Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(75)/2016
Падзея
Вялікія містыкі

УЗЫХОД НА ГАРУ КАРМЭЛЬ
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Год Міласэрнасці

ЗНАКІ МІЛАСЭРНАСЦІ
Паэзія

МАДОННЫ
Літаратуразнаўства
Асобы
Мастацтва
Літаратуразнаўства

УСПАМІНЫ. УРЫВАК
Спадчына
Мемуары
Памяці святара
In memoriam

МАРЫЮШ КАРПОВІЧ
Па родным краі
Прэзентацыя

№1(75) 2016

 
  

Новы нумар квартальніка "Наша вера" пачынаецца тэкстам «Сумесная дэкларацыя Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла», у якой іерархі заклікаюць люд Божы да міру і міласэрнасці.

Асобе вялікага іспанскага містыка прысвечаны матэрыял доктара філасофіі С. Грэсві «Кароткі жыццярыс св. Яна ад Крыжа». Тут жа падецца ўрывак з трактата св. Яна «Узыход на гару Кармэль» у перакладзе С. Грэсві.

Працягваецца друкаванне перакладу (Ю. Шэдзько) працы англійскага пісьменніка і тэолага К. С. Льюіса «Чатыры віды любові» (раздзел «Сяброўства»), а таксама публікацыя перакладу (А. Жлутка) працы С. Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава».

У эсэ «Міласэрнасць» К. Лялько разважае пра сваю працу над перакладам «Дзённіка» св. Фаўстыны Кавальскай.

У рубрыцы «Паэзія» змешчаны новыя вершы Д. Бічэль.

Пра паэму «Попельная серада» лаўрэата Нобелеўскай прэміі Т. С. Эліята піша літаратуразнаўца, прафесар Е. Лявонава.

Гісторык А. Шпунт прапануе чытачам матэрыял «Ксёндз Станіслаў Баніфацый Юндзіл SР», прысвечаны асобе гэтага ўнікальнага святара, які стварыў віленскі Батанічны сад.

Мастацтвазнаўца А. Ярашэвіч у арт. «Святы Юзаф у беларускім сакральным жывапісе» разважае пра мастацкія выявы св. Юзафа.

Г. Шаўчэнка прапануе чытачам матэрыял, прысвечаны мемуарнай прозе Ф. Карпінскага, а таксама пераклад урыўка з «Успамінаў» гэтага польскамоўнага пісьменніка і паэта.

Студэнтка V курса БДУ В. Качалка дэбютуе ў часопісе са сваім перакладам са старапольскай мовы «Казанне кс. Марціна Відзевіча на пахаванні Мікалая Крыштафа Радзівіла».

А. Вальчук у арт. «Іспанія і іспанцы ў "Дыярыушы" Ювеналія Харкевіча» знаёміць чытачоў з цікавым прыкладам мемуарнай літаратуры другой паловы XVIII ст.

Літаратуразнаўца І. Багдановіч у арт. «Па слядах айца Уладзіслава Чарняўскага» піша пра адкрыццё музея гэтага святара ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёна, дзе ён служыў працяглы час свайго жыцця.

Памяці знакамітага гісторыка мастацтва, варшаўскага прафесара М. Карповіча прысвечана эсэ У. Дзянісава «Марыюш Карповіч».

І. Бігель у арт. «Хвэлька, альбо Замах на Кнігу рэкордаў Гінэса» піша пра аднаго з цікавых прадстаўнікоў роду Янушкевічаў - мастака Фелікса Янушкевіча, які стварыў у Ракаве сваю арт-галерэю.

М. Скобла ў эсэ «Драматургічны эпас Алеся Петрашкевіча» прэзентуе новую цікавую кнігу - «Алесь Петрашкевіч. Здрапежаная зямля…» (2015).

Д. Бічэль з Гродна ў арт. «Усе дарогі праходзяць праз Зэльву» знаёміць чытачоў з паэзіяй Іны Снарскай.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY