовiча (1974), Ансамбля танцаў Беларусi, шматлiкiх самадзейных калетываў. Як спецыялiст па касцюму i матэрыяльнай культуры, ён кансультаваў многiя мастацкiя фiльмы «Беларусьфiльма» - у тым лiку фiльм «Людзi набалоце». ![]() Нарадзіўся ў 1978 г., у мястэчку Канвэлішкі, на Гарадзеншчыне. У 2000 г. уступіў у дамініканскі ордэн. Вучыцца на шостым курсе багаслоўя ў Філасофска-багаслоўскім дамініканскім калегіуме ў Кракаве і, паралельна, на пятым курсе філасофіі ў Ягелонскім універсітэце. Тэма магістарскай дысертацыі па багаслоўі — «Ідэя адкрытага грамадства з гледзішча энцыклікі Veritatis splendor», па філасофіі — «Метадалогія сацыяльных навук на грунце крытычнага рацыяналізму Попэра». Апошняя публікацыя — «Падмуркі і падпоркі дзяржаўнай ідэалогіі» ў «ARCHE» 2004/5. ![]() Нарадзілася ў 1974 г. у Ніжагародскай вобласці. Скончыла філфак БДУ, перакладае з польскай мовы паэзію і драматургію. Вершы друкаваліся ў газетах «Чырвоная змена», «ЛІМ», часопісах «Маладосць», «Крыніца», «Першацвет». Жыве ў Мінску. ![]() Надзея Салодкая нарадзілася ў вёсцы Шэркіна Лёзненскага раёна. Пасля заканчэння васьмі класаў Лёзненскай СШ № 2 і полацкага медвучылішча працавала ў Удзелаўскай участковай бальніцы на Глыбоччыне, потым – у полацкай аб'яднанай газеце. Па-сапраўднаму захапілася паэзіяй з 1996 г. Супрацоўнічае з кампазітарамі Ізмаілам Капланавым і Леанідам Захлеўным: імі напісаны песні на вершы паэткі, якія сёння выконваюць заслужаная артыстка Беларусі Нэлі Багуслаўская, Ізмаіл Капланаў, ансамбль народнай музыкі «Бяседа». Творы Н.Салодкай друкаваліся ў мясцовай, абласной і рэспубліканскай перыёдыцы. У выдавецтве «Мастацкая літаратура» рыхтуецца да выдання кніжка вершаў «Свечка жаліцца небу». ![]() Нарадзілася ў 1966 г. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1990). Працуе ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі загадчыкам аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц. Аўтар шэрагу публікацый па гісторыі фатаграфіі. ![]()
Кардынал Казімір Свёнтэк нарадзіўся ў 1914 г. у Эстоніі ў Котві, ахрышчаны быў у Рызе. Пасля заканчэння Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску 8 красавіка 1939 г. у тамтэйшай катэдры ён быў высвенчаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны. У 1944 г. малады святар зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў.
Анна СВІДЕРКУВНА Bядомая польская бібліёлаг, папіролаг і перакладчыца з грэцкай і лацінскай моваў. З 1969 г. — прафесар Варшаўскага універсітэта. Найбольш вядомая яе праца — «Гутаркі пра Біблію», выдадзеная ў трох тамах. Жыве ў Варшаве. ![]() Перакладчык. Закончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт (1959). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа. Перакладае з нямецкай, польскай, латышскай, украінскай і інш. моваў. Пераклаў на беларускую мову «Найвышэйшую песню Саламонаву» (1994), «Новы Запавет. Псалтыр» (1995), «Біблію» (2002), а таксама творы Ф. Шылера, Б. Брэхта, В. Брэдэля, Г. Гесэ, Т. Мана, Ё.В. Гётэ, Ф. Ніцшэ, Ю. Тувіма, Я. Райніса, М. Канапніцкай, І. Бехера, В. Лаціса і інш. ![]() Паэтка. Нарадзілася ў Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1979). З 1986 г. працуе бібліятэкарам у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аўтар кніг паэзіі «Ластаўка ляціць…» (1993), «Агністыя дзьмухаўцы» (1997) і інш. Вершы перакладаліся на польскую, украінскую, славацкую мовы. ![]() Дацэнт кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук. Закончыла філфак БДУ (1978) і аспірантуру (1982). Даследуе нямецкую паэзію, старажытнаяўрэйскую літаратуру. Аўтар кніг «Древние литературы Ближнего Востока и мир ТаНаХа (Ветхого Завета)» (1998), «Библия и мировая культура» (1999), суаўтар навучальнага дапаможніка «Літаратура XVII-XVIII стагоддзяў» (1989). ![]() Франц Сіўко нарадзіўся ў 1953 г. у вёсцы Вята на Мёршчыне. Піша прозу, публіцыстыку. Аўтар кніг «З чым прыйдзеш» (1991), «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997), «Удог» (2001), цыкла аповесцяў «Боты сіньёра Паскуаліні», казак для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Жыве і працуе ў Віцебску. ![]() Журналіст. Закончыў журфак БДУ (1974). Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у Дзяржкамітэце па кінематаграфіі, быў супрацоўнікам газет «Наша слова», «Гаспадар» (Баранавічы), часопісаў «Роднае слова», «Дыялог» (Баранавічы). ![]() Нарадзіўся 23 лістапада 1966 г. на хутары каля мястэчка Дзярэчын Зэльвенскага раёна. У 1991 г. закончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Выдаў зборнікі паэзіі «Вечны Зьніч» (1990), «Вочы Савы» (1994),«Нашэсьце Поўні», кнігу літаратурных пародыяў «Розгі ў розьніцу» (1993), зборнік вершаў для дзяцей «Камень-перунок» (1998). ![]() Нарадзіўся ў Бамбжэзьно, паблізу Торуня (Польшча). Адразу пасля заканчэння школы паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Влацлаўку. Атрымаў сакрамэнт святарства і тытул магістра тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Першыя дзевяць гадоў працаваў святаром у Вроцлаўскай дыяцэзіі. У 2001 г. па запрашэнні біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна пераехаў у Віцебск, дзе працуе канцлерам дыяцэзіяльнай курыі. ![]() Нарадзілася на Камчатцы. У 1994 годзе сям’я пасля доўгіх гадоў выгнання вярнулася на Радзіму, у Наваградак. Альбіна Сямёнава скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт у Мінску (1960). Эсэіст, празаік, аўтар шматлікіх крытычных прац. Сярод надрукаванага — кнігі «Гарачы след таленту» (1978), «Слова сапраўднага лад» (1986), «Святло загадкі» (1995), «Таямніцы пакутны колер» (2004). Жыве ў Мінску. ![]() Нарадзілася ў п. Дараганава Асіповіцкага раёна. Літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук. Выйшлі кнігі «Маральны свет героя. Беларуская і югаслаўская ваенная проза 60-70-ых гадоў» (1986), «Пакутаю здабыты мір. Тыпалогія характару ў беларускай і славенскай прозе» (1991), «Беларуская літаратура: паўднёваславянскі кантэкст. Адзінства генэзісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязяў» (1996), зборнік вершаў «Ускраек тысячагоддзя» (1996) і ў перакладзе на польскую мову — паэтычны зборнік «W nieba utulenie» (Беласток, 1996). Жыве і працуе ў Мінску. Наталля ТРЫФАНАВА Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Закончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Санкт-Пецярбурзе (1983). ![]() Hарадзіўся ў 1929 г. у Дукштах на Віленшчыне. Доктар гуманітарных навук, журналіст і гісторык. Аўтар шматлікіх працаў па гісторыі Беларусі. Сярод іх - кнігі «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» (Мінск, «Беларусь», 1993 г.), «Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusi» (Warszawa, Warszawska oficyjna Wydawnicza «Gryf», Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 1992). Жыве і працуе ў Варшаве. ![]() Мітрапаліт Філарэт нарадзіўся 21 сакавіка 1935 г. у Маскве. Скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю (1957 г.) і Маскоўскую духоўную акадэмію (1961 г.). Доктар honoris causa некалькіх еўрапейскіх універсітэтаў. У 1959 г. прыняў манаства, у 1961 г. быў пасвячоны ў іераманаха. У 1965 г. – пасвячоны ў епіскапа Ціхвінскага. У 1966–1973 гг. – епіскап Дзмітраўскі, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі і семінарыі. У 1971 г. узведзены ў сан архіепіскапа, а ў 1975 г. – у сан Мітрапаліта. З 1978 г. – Мітрапаліт Мінскі і Беларускі; адначасова да 1984 г. займаў пасаду Патрыяршага Экзарха Зах. Еўропы, а ў 1981–1989 гг. быў старшынёй аддзела знешніх сувязяў Маскоўскага патрыярхата. З 16.10.1989 г. – Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пастаянны член Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, старшыня Сінода Беларускага Экзархата. З 1992 г. поўны тытул – «Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, свяшчэнна-архімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра». Мітрапаліт Філарэт – адзін з заснавальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (1992). ![]() Паэт, перакладчык, фалькларыст, этнограф. Кандыдат гістарычных навук (1972). З 1996 г. — кіраўнік і галоўны рэдактар выдавецтва «Беларускі кнігазбор». Друкуецца з 1951 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці “вясковага лірніка”» (1975). Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш. ![]() Мастак. Нарадзіўся 8 красавіка 1958 г. у г.п. Шарашова Пружанскага р-на. Скончыў Акадэмію мастацтва. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2000 года. Сябра Беларускага саюза дызайнераў з 2000 года. Аўтар мастацкага афармлення кніг Ул. Някляева «Прошча», Ц. Норвіда «Ідзі за мной», Н. Кісліка «Памяці патэфона» і інш. ![]() Алесь Чобат нарадзіўся ў 1959 годзе ў Скідзелі. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у Мінску. Працаваў канструктарам, журналістам, навуковым супрацоўнікам. Аўтар кніг «Год», «Новая Галілея», «Ты не самотны...», «Крэсы» і шматлікіх гісторыка-псіхалагічных эсэ, апавяданняў, хронік і біяграфій. Належыць да Саюза пісьменнікаў і Міжнароднага ПЕН-клуба. Адзін з пачынальнікаў тэарэтычнай крэсалогіі. Жыве ў Гродне. ![]() Нарадзіўся ў 1969 г. Скончыў БДУ (1997). У 1989—1994 гг. — супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі (аддзел старажытнабеларускага мастацтва). У 1996—1998 гг. — супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (генеялагічныя даследаванні), у 1998—2000 гг. — вядучы спецыяліст Дзяржкамархіва (геральдыка і генеялогія), аўтар зацверджаных праектаў гербаў Маладзечна, Заслаўя, Крупак, Акцябрскага (Рудабелка), Белаазёрска, Івянца. Цяпер — аспірант Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (тэма дысертацыі — «Гарадская геральдыка Рэспублікі Беларусь»). Аўтар шэрагу навуковых і папулярных публікацый. ![]() Мастацтвазнаўца, старшы выкладчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай акадэміі мастацтваў. Закончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978). Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі і сучаснасці сусветнага мастацтва. Член Саюза беларускіх мастакоў. Святлана ШЭЙПА Нарадзілася ў Мінску. У 2000 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Спашукальнік кафедры Беларускай музыкі ў БДАМ. Даследуе каталіцкія музычныя традыцыі на Беларусі ў ХІХ–пачатку ХХ стагоддзя. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях. ![]()
Hарадзіўся ў мястэчку Ракаў у 1959 г. У 1981 г. скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. У 1984 г. —аспірантуру ў Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы Акадэміі навук Беларусі.
Цяпер — загадчык аддзела археаграфii Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства i архiўнай справы, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН, выконваючы абавязкі старшыні Археаграфічнай Камісіі Дзяржаўнага Камітэта па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, кандыдат філалагічных навук.
![]() Аляксандр Ярашэвіч — кандыдат мастацтвазнаўства. Працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Даследуе мастацтва эпохі барока і гісторыю рэлігіі на Беларусі. Адзін з аўтараў двухтомнага даведніка «Рымска-каталіцкія Кальварыйскія могілкі ў Мінску на Беларусі» (Варшава, 1996, 2000), аўтар кніг «Маці Божая Снежная» ў Беларусі» («Про Хрысто, 2003»), «Абраз Маці Божай Будслаўскай» («Про Хрысто, 2004»), укладальнік і адзін з аўтараў альбома «Музей старажытнабеларускай культуры» (Мн., 2004). ![]() Нарадзіўся 8.04.1967 г. у г. Санкт-Пецярбург. У 1989 г. скончыў архітэктурны факультэт Беларускага Палітэхнічнага Інстытута. Працаваў у ВА «Белрэстаўрацыя», ДПІ «Мінскпраект», творчых майстэрнях пры Саюзе архітэктараў РБ. Лаурэат міжнародных і рэспубліканскіх архітэктурных конкурсаў. Большасць работ у галіне культавага дойлідства, рэстаўрацыі і рэканструкцыі сакральных аб’ектаў. З’яўляецца аўтарам культавых збудаванняў у г. Бабруйску, п. Бараўляны, в. Браздзечына, г. Мінску, г. Слуцку, в. Цэнтральнай і інш. Займаецца выяўленнем і фіксацыяй руінаў раней не даследаваных культавых аб’ектаў. Аўтар шэрагу публікацый у архітэктурных і рэлігійна-асветніцкіх выданнях «Ave Maria», «Архітэктура і будаўніцтва», «Дыялог», «Наша вера», «Царква» і інш. У якасці фатографа супрацоўнічае з рознымі выдавецтвамі рэспублікі. Жыве і працуе ў Мінску. ![]() Нарадзіўся 17 мая 1959 года ў вёсцы Станева каля Святой Ліпкі. Скончыў факультэт тэалогіі і духоўнасці ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Цяпер — кіраўнік супольнасці езуітаў у Калішы, кусташ санктуарыя Сэрца Езуса Міласэрнага, дырэктар і адміністратар мясцовага рэкалекцыйнага дому айцоў езуітаў у Калішы, а таксама прадстаўнік Душпастырскай рады Калішскай дыяцэзіі.
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |