Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(68)/2014
Жыццё Касцёла

СВЯТЫЯ НАШАГА ЧАСУ
Духоўная спадчына
Постаці

АПОШНЯЯ СУСТРЭЧА
Літаратурная спадчына
У кантэксце Бібліі

КАМЕННЫЯ СТЭЛЫ
Sanctorum opera
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Паэзія
Духоўныя вершы

АГОНЬ НАТХНЕННЯ
Папытай у кнігарні

ФІЛАСОФІЯ ЖЫЦЦЯ

ПРАВІНЦЫЯ — ГЭТА ЛЁС...
Рымскія святыні
Нашы святыні
Мастацтва

ВЯРНУЦЬ ПАМЯЦЬ

УЗМЁНСКАЯ БАГАРОДЗІЦА
Фальклорная спадчына

«НАШ КАСЦЮШКА СЛАЎНЫ!»
На кніжнай паліцы
Па родным краі
Галерэя

№2(68) 2014

 
  

Новы нумар квартальніка «Наша вера» прапануе чытачам паразважаць пра жыццё і святасць нядаўна кананізаваных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, пазнаёміцца з успамінамі, прысвечанымі кардыналу Казіміру Свёнтку, узбагаціцца скарбамі хрысціянскай літаратурнай спадчыны і сусветнага сакральнага мастацтва. Запрашаем пазнаёміцца са зместам часопіса на нашай старонцы.

Гэты нумар часопіса распачынаецца пасланнем Папы Рымскага на 48-ы Сусветны дзень сродкаў масавай інфармацыі.

Постацям новых каталіцкіх святых — Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ — прысвечаны арт. мітрапаліта Т. Кандрусевіча «Святыя нашага часу»

Польскі рэжысёр П. Басіньскі ў арт. «У служэнні прыгажосці» разважае пра адносіны К. Вайтылы да мастацтва і людзей, якія яму служаць.

Рэжысёр дакументальнага кіно Ю. Гарулёў у эсэ «Гэта было адкрыццё» згадвае пра святой памяці кард. К. Свёнтка, якому прысвечаны і ўспаміны кс. М. Шмытоўскага SCHr «Апошняя сустрэча».

У рубрыцы «Літаратурная спадчына» змешчаны матэрыял «З верай, надзеяй, любоўю Тваёю», аўтарка якога Г. Шаўчэнка знаёміць чытачоў з рэлігійным цыклам пабожных песняў пісьменніка Ф. Карпінскага.

У арт. «Каменныя стэлы» М. Пашук цікава піша пра сляды культавай культуры на тэрыторыі Палестыны.

Працягваецца публікацыя перакладу А. Жлуткі працы Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава» — раздзел ХІ, «Свет целаў — свет духаў».

«Чатыры віды любові» — так называецца праца англійскага пісьменніка і тэолага К. С. Льюіса, працяг з якой друкуецца ў перакладзе Ю. Шэдзько (Раздзел ІІІ. «Прыязнасць»).

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы польскіх, украінскіх і рускіх паэтаў у перакладзе М. Скоблы, а таксама вершы М. Вайцяшонак.

Пра новую кнігу Д. Бічэль «Правінцыя святога Францішка» (Гародня, 2013) у водгуку-разважанні «Філасофія жыцця» піша прыхільнік творчасці гэтай пісьменніцы А. Белы, а таксама чытачка Я. Кулевіч у лісце, змешчаным пад назваю «Правінцыя — гэта лёс…».

Самай галоўнай каталіцкай святыні — сабору святога Паўла ў Рыме — прысвечана эсэ В. Буйвала.

Архітэктар С. Адамовіч у арт. «З гісторыі нясвіжскага фарнага касцёла» піша пра лёс гэтага каталіцкага храма.

Рэстаўратар А. Шпунт у арт. «Вярнуць памяць» разважае пра няпростую задачу захавання спадчыны для нашчадкаў.

Навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый А. Скідан у арт. «Народны іканапіс: спроба асэнсавання з’явы» піша пра народную ікону, якая доўгі час знаходзілася па-за ўвагаю мастацтвазнаўцаў.

«Узмёнская Багародзіца» — так называецца мастацкае даследаванне І. Сурмачэўскага, прысвечанае аднаму з абразоў Маці Божай.

Пра гісторыю адной з фальклорных песняў, прысвечанай Касцюшку, піша А. Трафімчык у арт. «Наш Касцюшка слаўны!».

Доктар філалагічных навук Г. Тычко ў арт. «Свет беларускага замежжа» разважае пра кнігу Г. Тварановіч «Пры брамах Радзімы».

Паэт С. Сыс у эсэ «Люблю наш край, старонку гэту…» са шкадаваннем гаворыць пра тое, як забываюцца добрыя мясцовыя традыцыі.

В. Буйвал у рубрыцы «Галерэя» знаёміць чытачоў з чарговым шэдэўрам сусветнага мастацтва — працаю Г. Дарэ «Апостал Павел. Ілюстрацыі да Бібліі».


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY