Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
3(49)/2009
Галерэя
Юбілеі


ЧАКАННЕ СТВАРЭННЯ
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
На шляху веры
Вера & Cultura
Кс. Андрэй ЗНОСКА
Нашы святыні
Мастацтва
Год святарства

АЙЦЕЦ АРКАДЗІЙ КАРАЛЬ ЮЗАФ ВАЛЬТАСЬ
Паэзія

НАС — МНОГА! (ЗАВЕРШЫКІ)
Пераклады

АПОШНІ СТРЭЛ
Падарожжы

ТРЫ ДНІ Ў МАРСЕЛІ
Мастацтва

МАСТАК З КРУТОГА БЕРАГА
Кніжныя скарбы
Проза

ТОЛІК

№3(49) 2009

 
  

Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «П’еро дэлла Франчэско. Алтарная карціна Монтэфэльтро», у якім аўтар распавядае пра шэдэўр італьянскага жывапісу ХV стагоддзя, што захоўваецца ў міланскай Галерэі Брэра.

«Ружы рознага колеру» — такую назву мае інтэрв’ю пісьменніцы Крыстыны Лялько з Яго Эмінэнцыяй кардыналам Казімірам Свёнткам, прысвечанае 70-годдзю яго святарскага шляху і 95-годдзю з дня нараджэння.

У дадзеным нумары часопіса заканчваецца публікацыя працы вядомага тэолага Рамано Гуардзіні «Чаканне стварэння» (каментар на Пасланне да Рымлянаў) у перакладзе з нямецкай мовы Ірыны Бурак.

У рубрыцы «Пераклады» прапануецца працяг «Кветачкаў святога Францішка».

У рубрыцы Ad fontes змешчаны працяг славутай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом» у перакладзе на беларускую мову, здейсненым д-рам Станіславам Грынкевічам у 30-х гадах мінулага стагоддзя.

Пісьменніца Ірына Жарнасек прапануе чытачам інтэрв’ю з айцом марыянінам Андрэем Сідаровічам, прысвечанае праблеме ідалапаклонства ў сучасным свеце.

У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «Любоў і каханне паміж спірытуалізмам і геданізмам».

Ксёндз Андрэй Зноска падрыхтаваў для чытачоў часопіса артыкул «Да пытання аб неабходнасці канцэптуальнай гістарычнай пераемнасці ў беларускім рэлігійным праве».

Рэстаўратар Аркадзь Шпунт у артыкуле «Маці Божая Белагрудская» падае свае развагі пра гісторыю цудадзейнага абраза ў белагрудскім касцёле св. Міхала Арханёла, які яму пашчасціла рэстаўраваць.

У рубрыцы «Мастацтва» друкуецца даследаванне Аляксандра Ярашэвіча «Алтарны жывапіс Беларусі XVIII–XIX стагоддзяў».

Артыкул айца Юзафа Макарчыка OFMConv прысвечаны жыццю і дзейнасці айца францішканіна Аркадзя Караля Юзафа Вальтася і пададзены ў перакладзе на беларускую мову Дануты Бічэль.

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы вядомых беларускіх паэтаў Алеся Чобата, Мар’яна Дуксы і Сяргея Панізьніка.

Гістарычнае апавяданне шведскага класіка Аўгуста Стрындбэрга «Апошні стрэл» прапануецца чытачам у перакладзе на беларускую мову Валерыя Буйвала.

У рубрыцы «Падарожжы» пісьменнік Міхась Скобла дзеліцца ўражаннямі пра свой удзел у міжнародным літаратурным кангрэсе Mare Nostrum («Наша мора»), арганізаваным у Марселі Еўрапейскай пісьменніцкай арганізацыяй.

Алена Глагоўская ў артыкуле «Мастак з Крутога Берага» знаёміць чытачоў з постаццю мастака Кузьмы Чурылы, творчая спадчына якога амаль невядома беларусам.

Даследчык Юрый Лаўрык у рубрыцы «Кніжныя скарбы» прапануе артыкул пра гісторыю фундушовых бібліятэк на Беларусі.

У рубрыцы «Проза» друкуецца апавяданне Дануты Бічэль «Толік».


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY