Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(13)/2000
На кніжнай паліцы
У свеце Бібліі
Мастацтва

УНЕБАЎЗЯТАЯ
Да Юбілею 2000 Года
Паэзія

ВЕРШЫ
Сведчаць архівы
Нашы святыні

ЗАКОЗЕЛЬСКАЯ КАПЛІЦА

КЛЯШТАР БЕРНАРДЗІНЦАЎ У МІНСКУ
Пра самае важнае
Проза

ГРЭХ. Апавяданне
Кантрапункт

Караль Вайтыла

Караль Вайтыла. ВЕРШЫ.

«...У паэтычным даробку Караля Вайтылы, хоць і не вельмі вялікім, ёсць творы аднолькава цікавыя як шырокаму колу чытачоў (не кажучы ўжо пра прыхільнікаў паэзіі), так і творы, якія вымагаюць увагі карыфеяў літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства.

Караль Вайтыла з першых сваіх вершаў гаварыў пра Бога і чалавека, упісанага ў Божую справу збаўлення. Ён не абсалютызаваў паэзіі, але ўсведамляў таксама яе выключнасць, бо паэтычнага пазнання нельга замяніць ніякім іншым. Ёсць пэўныя сферы нашай рэчаіснасці, якія не паддаюцца іншым спосабам пазнання. Ужо Шэкспір сказаў, што на зямлі існуюць рэчы, якія філосафам нават не сніліся. Калі нават з'явы і рэчы, здавалася б, лёгка даступныя застаюцца для нас неспасцігальнымі, то што ўжо казаць пра такую незразумелую істоту як Бог. Аднак у кожную эпоху паэты зноў і зноў спрабавалі гаварыць пра Створцу па-свойму. Зразумела, гэта не значыць, што яны адкідвалі святыя малітвы, яны проста прагнулі ўнесці ў іх хоць бы колькі сучасных слоў, годных застацца ў паэтычным катэхізме.

Малады паэт з Вадавіцаў меў асаблівыя прычыны, каб зрабіць такія спробы. Перадусім таму, што толькі ў гэтым бачыў сэнс паэзіі. Але яшчэ больш важным быў факт сутыкнення маладога творцы з працамі св. Яна ад Крыжа, а яшчэ раней – з самою містыкаю. Гэта адбылося ў Кракаве ў гады вайны, у часе не толькі народнай драмы, але і асабістай трагедыі, бо ў нядаўняга студэнта паланістыкі, які толькі ўваходзіў у дарослае жыццё, памёр бацька, апошняя родная душа з усяе сям'і. (...)

Вялікі іспанскі містык св. Ян ад Крыжа вучыў, што побач са звыклым пазнаннем магчымае містычнае пазнанне Бога, а таму ўжо не столькі пазнанне, колькі быццё з Богам у магчымых для асягнення станах душы.

Гэта паўплывала як на ўнутранае жыццё будучага Папы, так і на паэзію, якая атрымала дадатковы імпульс, бо містык не толькі пазнае Бога, але і адчувае неадкладную патрэбу падзяліцца сваімі пачуццямі з іншымі. Таму няма нічога дзіўнага, што ў выпадку з Каралем Вайтылам усё гэта дало новыя, дасканалыя творы. Такім чынам захапленне і глыбокае ўспрыманне працаў св. Яна ад Крыжа паядналася з артыстычнаю сталасцю. (...)

Дастаткова сказаць, што зацікаўленасць вялікім іспанскім містыкам вылілася ў маладога паэта ў знакаміты твор, у «Песню пра ўкрытага Бога», а таксама на многія гады вызначыла характар яго даследчыцкіх зацікаўленняў. Будучы Папа прысвяціў св. Яну ад Крыжа сваю доктарскую працу. Аднак тут для нас важнейшыя літаратурныя здабыткі Караля Вайтылы, натхнёныя паэмамі аўтара «Ночы цёмнай». Перад усім таму, што менавіта ад св. Яна ад Крыжа паэт узяў форму для сваіх твораў, якія ўяўляюць сабою ці то паэмы, ці то паэтычна-тэалагічныя трактаты...»

Перапыняючы на гэтым месцы цытаванне польскага літаратуразнаўцы Вальдэмара Смашча, складальніка зборніка Караля Вайтылы «Poezje wybrane», дадамо толькі, што апроч сапраўды надзвычай цікавых і арыгінальных паэтычных твораў, сённяшні Папа Ян Павел ІІ вядомы і як аўтар глыбокіх тэалагічных працаў: «Каханне і адказнасць», «Тамісцкі персаналізм», «Этыка і маральная тэалогія», «Асоба і ўчынак», «Роздум аб смерці» і іншыя. Што датычыць яго драматургічных твораў, то назавем найперш драму «Брат нашага Бога». Па гэтым творы вядомы польскі рэжысёр Кшыштаф Зануссі паставіў фільм, які два гады назад з вялікім поспехам дэманстраваўся таксама і ў Мінску. Удала экранізаваная і другая п'еса Караля Вайтылы «Перад магазінам ювеліра», прысвечаная праблемам шлюбу, кахання і сям'і...

Зноў вяртаючыся да вершаў знакамітага Аўтара, зазначым, што нарэшце і ў перакладзе на беларускую мову рыхтуецца да друку кніга яго выбранай паэзіі.

Караль Вайтыла. ВЕРШЫ.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY