Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(3)/1997
На кніжнай паліцы
Нашы святыні

ЗАГАДКАВАЯ І СТАРАЖЫТНАЯ
Навяртанне
Да юбілею 2000 года
Мастацтва

АПОСТАЛ ДУХОЎНАСЦІ

«Я ЎКЛАНІЎСЯ ЯМУ»
Роздум аб веры

ШЭСЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Пераклады

ВЕРШЫ
Пра самае важнае

ПАНЕ, НАВУЧЫ НАС МАЛІЦЦА...

КРЫЖ ПРЫДПРОЖНЫ
Жыццё ў законе

НА ВЕРНАСЦЬ ХРЫСТУ
Драматургія

...І ЗНОЙДЗЕШ СУЦЯШЭННЕ
Паэзія

ВЕРШЫ
Сведчаць архівы

ПУНКЦІРЫ ЦЯРНІСТАГА ШЛЯХУ
З жыцця Касцёла

№ 1 (3) 1997

У гэтым нумары друкуецца працяг кнігі Яна Паўла II Пераступіць парог надзеі (>>>).

Артыкул Святланы Адамовіч Загадкавая і старажытная прысвечаны гісторыі будаўніцтва і далейшаму лёсу Троіцкага касцёла ў Ішкалдзі, які налічвае ўжо больш за 500 гадоў. Тэкст ілюструюць малюнак Н. Орды, фотаздымкі і інш. (>>>).

У нататках паэта Мар’яна Дуксы Шчаслівая пара навяртаньня – разважанні пра адносіны да рэлігіі ў савецкія часы і пра магчымасць свабоднага паяднання з Богам сёння (>>>).

У рубрыцы Да Юбілею 2000 года пачынаецца публікацыя даследавання Алемя Жлуткі Заходняе хрысьціянства на Беларусі, у якім аўтар спрабуе адказаць на пытанні: калі і ад каго прынялі хрост беларускія землі, калі з’явіліся ў нас першыя хрысціянскія святыні і біскупствы, да якога абраду належалі першыя хрысціяне на нашай тэрыторыі (>>>).

Артыкул мастацтвазнаўцы Яўгена Шунейкі Апостал духоўнасьці прысвечаны асобе вялікага мастака і дзеяча культуры Фердынанда Рушчыца (1870—1936), жыццё і творчасць якога непарыўна звязаны з беларускай зямлёй. Тэкст ілюструюць працы мастака (>>>).

Гісторык архітэктуры Тамара Габрусь у артыкуле Пад Рушчыцавымі аблокамі піша пра касцёл Міхала Арханёла ў Багданаве – на радзіме Фердынанда Рушчыца. У тэксце змешчаны фотаздымкі Я. Булгака 1930-х гадоў (>>>).

Аляксандр Адамковіч у артыкуле Я ўкланіўся Яму раскрывае багаты ўнутраны свет беларускага мастака Язэпа Драздовіча (1888—1954), выкарыстоўваючы яго дзённікавыя запісы. Тэкст ілюструюць шматлікія графічныя працы мастака (>>>).

У рубрыцы Роздум аб веры працягваецца публікацыя кнігі Эдварда Станека Шэсьць праўдаў веры (>>>).

У рубрыцы Пераклады друкуюцца вершы польскага паэта Яна Леаньчука ў перакладзе на беларускую мову Галіны Тварановіч (>>>).

Вячаслаў Пялінак у нататках Пане, навучы нас маліцца… разважае пра малітву, якая перш за ўсё з’яўляецца дарам, ахвяраваным намі Богу (>>>).

Антоні Васілёнак у нарысе Крыж прыдарожны расказвае пра старажытную традыцыю, якая апошнім часам пачала аднаўляцца, — усталёўваць крыжы ў вёсках і на скрыжаванні дарог, а часам і ў гарадах (>>>).

Нарыс Ірыны Студзеньскай На вернасьць Хрысту прысвечана дзейнасці на Беларусі супольнасці сясцёр-служабніцаў Езуса ў Эўхарыстыі, якая была створана ў 1923 годзе (>>>).

У рубрыцы Драматургія друкуецца аднаактовая п’еса Ірыны Жарнасек …І знойдзеш суцяшэнне, прысвечаная трагічным падзеям пачатку XVIII ст. на Піншчыне, калі католікі цярпелі жорсткі пераслед за веру (>>>).

У рубрыцы Паэзія друкуюцца вершы беларускіх паэтак Галіны Каржанеўскай і Зінаіды Дудзюк (>>>).

Гісторык Анатоль Грыцкевіч у артыкуле Пункціры цярністага шляху піша пра дзейнасць уніяцкай Царквы на Беларусі ў XVII ст. у галіне культуры (>>>).

Рэпартаж Перэгрынацыя Маці Божай Фацімскай па Беларусі прысвечаны пілігрымцы фігуры Фацімскай Пані па святынях Беларусі, якая распачалася 1 мая 1997 года ў Пінскай катэдральнай базыліцы. Фотаздымкі з урачыстасці змешчаны на каляровай уклейцы (>>>).

Рэпартаж Каралева Палесься, маліся за нас!.. прысвечаны ўрачыстай каранацыі цудоўнага абраза Маці Божай Лагішынскай, якая адбылася 10 мая 1997 года ў лагішынскім касцёле. Фотаздымкі з урачыстасці змешчаны на 3 с. вокладкі (>>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY