|
|
№
3(57)/2011
Святой памяці кардынала Казіміра Свёнтка
На кніжнай паліцы
БЭНЭДЫКТ XVI. СВЯТЛО СВЕТУ: ПАПА, КАСЦЁЛ І ЗНАКІ ЧАСУ
Размова з Петэрам Зэевальдам Ad Fontes
Пераклады
Постаці
Пераклады
Вачыма візітатара
|
№3(57) 2011Большасць матэрыялаў гэтага нумара прысвечана святой памяці першага беларускага кардынала Казіміра Свёнтка, з благаслаўлення якога 16 гадоў таму пачалося жыццё квартальніка «Наша вера». Напачатку друкуецца «Rogito» кардынала Казіміра Свёнтка, тэкст якога быў пакладзены ў яго труну падчас пахавання ў пінскай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Далей змешчана гамілія мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, прамоўленая падчас пахавальнай св. Імшы за памерлага іерарха. У вянок памяці кардыналу Казіміру Свёнтку склалі свае ўспаміны, словы падзякі і развітання самыя розныя людзі: біскуп Элцкай дыяцэзіі Ежы Мазур, ксяндзы Аляксей Раманчук і Юры Быкаў, рэстаўратар Аркадзь Шпунт, тэолаг Марцін Бюшэрмёле («Renovabis»), галоўны рэдактар часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria» Крыстына Лялько, рэжысёр Юры Гарулёў, літаратуразнаўца Ірына Багдановіч. Памяці іерарха прысвяцілі свае вершы і пераклады Алесь Чобат, Данута Бічэль, Юлія Шэдзько, Аксана Данільчык. Вядомы лацініст Алесь Жлутка прысвяціў кардыналу Казіміру Свёнтку адмысловую перакладчыцкую працу з польскай мовы: «Залатое Сярэднявечча — нашаму часу: святы Тамаш і яго інтэрпрэтатар Стэфан Свяжаўскі». У нумары таксама друкуюцца ўрыўкі з кнігі «Бэнэдыкт XVI. Святло свету: Папа, Касцёл і знакі часу. Размова з Петэрам Зэевальдам» у перакладзе з нямецкай мовы Ірыны Бурак. Працягваецца публікацыя перакладу Аксаны Данільчык «Кветачкі святога Францішка», а таксама перакладу працы Тамаша Кэмпійскага «Сьледам за Хрыстом», зробленага Станіславам Грынкевічам. У рубрыцы «Постаці» змешчаны артыкул вядомага мядзельскага краязнаўца Івана Драўніцкага «Святар-патрыёт Люцыян Хмялёвец». Літаратуразнаўца Ірына Багдановіч прапануе чытачам свае пераклады апавяданняў графіні Габрыэлі Пузыні, прызнанай у беларуска-літоўскім краі «аўтаркай у імя Божае», шанаванай за патрыятызм, чуласць і спагаду да бліжняга. Нумар заканчваецца публікацыяй даследчыка-архівіста Юрыя Лаўрыка «Мінскія дамінікане ў 1796 годзе».
|
|
|