Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(25)/2003
Галерэя
Юбілеі

РЫМСКІ ТРЫПЦІХ
Мастацтва

АРХАНЁЛЫ НАД БЕЛАРУССЮ
На шляху веры
Постаці

ЯЗЭП ГАЙЛЕВІЧ
Haereditas
Юбілеі

ПАКУЛЬ ШТО АДЗІНАЯ
Кантэкст
Memoria

ЖЭНЯ, ЖЭНЕЧКА, ДЗЕ ТЫ?!

ВЕРШЫ
Мастацтва

У ГОНАР МІНДОЎГА
Пераклады

ІВАН БУНІН
Постаці

ЛЯСНАЯ КАНВАЛІЯ
Архіўная старонка
Нашы святыні

ФАРНЫЯ МОГІЛКІ Ў ГРОДНЕ, 1792–1939
На кніжнай паліцы
Бібліятэка часопіса «Наша вера»

ШЛЯХ МІЖ ДЗВЮМА БРАМАМІ

Мікола ПАЎЛОВІЧ

ЯЗЭП ГАЙЛЕВІЧ

На ніве адраджэння беларускасці ў Латвіі ў 1920—1930 гг. актыўна працавалі і святары — як каталіцкага, так і праваслаўнага веравызнання. Усе яны за сваю працу ў беларускіх установах былі рэпрэсаваныя рознымі ўладамі ў пэўны час. Пра іх жыццё і працу мала вядома, але яшчэ нешта можна знайсці і надрукаваць: захаваліся некаторыя дакументы і жывуць сведкі іх служэння.


Беларускі вечар у гімназіі на пач. 1930-х гадоў. Сядзяць настаўнікі гімназіі і беларускай школы (справа алева): Раткін, ксёндз Я. Гайлевіч, С. П. Сахараў.
Найбольш вядомы з іх — ксёндз Язэп Гайлевіч. Шмат гадоў святар навучаў Слову Божаму вучняў і будучых настаўнікаў у беларускіх школах, гімназіі і на курсах у Латвіі. Нарадзіўся ён у невялікай вёсцы Дразды Друйскай гміны ў сакавіку 1893 г. у вялікай сям’і. Вучыўся ў Мёрах. На службу ўсёй сям’ёй хадзілі ў мясцовы касцёл у Ідолце, на фэсты ездзілі ў Друю. Пад уплывам знаёмых святароў вырашыў паступіць у духоўную семінарыю, якую закончыў у Пецярбургу ў 1918 г. У 1920 г. у Мінску быў пасвечаны ў сан святара і прызначаны на працу ў Латвію ў Прыдруйск (Педрую), дзе актыўна падключыўся да беларускага руху. Выкладаў рэлігію ў беларускіх школах і гімназіі. Набажэнствы ў касцёле праводзіў на беларускай мове, але гэта не ўсім падабалася, таму ў 1935 г. яго перавялі ў касцёл за Рэжыцу (Рэзэкне), дзе не было беларусаў. Жывуць яшчэ людзі, якія помняць святара, бо атрымалі асвету за яго грошы. У час другой сусветнай вайны кс. Гайлевіч выкладаў рэлігію на беларускіх курсах у Рызе разам з С. П. Сахаравым.


Беларускія настаўніцкія курсы ў Рызе, май 1944 г. Сядзяць злева С. П. Сахараў і ксёндз Я. Гайлевіч.
Пасля вайны працаваў у Індры (Бальбінова). У 1949 г. савецкія ўлады звярнулі на яго «ўвагу»: атрымаў 10 гадоў за антысавецкую дзейнасць і агітацыю. Ксяндза Гайлевіча высылаюць у рэспубліку Комі, пасёлак Абізь. Арыштаваць яго у касцёле ўлады пабаяліся і пайшлі на хітрасць: быў прысланы чалавек з запрашэннем наведаць цяжка хворага, але замест хворага ксяндза чакалі чэкісты. Да вечара пратрымалі яго ў невялікай капліцы і толькі ноччу вывезлі на чыгуначную станцыю Індра.

Ксёндз Язэп Гайлевіч адбыў у лагеры 7 гадоў. Пасля смерці Сталіна атрымаў амністыю і вярнуўся ў Латгалію. Працаваць у Індры забаранілі. Давялося некалькі гадоў весці службы ў Рунданах, недалёка ад эстонскай мяжы. Потым вярнуўся зноў у Індру. У 1970 г. адзначыў 50 гадоў святарства (была выпушчана адмысловая фотапаштоўка). Памёр ксёндз Гайлевіч у канцы 1970-х гадоў. На пахаванні, па словах вернікаў, прысутнічала каля 70 святароў з Латвіі, Беларусі і Літвы. Пахавалі ксяндза Язэпа Гайлевіча ў Індры.


Настаўнікі і вучні Дзвінскай беларускай гімназіі, пач. 1930-х гадоў. У цэнтры сядзяць: праваслаўны святар Сава Трубіцын, С. П. Сахараў, ксёндз Я. Гайлевіч.

Мікола Паўловіч,
Даугаўпілс,
«Міжнародны фонд імя Я. Купалы»



 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY