|
|
№
2(8)/1999
На кніжнай паліцы
З жыцця Касцёла
Постаці
Да юбілею 2000 года
Мастацтва
На кніжнай паліцы
Роздум аб веры
Паэзія
Нашы святыні
Па старонках старых выданняў
Haereditas
Традыцыя
З жыцця Касцёла
|
№ 2 (8) 1999У гэтым нумары часопіса працягваецца публікацыя энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio (>>). У рубрыцы З жыцця Касцёла друкуюцца матэрыялы, прысвечаныя апостальскай пілігрымцы Яна Паўла II у Польшчу ў чэрвені 1999 г.: урывак з гаміліі Святога Айца падчас беатыфікацыйнай Святой Імшы ў Варшаве і падарожныя нататкі пісьменніцы Ірыны Жарнасек Да хвалы алтара (>>|>>). У рубрыцы Постаці друкуецца артыкул Ірыны Жарнасек Маці Апалонія, прысвечаны цяжкаму і складанаму лёсу Апалоніі Пяткун (1908-1999), якая была адной з першых эўхарыстак на Беларусі. Змешчаны лісты святароў-выгнанцаў да А. Пяткун і сясцёр-эўхарыстак, прысланыя з месцаў зняволення і аб'яднаныя пад назвай Духоўнай свабоды ніхто не адбярэ (>>|>>). Артыкул Аляксандра Тамковіча Святар і пісьменнік прысвечаны жыццю і творчасці Ільдэфонса Бобіча (1890-1944) - тэолага, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, вядомага ў літаратуры пад псеўданімам Пётра Просты. Друкуюцца два яго апавяданні - Слёзы і Воля (>>|>>). У рубрыцы Да юбілею 2000 года пачынаецца публікацыя трэцяй часткі нарысаў Алеся Жлуткі Заходняе хрысціянства на Беларусі. Mатэрыялы, якія асвятляюць жыццё і светапогляд дахрысціянскага насельніцтва Беларусі як глебу і перадумову для прыняцця хрысціянства (>>). Артыкул мастацтвазнаўцы Вольгі Бажэнавай Тыпалогія ілюзіяністычнага жывапісу ў касцёлах Мінскай дыяцэзіі 2-й паловы XVIII-1-й паловы XIX стагоддзя напісаны на аснове аналізу вялікага апісальнага і статыстычнага матэрыялу, што ўтрымліваецца ў працы Яна Барэйкі Ходзькі 1840-х гадоў Мінская дыяцэзія каля 1830 года. I. Парафіяльныя структуры (Люблін, 1998). (>>). Музыказнаўца Тамара Ліхач у артыкуле Каталіцкія кляштары і развіццё музычнай культуры Беларусі даследуе ролю музыкі ў агульным комплексе рэлігійнага культу і, у прыватнасці, асвятляе музычна-літургічную практыку ў картузіянскім кляштары ў Бярозе. (>>). У рубрыцы На кніжнай паліцы друкуецца рэцэнзія Вольгі Бажэнава Выданне рукапіса Яна Барэйкі Ходзькі (>>). У рубрыцы Роздум аб веры працягваецца публікацыя працы Эдварда Станека Шэсць праўдаў веры (>>). У рубрыцы Паэзія друкуецца падборка вершаў паэта Міхася Скоблы (>>). Гісторык Рыгор Жаўняркевіч у артыкуле Кляштар айцоў дамініканаў у Стоўбцах прасочвае лёсы старажытнай каталіцкай святыні, якая існавала на Стаўбцоўшчыне з XVII стагоддзя. (>>). Гісторыі трох баранавіцкіх святыняў прысвечаны артыкул Віктара Астрогі Баранавіцкія касцёлы. (>>). Гісторык Вольга Каранеўская ў артыкуле Białloruskaja Krynica: З гісторыі развіцця перыядычнага друку ў міжваеннай Заходняй Беларусі аналізуе змест віленскай штотыднёвай газеты хрысціянскай дэмакратыі, якая выдавалася ў гэты час у Вільні (>>). У рубрыцы Haereditas публікацыя працы Вацлава Пануцэвіча Польская мова ў XIV-XVIII стст. і каталіцкі Касьцёл у Вялікім Княстве Літоўскім (>>). Аляксей Яроменка ў нататках Крыж з ружовага валуна расказвае пра старажытны каменны крыж, усталяваны на Маладзечаншчыне. (>>). У рубрыцы З жыцця Касцёла друкуецца матэрыял Fiat voluntas tua…, прысвечаны ўрачыстай кансэкрацыі новаменаванага біскупа - айца Казіміра Велікасельца, які адбыўся 24 чэрвеня 1999 г. у Пінску. (>>).
|
|
|