|
|
№
1/1995
На кніжнай паліцы
950 год Наваградку
Постаці
Пошукі і знаходкі
Роздум аб веры
Вандроўкі па Беларусі
Пераклады
Пра самае важнае
З гісторыі Касьцёла
Паэзія
Проза
Паэзія
Па старонках старых выданьняў
Вакол праблемы
|
«СТАРАЖЫТНЫ НАВАГРАДАК»
Наваградчына... Старажытная, шчодрая на таленты зямля. На таленты, якія апяваюць яе і ўслаўляюць, якія закаханымі сэрцамі спяваюць ёй гімн любові. Мастак Віктар Сташчанюк – адзін з іх. І хоць даўно ўжо Віктар жыве ў Мінску, родны Наваградак, яго святыні і яго краявіды заўсёды перад вачыма, яны прыцягваюць і хвалююць, жывяць фантазію і натхняюць. Мастацтвазнаўца Таццяна Гаранская так напісала пра мастака: «Віктар Сташчанюк у першую чаргу мастак-рэканструктар, мастак-навуковец у гістарычным рэчышчы. Але ж ён і тонкі лірык, паэт лініі і колеру. Чароўнай мелодыяй замілавання і ўлюбёнасці прасякнуты яго шматлікія алейныя працы з выявамі камяніц і краявідаў старажытных мясцінаў нашай краіны, зачароўваюць яго акварэлі і пастэльныя творы. Здаецца мне, што ў гісторыю беларускага мастацтва Сташчанюк трапіць і як аўтар трох серыяў мастацкіх твораў-рэканструкцый: «Старажытны Мінск», «Старажытны Наваградак», «Старажытнае Заслаўе». Навукова вывераныя, яны ў той жа час напоўнены настраёвасцю, рамантызмам, узнёсласцю чалавечых пачуццяў. Менавіта гэтак Віктар Сташчанюк выбудоўвае унікальны па сваёй значнасці масток да людскіх сэрцаў, да разумення і ўспрыняцця».
|
|
|