|
|
№
1(59)/2012
Дакументы Апостальскай Сталіцы
Пасланне Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Сусветны дзень міру
ВЫХАВАННЕ МОЛАДЗІ ДЛЯ СПРАВЯДЛІВАСЦІ І МІРУ На кніжнай паліцы
БЭНЭДЫКТ XVI. СВЯТЛО СВЕТУ: ПАПА, КАСЦЁЛ І ЗНАКІ ЧАСУ
Размова з Петэрам Зэевальдам Пераклады
Ad Fontes
Вера & Socium
Галерэя
На шляху веры
Постаці
Хрысціянская думка
Спадчына
У святле Бібліі
На кніжнай паліцы
Паэзія
Проза
In memoriam
Пра вечнае...
|
№1(59) 2012Гэты нумар часопіса распачынаецца Пасланнем Святога Айца Бэнэдыкта XVI на ХLV Сусветны дзень міру 1 студзеня 2012 года. Працягваюцца: публікацыя ўрыўкаў з кнігі «Бэнэдыкт XVI. Святло свету: Папа, Касцёл і знакі часу. Размова з Петэрам Зэевальдам» у перакладзе з нямецкай мовы Ірыны Бурак; пераклад Алеся Жлуткі працы Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава», а таксама пераклад працы Тамаша Кэмпійскага «Сьледам за Хрыстом», зроблены Станіславам Грынкевічам. Айцец Пётр Рудкоўскі ў эсэ «Выходзьма са сваіх магілаў!» заклікае беларусаў да нацыянальнага самаўсведамлення ў кантэксце Крыжовага шляху Хрыста. У публікацыі Валерыя Буйвала «З’яўленне Хрыста народу» распавядаецца пра шэдэўр вялікага рускага жывапісца Аляксандра Іванава. Пісьменніца Ірына Жарнасек у інтэрв’ю «Што ў падмурку?» гаворыць з ксяндзом Юрыем Барком пра асновы хрысціянскай веры. 120-годдзю з дня нараджэння ксяндза Адама Станкевіча прысвечаны артыкул даследчыцы Ірыны Багдановіч. Беларускі гісторык Юрась Гарбінскі прапануе чытачам публікацыю лістоў ксяндза Андрэя Цікоты са сталінскіх лагераў — «Шлю прывітанне з далёкай Сібіры…». «Заняпад глабальнай вёскі» — так называецца артыкул Яраслава Макоўскага, аўтар якога разважае пра горкі вобраз сучаснага свету. Вядомы беларускі даследчык Уладзімір Содаль у матэрыяле «Сямейныя рэліквіі Францішка Багушэвіча» апавядае пра рэчы, якія належалі сям’і паэта. Кандыдат філалагічных навук, прафесар Ева Лявонава ў артыкуле «Сюжэт біблейскай прыпавесці…» разважае пра аповесць Васіля Быкава «Сотнікаў» у святле старазапаветнай прытчы пра Каіна і Абэля. Пра новую кнігу вершаў Рыгора Барадуліна «Anima» піша Міхась Скобла ў літаратуразнаўчым эсэ «Збудаваць свой каўчэг». У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы Алеся Гібка-Гібкоўскага. Майстра беларускай мастацкай прозы Генрых Далідовіч прапануе чытачам урывак са свайго рамана «Рурыкавічы і Рагвалодавічы». Пісьменніца Данута Бічэль у артыкуле «Іван Лагвіновіч — паэт з палескага хутара Запрапасць» піша пра свае думкі падчас перачытвання пасмяротнай кнігі вершаў І. Лагвіновіча «Элегія палескага матыля». Вядомы беларускі рэстаўратар Аркадзь Шпунт у эсэ «Роздум на лузе» прыгожа разважае пра кветкі і травы як частку Божага стварэння.
|
|
|