|
|
№
2(44)/2008
Галерэя
Арцыбіскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ
РОЛІ І ЗАДАЧЫ ЦЭРКВАЎ Год Божага слова
Ксёндз Андрэй ЗАЙЧЫКAd Fontes
Тамаш КЭМПІЙСКІПераклады
Нашы святыні
Аляксей ЯРОМЕНКАГісторыя
Ксёндз Андрэй ЗНОСКАНа кніжнай паліцы
Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯВЕРА & CULTURA
Пётра РУДКОЎСКІПаэзія
Аксана ДАНІЛЬЧЫКАла КАЖЭРА Пераклады
Андрыс РУБЭНІСГісторыя
Алена ВАЛЬЧУКСведчаць архівы
Людміла СЯЛІЦКАЯКніжныя скарбы
Юры ЛАЎРЫКМастацтва
Данута БІЧЭЛЬ
|
№2(44) 2008Гэты нумар часопіса распачынаецца публікацыяй артыкула мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Карло Крывеллі. Святы Павел», прысвечаным увасабленню вобраза святога Паўла ў мастацтве.(>>) Працягваецца публікацыя энцыклікі Бэнэдыкта XVI Spe salvi, якая будзе прадоўжана ў наступных нумарах.(>>) У гэтым нумары змешчаны тэкст прамовы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на пасяджэнні працоўнай групы ў Мінску ў рамках праекта «Прымірэнне ў Еўропе», пад назвай «Ролі і задачы цэркваў і царкоўных супольнасцяў перад выклікамі сучаснасці».(>>) Пад рубрыкай «Год Божага слова» ксёндз Андрэй Зайчык, выкладчык Святога Пісання ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, друкуе артыкул «Евангеліст Мацвей», у якім разважае пра ролю і значэнне апостала і сведкі евангельскіх падзеяў св. Мацвея.(>>) У рубрыцы Ad fontes увазе чытачоў прапануецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом», зробленага ў 1930-я гады Станіславам Грынкевічам.(>>) У рубрыцы «Пераклады» змешчаны працяг перакладу «Кветачкі святога Францішка», зроблены з італьянскай мовы на беларускую кандыдатам філалагічных навук Аксанай Данільчык. (>>) У рубрыцы «Нашы святыні» змешчаны артыкул архітэктара Аляксея Яроменкі «Мінская фара», дапасаваны да 500-й гадавіны першага касцёла ў Мінску.(>>) Святар Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Зноска ў артыкуле «Рэлігійная талерантнасць беларускага права ХVI ст.» разважае пра вырашэнне праблемы свабоды сумлення і правоў рэлігійных арганізацый у старажытнай Беларусі.(>>) Кандыдат філалагічных навук Жанна Некрашэвіч-Кароткая ў артыкуле «Каб пазнаць сваё пакліканне» асэнсоўвае змест кнігі «Адплыві на глыбіню», аўтарства якой належыць арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, які раскрываецца ў гэтай працы як высокаадукаваны тэолаг, філосаф і прапаведнік. (>>) У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «Правакацыя Фрыдрыха Ніцшэ», у якім аўтар асэнсоўвае складаную з’яву ніцшэанізму ў кантэксце хрысціянскай веры. (>>) У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца новыя вершы Аксаны Данільчык і Алы Кажэры.(>>|>>) У рубрыцы «Пераклады» змешчаны артыкул доктара філасофіі Андрыса Рубэніса «Мастацтва сабораў. Готыка» ў перакладзе з латышскай мовы Валерыя Буйвала.(>>) Іспанскай рэлігійнай думцы ў Беларусі ХVI–XVII стст. прысвечаны артыкул філолага Алены Вальчук, якая даследуе беларуска-іспанскія літаратурныя ўзаемасувязі.(>>) Журналістка Людміла Сяліцкая ў артыкуле «Як зачынялі касцёлы» знаёміць чытачоў з хронікай ваяўнічага савецкага атэізму паводле дакументаў 1937 года.(>>) У рубрыцы «Кніжныя скарбы» загадчык бібліятэкі Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі Юры Лаўрык друкуе артыкул «Базыльянскія бібліятэкі», у якім прасочвае дынаміку зменаў у фондах манастырскіх бібліятэк у ХVI–XIX стст. (>>) У рубрыцы «Мастацтва» вядомая паэтка Данута Бічэль апавядае пра творчасць гродзенскага мастака Сяргея Грыневіча, творчасць якога адметная зваротам да вышыняў духоўнай культуры беларусаў.(>>)
|
|
|