Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(33)/2005
Галерэя
Год Эўхарыстыі

MANE NOBISCUM DOMINE

ПАЭЗІЯ

ЗАКАНЧЭННЕ ГОДА ЭЎХАРЫСТЫІ

ДЗЯКУЮЧЫ ЭЎХАРЫСТЫЧНАМУ ХРЫСТУ

ЭЎХАРЫСТЫЯ — ГЭТА ХРЫСТУС

ХІБА Ж ГЭТА НЕ ЦУД?

РУКІ ДАЮЦЬ ХЛЕБ
Мастацтва

«ГЭТА ЧЫНІЦЕ НА МАЮ ПАМЯЦЬ...»
На кніжнай паліцы
Нашы святыні

БЛІЗНЯТЫ... БРАТЫ?
На шляху веры
Проза
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Успаміны
У выдавецтве «Про Хрысто»

ПРЫГОДА БЫЦЦЯ
Падзея

ГІСТАРЫЧНАЯ ЎРАЧЫСТАСЦЬ

28 жніўня ў Гродне адбылася вялікая ўрачыстасць, прысвечаная каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай папскімі каронамі і 300-гадоваму юбілею кансэкрацыі катэдральнай базылікі.

Шматтысячная працэсія вернікаў рушыла вуліцамі старажытнага горада за абразом Найсвяцейшай Маці, спевамі праслаўляючы Яе веліч, молячыся аб заступніцтве і дапамозе. Каля пабернардынскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа адбылася галоўная святая Імша, якую служыў Яго Эмінэнцыя кардынал Свёнтэк. Разам з іерархам Касцёла на Беларусі святую Імшу канцэлебравалі кардынал Генрык Гульбіновіч з Вроцлава, нунцый Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Марцін Відавіч, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – мітрапаліт з Масквы, арцыбіскуп Войцех Земба – мітрапаліт Беластоцкі, біскуп Драгічынскі Антоні Дыдыч, біскуп Сандамежскі Анджэй Дзенга, біскуп Тадэвуш Пікус з Варшавы, біскуп Тадэвуш Завістоўскі з Ломжы, біскупы Мінска-Магілёўскай Мітраполіі – ардынарый Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслаў Блін, дапаможныя біскупы Антоні Дзям’янка і Казімір Велікаселец, а таксама сакратар нунцыятуры ксёндз пралат Генрык Ягадзінскі, архімандрыт Сяргей Гаек – Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі, генеральныя і правінцыяльныя настаяцелі законных манаскіх супольнасцяў і святары з Польшчы і Літвы, святары розных дыяцэзій Беларусі.

На ўрачыстасці прысутнічалі таксама прадстаўнікі Праваслаўнай Царквы, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, старшыня Камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў С.І.Буко, прадстаўнікі абласных і гарадскіх уладаў.

Генеральны вікарый Гродзенскай дыяцэзіі кс.пралат Міхал Сапата абвясціў дакумент Апостальскай Сталіцы аб умовах атрымання поўнага адпусту ў дзень каранацыі і на працягу года ў гродзенскай базыліцы.

Падчас святой Імшы цудадзейны абраз Маці Божай Кангрэгацкай быў укаранаваны папскімі каронамі.

Са слязьмі на вачах вернікі слухалі эмацыйнае слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, з біскупскай кансэкрацыі якога распачалося адраджэнне Каталіцкага Касцёла на Беларусі і адраджэнне культу Маці Божай Кангрэгацкай.

Сённяшні ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве сказаў: «Мая святарская і біскупская паслуга на Беларусі, і асабліва ў Гродне, была непадзельна звязана з гэтым касцёлам і гэтым абразом. Добра памятаю: калі я быў яшчэ вучнем сярэдняй школы, бацька вадзіў мяне ў фарны касцёл, да абраза Маці Божай Кангрэгацкай, і гаварыў: “Хочаш добра вучыцца – маліся да Маці Божай, якую таксама называюць Студэнцкай”.

Затым былі цяжкія часы, калі касцёл амаль 30 гадоў заставаўся без пастаяннага святара. Божы Провід здзейсніў так, што менавіта мне ў 1988 годзе давялося па-новаму распачаць адраджэнне – як парафіі, так і культу Маці Божай Кангрэгацкай. Адразу кідалася ў вочы, з якой вялікай чуласцю вернікі моляцца перад цудадзейным абразом і як ён блізкі ім. Не патрэбны былі вялікія намаганні, каб арганізаваць па суботах навэнну, якая ў 1989 г., на юбілей 325-годдзя перанясення абраза ў Гродна, набыла асаблівае значэнне. Я сам вельмі ўдзячны Маці Божай Кангрэгацкай. Менавіта падчас той памятнай навэнны Святы Айцец Ян Павел ІІ прызначыў мяне біскупам для католікаў Беларусі. Пасля 60 гадоў перапынку на Беларусі была адроджана іерархія Каталіцкага Касцёла. (...)

Гродзенская фара, якая была кансэкравана 300 гадоў таму назад, перажыла багатую, а часам трагічную гісторыю. У сучаснай гісторыі Касцёла Беларусі яна адыграла таксама вялікую ролю – як у адраджэнні рэлігійнага і духоўнага жыцця, так і касцёльных структур. (...)

Сёння ў знак удзячнасці вернікі Гродна і Гродзенскай дыяцэзіі ў прысутнасці шматлікіх гасцей і прадстаўнікоў дзяржаўнай улады аддаюць пашану Маці Божай Кангрэгацкай. Калі ў фарным касцёле не было святара, калі не было таго, хто мог бы складаць Эўхарыстычную Ахвяру, вернікі яе складалі з сябе. Яны баранілі касцёл ад закрыцця, самі праводзілі набажэнствы, маліліся, даглядалі святыню – шэдэўр сакральнага мастацтва. Увесь гэты час Марыя была пад крыжам, дапамагаючы вернікам, якія са свайго боку трывалі пры Ёй. Яна ў копіі славутай іконы Salus populi Romani – Збавіцелькі народа Рымскага – з базылікі Маці Божай Большай у Вечным Горадзе стала для вернага гродзенскага люду Salus populi Grodnensis – Выбаўленнем гродзенскага люду. Калі прыйшла “поўня часу” – свабода веравызнання, “катакомбны культ” Маці Божай Кангрэгацкай адрадзіўся і расквітнеў. Сведчаннем гэтага з’яўляецца ў тым ліку і сённяшняя ўрачыстасць – каранацыя папскімі каронамі Яе цудадзейнага абраза.

Каранацыя абраза – гэта вялікі дар для мясцовага Касцёла, але гэта таксама і заданне. Новыя часы – часы рэлігійнай свабоды і пачатку трэцяга тысячагоддзя павінны стаць часам ласкі, часам духоўнага адраджэння, часам збаўлення. Углядаючыся ў Марыю, мы павінны сказаць сваё “Fiat” па меры патрабаванняў нашага часу і яго выклікаў, якія становяцца ўсё больш і больш небяспечнымі. Толькі паслухмянасць Божай волі па прыкладу Марыі можа кардынальна змяніць сітуацыю. (...)

Удзячныя Богу за дар юбілею 300-годдзя кансэкрацыі катэдры, за адраджэнне веры і каранацыю абраза Маці Божай Кангрэгацкай, ніколі не забудзем дарогі да касцёла. Там, у сваіх пераемніках, ёсць Пётр, Ян, Якуб. Там нас чакае Хрыстус у сваіх сакрамэнтах, асабліва ў Эўхарыстыі; чакае са сваім Евангеллем, якое там пераказваецца, і благаслаўлёны будзе той, хто слухае слова Божае і яго захоўвае, як гаворыць сённяшняе Евангелле (пар. Лк 11,28). Там у сакрамэнтах сам Езус нас асвячае. Там чакае нас Божая Маці, каб выпрасіць у Свайго Сына новы цуд – цуд духоўнага адраджэння. Чакае, каб пры Яе дапамозе мы маглі, як заклікаў Ян Павел ІІ, адчыніць дзверы сваіх сэрцаў для Хрыста, Якога, як гаворыць Бэнэдыкт XVI, не трэба баяцца, бо Ён нічога не адбірае, але толькі дае.

Хрысце, адзіны Збаўца свету, Той самы ўчора, сёння і навекі (пар. Гбр 13,8), дай нам праз заступніцтва Маці Божай Кангрэгацкай ласку трывання ў добрым. Дай нам ласку трывання ў навуцы Евангелля і Касцёла, каб мы чынілі ўсё новае (пар. Адкр 21,5) на славу Божую і для збаўлення людзей. Амэн».

Фота М. Новікава

Глядзі таксама:


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY