Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(9)/1999
На кніжнай паліцы

ЭНЦЫКЛІКА FIDES ET RATIO
Да юбілею 2000 Года
Мастацтва

ВЕРА І ЭКРАН
Роздум аб веры

ШЭСЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Нашы святыні

ПІНСКІЯ КЛЯШТАРЫ
Паэзія

ВЕРШЫ
Архітэктура
Проза

МЯСТЭЧКА ДЗЯРЭЧЫН
Haereditas

ГЕРБЕСТ БЕНЕДЫКТ
Замежныя вандроўкі
На кніжнай паліцы
Традыцыя

БЕЛЫ АНЁЛ НА ФРАНТОНЕ

Алесь БРАЗГУНОЎ

ГЕРБЕСТ БЕНЕДЫКТ

Гербест Бенедыкт (1531—1593) — польскі езуіт, рэлігійны пісьменнік, тэолаг-палеміст XVI ст. Нарадзіўся ў Новым Месце (каля Пшэмысьля) у 1531 г. у беднай сям’і Зеляневічаў (або Зяліньскіх). Назваў сябе Гербестам і пад гэтым псеўданімам вядомы ў літаратуры і гісторыі. Вучыўся ў Ягелонскай Акадэміі, дзе атрымаў вучоную ступень магістра мастацтваў. З 1550 г. займаўся вывучэннем старажытных моваў у Львоўскай гімназійнай школе. У 1553 г. узначаліў Кракаўскую школу і тут прыняў святарскае пасвячэнне. Гнезненскі арцыбіскуп Ян Пшэрэнбскі запрасіў яго ў сваю рэзідэнцыю ў Скернявіцах. Тут Б.Гербест займаўся адукацыяй моладзі і напісаў шэраг сваіх вядомых на той час твораў: «Comptus...» (1559), «Arithmeticz linearis» (1560). У 1561 г. атрымаў вучоную ступень доктара навук. З 1562 г. — познаньскі канонік. У 1566 г. Гербест выдаў сваю «Навуку сапраўднага хрысціяніна» (катэхізіс). У 1567 г. у Кёльне пабачылі свет ягоныя «Horarium canonicarum rationarum cum D.Augustini sententiis de Eucharistia explicatis». Памылкі чэшскага духавенства ў падыходзе да пытанняў веры Гербест выкрываў у «Confutatio picarditarum haereticorum» (Кракаў, 1567 г.). Іншаверцы адказалі яму, у асобе Яна Немаеўскага, творам «Адказ на кніжкі Б.Гербеста» (Кракаў, 1579 г.). У працяг палемікі Гербест напісаў «Prodromus, пасыльны альбо ганец супраць адповедзі». У 1571 г. уступіў у ордэн езуітаў (пасвячэнне атрымаў у Рыме). Быў членам езуіцкай калегіі г. Брунсберга ў Швецыі (у 1574—1576 гг.), спаведніком каралевы Кацярыны Ягелонкі. Прыехаўшы на Украіну, Гербест разгарнуў шырокую асветніцкую дзейнасць, навярнуў з кальвінізму да каталіцтва шмат каго з выбітных асобаў таго часу. У 1586 г. у Кракаве Гербест выдаў свой самы знакаміты твор — «Паходжанне веры Рымскага Касцёлу і гісторыя грэцкае няволі: дзеля адзінства». Аўтар быў гарачым прыхільнікам ідэі аб’яднання Касцёла і Царквы. «Паходжанне веры...» адыграла ролю ў зараджэнні т.зв. царкоўна-палемічнай літаратуры на Беларусі. Несумненна, што гэты твор паслужыў добрай падмогай Пятру Скаргу (ідэйнаму натхняльніку Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г.) пры напісанні ім працы «Аб адзінстве Божага Касцёла...» — твора, з якога ўласна і пачынаецца беларуская царкоўна-палемічная літаратура.

У сваім творы Б.Гербест на матэрыяле дакладных звестак з царкоўнай і свецкай гісторыі асвятляе падзеі і даследуе прычыны, якія прывялі да расколу хрысціянства. Гэтая брашура, на жаль, не страціла сваёй актуальнасці і ў нашыя дні, праз 413 гадоў пасля яе напісання.

Спадзяюся, што чытач з цікавасцю ўспрыме яе беларускамоўны пераклад і прачытанае дапаможа вернікам глыбей зразумець факты даўнейшай гісторыі ўзаемадачыненняў паміж Касцёлам і Царквою. Толькі добра арыентуючыся ў мінулым, можна ўпэўнена крочыць далей — да аднаўлення агульнахрысціянскага Божага Дома.

Бенедыкт Гербест. ПАХОДЖАННЕ ВЕРЫ РЫМСКАГА КАСЦЁЛУ...


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY