Home Help
Першая Аўтары Архіў Пошук Галерэя Гасцёўня
У нумары 1(31)/2005
На кніжнай паліцы
Галерэя
Мастацтва

УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА
Пераклады

СМЕХ САРЫ
Падзеі
На шляху веры
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Пераклады

МАЛІТВЫ ЗА ВОЛЮ

ВЕРШЫ
Проза

З ДАРОГІ
Кантрапункт

NON NOBIS, DOMINE...
Музыка
Постаці

ВЫСАКАРОДНАЕ ЖЫЦЦЁ
Хрысціянская думка

ЕВАНГЕЛЛЕ — ГЭТА ПРАЎДА
Бібліятэка часопіса «Наша вера»
Успаміны

НЕ ПАКІДАЙ НАС, ВЕРА
Роздум

З ДОМУ ДУХОЎНАГА
Юбілеі

НА МЯЖЫ МАГЧЫМАГА СПАЗНАННЯ

№ 4 (30) 2004

Чарговы нумар часопіса «Наша вера» распачынаецца працягам публікацыі перакладу новай кнігі Святога Айца Яна Паўла ІІ «Устаньце, хадзем!», якая выйшла да 84-й гадавіны з дня нараджэння Папы ў Кракаўскім выдавецтве св. Станіслава і з’яўляецца працягам яго аўтабіяграфічнай кнігі «Дар і Таямніца», ужо вядомай беларускім чытачам у перакладзе Крыстыны Лялько. (>>)

У рубрыцы «Галерэя» мастацтвазнаўца Валеры Буйвал знаёміць чытачоў з чарговым шэдэўрам сусветнага мастацтва – знакамітым палатном Рафаэля «Сікстынская Мадонна», арыгінал якога знаходзіцца ў Дрэздэнскай карціннай галерэі. (>>)

У рубрыцы «Паэзія» друкуецца «Рымскі дыпціх. Узрушэньне» Рыгора Барадуліна, напісаны народным паэтам Беларусі пад уражаннем ад сустрэчы са Святым Айцом. (>> | >>)

Артыкул мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча «Беззаганнае Зачацце» прысвечаны асэнсаванню святасці Марыі ў іканапісе. (>>)

У рубрыцы «Пераклады» рэдакцыя працягвае знаёміць чытачоў з выдатнай асобай у партугальскай і бразільскай гісторыі і культуры, тэолагам, місіянерам, літаратарам, дыпламатам, дзяржаўным дзеячам, айцом Антоніу Віэйра – аўтарам многіх тэалагічных твораў, адзін з якіх, «Казанне на свята нараджэння Панны Марыі», падаецца на старонках часопіса ў перакладзе Валерыя Буйвала з партугальскай мовы. (>>)

Пісьменніца Ірына Жарнасек у рубрыцы «На шляху веры» гутарыць з айцом дамініканінам Міхалам Ярмашкевічам пра запаведзі любові. (>>)

У рубрыцы «Роздум» вядомая пісьменніца і крытык Ала Сямёнава прапануе чытачам сваё эсэ, у якім яна разважае пра духоўнае жыццё Наталлі Арсенневай – аўтаркі знакамітага рэлігійна-патрыятычнага гімну «Малітва», музыку да якога напісаў Мікола Равінскі. (>>)

У гэтай жа рубрыцы друкуюцца развагі Сяргея Панізьніка пра хрысціянскі побыт яго землякоў, продкаў і сучаснікаў. Проза тут арганічна спалучаецца з паэзіяй. (>>)

Айцец Пятрусь Рудкоўскі ОР прапануе чытачам духоўна-рэлігійны дыскурс «Пацалунак. Дотык вечнасці». (>>)

У рубрыцы «Спадчына» паэтка Данута Бічэль друкуе лісты апошняга году жыцця пакутніцы сталінскіх лагераў паэткі Ларысы Геніюш. (>> | >>)

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны новыя вершы Мар’яна Дуксы. (>>)

Вядомы беларускі гісторык Юры Туронак знаёміць чытачоў з творчасцю ксяндза Люцыяна Хвецькі (Л. Малышэвіча) – аднаго з пачынальнікаў адраджэнскага каталіцкага руху. (>> | >>)

Даследчыца італьянскай літаратуры Аксана Данільчык у рубрыцы «Пераклады» змяшчае заканчэнне свайго перакладу вялікай працы Дантэ Аліг’еры «Пра народнае красамоўства», у якім аналізуецца станаўленне літаратурнай італьянскай мовы. (>>)

Ігар Ганчарук у рубрыцы «Сведчаць архівы» апавядае пра каталіцкія манаскія ордэны на Беларусі ў ХVIII–XIX стст. (>>)

У рубрыцы «Мастацтва» А. Ярашэвіч апавядае пра выставу «Нясвіжскія зборы Радзівілаў» у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі; матэрыял суправаджаецца ілюстрацыямі партрэтаў прадстаўнікоў знакамітага роду. (>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY