Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(8)/1999
На кніжнай паліцы

ЭНЦЫКЛІКА FIDES ET RATIO
З жыцця Касцёла

«БОГ – ГЭТА ЛЮБОЎ»

ДА ХВАЛЫ АЛТАРА
Постаці

МАЦІ АПАЛОНІЯ

СВЯТАР І ПІСЬМЕННІК

АПАВЯДАННІ
Да юбілею 2000 года
Мастацтва
На кніжнай паліцы
Роздум аб веры

ШЭСЦЬ ПРАЎДАЎ ВЕРЫ
Паэзія

ВЕРШЫ
Нашы святыні

БАРАНАВІЦКІЯ КАСЦЁЛЫ
Па старонках старых выданняў

«BIEŁARUSKAJA KRYNICA»
Haereditas
Традыцыя

КРЫЖ З РУЖОВАГА ВАЛУНА
З жыцця Касцёла

№ 2 (8) 1999

У гэтым нумары часопіса працягваецца публікацыя энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio (>>).

У рубрыцы З жыцця Касцёла друкуюцца матэрыялы, прысвечаныя апостальскай пілігрымцы Яна Паўла II у Польшчу ў чэрвені 1999 г.: урывак з гаміліі Святога Айца падчас беатыфікацыйнай Святой Імшы ў Варшаве і падарожныя нататкі пісьменніцы Ірыны Жарнасек Да хвалы алтара (>>|>>).

У рубрыцы Постаці друкуецца артыкул Ірыны Жарнасек Маці Апалонія, прысвечаны цяжкаму і складанаму лёсу Апалоніі Пяткун (1908-1999), якая была адной з першых эўхарыстак на Беларусі. Змешчаны лісты святароў-выгнанцаў да А. Пяткун і сясцёр-эўхарыстак, прысланыя з месцаў зняволення і аб'яднаныя пад назвай Духоўнай свабоды ніхто не адбярэ (>>|>>).

Артыкул Аляксандра Тамковіча Святар і пісьменнік прысвечаны жыццю і творчасці Ільдэфонса Бобіча (1890-1944) - тэолага, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, вядомага ў літаратуры пад псеўданімам Пётра Просты. Друкуюцца два яго апавяданні - Слёзы і Воля (>>|>>).

У рубрыцы Да юбілею 2000 года пачынаецца публікацыя трэцяй часткі нарысаў Алеся Жлуткі Заходняе хрысціянства на Беларусі. Mатэрыялы, якія асвятляюць жыццё і светапогляд дахрысціянскага насельніцтва Беларусі як глебу і перадумову для прыняцця хрысціянства (>>).

Артыкул мастацтвазнаўцы Вольгі Бажэнавай Тыпалогія ілюзіяністычнага жывапісу ў касцёлах Мінскай дыяцэзіі 2-й паловы XVIII-1-й паловы XIX стагоддзя напісаны на аснове аналізу вялікага апісальнага і статыстычнага матэрыялу, што ўтрымліваецца ў працы Яна Барэйкі Ходзькі 1840-х гадоў Мінская дыяцэзія каля 1830 года. I. Парафіяльныя структуры (Люблін, 1998). (>>).

Музыказнаўца Тамара Ліхач у артыкуле Каталіцкія кляштары і развіццё музычнай культуры Беларусі даследуе ролю музыкі ў агульным комплексе рэлігійнага культу і, у прыватнасці, асвятляе музычна-літургічную практыку ў картузіянскім кляштары ў Бярозе. (>>).

У рубрыцы На кніжнай паліцы друкуецца рэцэнзія Вольгі Бажэнава Выданне рукапіса Яна Барэйкі Ходзькі (>>).

У рубрыцы Роздум аб веры працягваецца публікацыя працы Эдварда Станека Шэсць праўдаў веры (>>).

У рубрыцы Паэзія друкуецца падборка вершаў паэта Міхася Скоблы (>>).

Гісторык Рыгор Жаўняркевіч у артыкуле Кляштар айцоў дамініканаў у Стоўбцах прасочвае лёсы старажытнай каталіцкай святыні, якая існавала на Стаўбцоўшчыне з XVII стагоддзя. (>>).

Гісторыі трох баранавіцкіх святыняў прысвечаны артыкул Віктара Астрогі Баранавіцкія касцёлы. (>>).

Гісторык Вольга Каранеўская ў артыкуле Białloruskaja Krynica: З гісторыі развіцця перыядычнага друку ў міжваеннай Заходняй Беларусі аналізуе змест віленскай штотыднёвай газеты хрысціянскай дэмакратыі, якая выдавалася ў гэты час у Вільні (>>).

У рубрыцы Haereditas публікацыя працы Вацлава Пануцэвіча Польская мова ў XIV-XVIII стст. і каталіцкі Касьцёл у Вялікім Княстве Літоўскім (>>).

Аляксей Яроменка ў нататках Крыж з ружовага валуна расказвае пра старажытны каменны крыж, усталяваны на Маладзечаншчыне. (>>).

У рубрыцы З жыцця Касцёла друкуецца матэрыял Fiat voluntas tua…, прысвечаны ўрачыстай кансэкрацыі новаменаванага біскупа - айца Казіміра Велікасельца, які адбыўся 24 чэрвеня 1999 г. у Пінску. (>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY