|
|
№
3(53)/2010
Галерэя
Інтэрв’ю
Постаці
Пераклады
Ad Fontes
Постаці
Юбілеі
Міхась СКОБЛА
Мастацтва
Літаратуразнаўства
Музыка
|
№3(53) 2010Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам Валерыя Буйвала «Ян Матэйка. Грунвальдская бітва», у якім аўтар распавядае пра адзін з шэдэўраў польскага мастацтва. 300-годдзю кансэкрацыі мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі прысвечаны цыкл разнастайных матэрыялаў, які распачынаецца зваротам да чытачоў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і ўступным словам рэдактара часопіса Крыстыны Лялько. Чытачам прапануецца публікацыя дакумента пачатку 90-х гадоў — «Адкрытага ліста» творчай беларускай інтэлігенцыі да ўрада Рэспублікі Беларусь з просьбаю аб вяртанні архікатэдры вернікам. Даўняя і сучасная гісторыя святыні асвятляецца ў артыкулах Аркадзя Шпунта «У промнях іншага неба» і Віктара Вілька «Каралева, адроджаная з руінаў». Мастацкае асэнсаванне гэтай гісторыі прапануецца чытачам у вершах Мар’яна Дуксы «Мінская архікатэдра», Ірыны Багдановіч «У катэдры», Дануты Бічэль «Малюнак» і празаічнай імпрэсіі Юліі Шэдзько «Там, дзе няма змроку». Рэдакцыя знаёміць чытачоў таксама з новым альбомам «In nomine Domini», прысвечаным архікатэдры. Асобную старонку гісторыі гэтай святыні раскрывае даследчык Юры Лаўрык у артыкуле «Славуты прапаведнік» і публікацыі казання ксяндза Міхала Карповіча, прамоўленага ў архікатэдры ў сакавіку 1779 г. «Я малюся кожны дзень...» — такую назву мае інтэрв’ю галоўнага рэдактара часопіса Крыстыны Лялько з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мішэлем Рэнеры. 120-й гадавіне нараджэння святара і пісьменніка Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага) прысвечаны артыкул літаратуразнаўцы Ірыны Багдановіч «Зайграю для Божае хвалы...», а таксама публікацыя некаторых твораў юбіляра. У рубрыцы «Пераклады» друкуецца працяг «Кветачкаў святога Францішка» ў перакладзе Аксаны Данільчык. У рубрыцы Ad fontes змешчаны працяг славутай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом» у перакладзе на беларускую мову, здейсненым д-рам Станіславам Грынкевічам у 30-х гадах мінулага стагоддзя. Працягваецца публікацыя перакладу з польскай мовы кнігі «На варце веры», прысвечанай асобе ксяндза Станіслава Жука. Некалькі матэрыялаў часопіса прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння паэткі Ларысы Геніюш: рэпартаж «Свае шляхі ў крылатых...» аб святкаванні гэтага юбілею ў Зэльве і некалькі вершаў Дануты Бічэль, а таксама артыкул Міхася Скоблы «Невадам з Зальвянкі» і падрыхтаваныя ім да друку непублікаваныя раней вершы Ларысы Геніюш. З нагоды 60-гадовага юбілею паэта і празаіка Леаніда Галубовіча друкуюцца матэрыялы Міхася Скоблы «Шэсць зацемак з Леанідам Галубовічам» і Алеся Чобата «Homo homini, альбо слова пра чалавека». Пра мастацкія выставы, якія прайшлі ў Гродне і Мінску з нагоды 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам, распавядаецца ў артыкулах Мар'яна Базылевіча «Грунвальд за смугою часу» і Дануты Бічэль «Пагоркі Грунвальда». Асобе і творчасці паэта Аляксандра Рыпінскага прысвечаны артыкул ксяндза Андрэя Зайчыка. «Лютня — ключ да разумення Рэнесанса» — так называецца інтэрв’ю Тараса Шчырага з польскім лютністам і бандурыстам Антоні Пільхам.(>>)
|
|
|