Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(52)/2010
Галерэя
Жыццё Касцёла
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Постаці
Вера & Cultura
In memoriam

ПАД КАТЫНСКІМ КРЫЖАМ


ПІЛІГРЫМКА Ў КАТЫНЬ
Проза

НАШЫХ ДЗЁН КРЫГАХОД
Паэзія

ВЕРШЫ
Юбілеі
Мастацтва

АНЕЛЫ
Паэзія

РЫМСКАЯ МАЗАІКА
Пераклады

НЯЗЛОМНЫ З НАЗАРЭТА
Успаміны

ГЕНІЮШЫ
Літаратура
На кніжнай паліцы
Кніжныя скарбы

№2(52) 2010

 
  

Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам Валерыя Буйвала «Лукас Кранас Старэйшы. Рай», у якім аўтар распавядае пра адзін з шэдэўраў нямецкага Рэнесанса.

Чытачам прапануецца даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Дэкларацыя „Nostra aetate“ і развіццё хрысціянска-юдэйскага дыялога», прачытаны на адной з міжнародных канферэнцый.

Працягваецца публікацыя перакладу «Кветачкаў святога Францішка», зробленага Аксанай Данільчык.

У рубрыцы Ad fontes друкуецца працяг перакладу на беларускую мову вядомай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом».

У гэтым нумары часопіса чытачам прапануецца ўрывак з кнігі «На варце веры», прысвечанай асобе ксяндза Станіслава Жука.

У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца другая частка артыкула Пятра Рудкоўскага ОР «Мова як культурная і этычная праблема».

Трагічным падзеям, якія адбыліся ў Катыні 10 красавіка гэтага года і 70 гадоў таму, прысвечаны публікацыі Віталя Тараса «Пад катынскім крыжам», Ірыны Жарнасек «Нашых дзён крыгаход» і верш Дануты Бічэль «Пілігрымка ў Катынь».

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы вядомага беларускага паэта Яна Чыквіна з кнігі «Жменя пяску».

170-й гадавіне з дня нараджэння Францішка Багушэвіча прысвечаны артыкул літаратуразнаўцы Ірыны Багдановіч «Ды пашлі ж Ты, Божа, Праўду сваю...».

Аркадзь Шпунт прапануе чытачам чарговыя нататкі рэстаўратара пад назваю «Анелы».

У рубрыцы «Паэзія» друкуецца трыпціх «Рымская мазаіка» маладой паэткі Юліі Шэдзько.

У рубрыцы «Пераклады» друкуецца урывак з аповесці Рышарда Курыльчыка «Нязломны з Назарэта» ў перакладзе з польскай мовы Анатоля Бутэвіча.

Данута Бічэль у эсэ пад назваю «Геніюшы» піша пра мужа і сына беларускай паэткі Ларысы Геніюш.

Артыкул Галіны Тычко «...І крылы крэсляць шлях...» прысвечаны творчасці беларускай паэткі і літаратуразнаўцы Галіны Тварановіч.

У рубрыцы «Літаратура» друкуецца артыкул Анжэлы Мельнікавай «Хрысціянская аснова твораў Марыі Вайцяшонак» пра хрысціянскую аснову прозы Марыі Вайцяшонак.

«Пазнаць уласнае сэрца» — так называецца рэцэнзія Ганны Серэхан на кнігу нямецкага святара і пісьменніка В. Хюнермана «Жабрак з Гранады», якая нядаўна выйшла ў выдавецтве «Pro Christo».

Даследчык Юрый Лаўрык у рубрыцы «Кніжныя скарбы» друкуе артыкул «Кнігазборы мінскіх бэрнардынаў у 1796 годзе» пра кнігазборы мінскіх бэрнардынаў у 1796 годзе.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY