Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(51)/2010
Галерэя
Жыццё Касцёла


ДА АПОСТАЛЬСКІХ ПАРОГАЎ
Год святарства

Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Год святарства

ВЕРШЫ
З архіваў часу
Мастацтва
Год святарства
Новая евангелізацыя

БЫЦЬ — ЗНАЧЫЦЬ ВУЧЫЦЦА
Вера & Cultura
Мастацтва

ВЕСТУНЫ ПАНА БОГА
Пераклады

МАЛІТВЫ НА АБРАЗАХ
Паэзія
Мастацтва

НА ПАЧАТКУ: ДЖОТТО
Проза

МОСТ СВЯТОГА ФРАНЦІШКА
Мастацтва


«МУЖЧЫНСКІ ТАЛЕНТ»
МАЛАДОЙ МАСТАЧКІ

№1(51) 2010

 
  

Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Рэмбрандт. Адрачэнне святога Пятра», у якім аўтар распавядае пра адзін са знакамітых твораў нідэрландскага жывапісу.

Увазе чытачоў прапануецца тэкст прамовы Святога Айца Бэнэдыкта XVI на агульнай аўдыенцыі для каталіцкіх біскупаў Беларусі падчас візіту Ad limina apostolorum.

Свае развагі пра візіт Ad limina apostolorum каталіцкіх біскупаў Беларусі прапануе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у артыкуле «Да апостальскіх парогаў».

Пад назваю «Святарства — гэта любоў Сэрца Езуса» змешчаны ўрыўкі з ліста папы Бэнэдыкта XVI на Год святарства, прысвечанага асобе святога Яна Марыі Віянэя.

У рубрыцы «Пераклады» друкуецца працяг «Кветачкаў святога Францішка» ў перакладзе Аксаны Данільчык.

У рубрыцы Ad fontes змешчаны працяг славутай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом» у перакладзе на беларускую мову, здейсненым д-рам Станіславам Грынкевічам у 30-я гады мінулага стагоддзя.

Да 120-годдзя з дня нараджэння святара Канстанціна Стэповіча (паэта Казіміра Сваяка) друкуюцца артыкулы Ірыны Багдановіч «Два пакліканні: Казімір Сваяк — святар і паэт» і Алены Глагоўскай «Закапанскі здымак Казіміра Сваяка», а таксама падборка вершаў гэтага таленавітага святара і паэта.

У рубрыцы «Мастацтва» друкуецца даследаванне Аляксандра Ярашэвіча «Сюжэт Ахвяравання Пана ў беларускім мастацтве».

У артыкуле «Праўда боская і людская айца Вітальда Жыльветры» пад рубрыкай «Год святарства» Жанна Некрашэвіч-Кароткая распавядае пра айца Вітальда Жыльветру.

«Быць — значыць вучыцца» — такую назву мае артыкул кс. Аляксандра Амяльчэні, які закранае праблематыку «новай евангелізацыі ў сучасным свеце».

У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца першая частка артыкула Пятра Рудкоўскага ОР «Мова як культурная і этычная праблема».

Доктар мастацтвазнаўства Тамара Габрусь падрыхтавала для чытачоў часопіса артыкул «Вестуны Пана Бога. Іканаграфія хораў анёльскіх у беларускім сакральным жывапісе XVI–XVIII стст.»

У рубрыцы «Пераклады» змешчаны вершы «Малітвы на абразах» Уладзіслава Сыракомлі ў перакладзе Уладзіміра Мархеля.

У гэтым нумары друкуюцца паэзія вядомага беларускага творцы Алеся Разанава «Вачам хочацца ўбачыць Бога...».

У артыкуле Пятра Вайля «На пачатку: Джотто» распавядаецца пра знакамітага італьянскага мастака эпохі Рэнесанса.

«Мост святога Францішка» — такую назву мае новае эсэ беларускай паэткі Дануты Бічэль.

У рубрыцы «Мастацтва» друкуецца артыкул Таццяны Маліноўскай і Наталлі Маліноўскай-Франке «„Мужчынскі талент“ маладой мастачкі», у якім распавядаецца пра творчасць першай у Беларусі прафесійнай мастачкі Марыі Магдалены Бутаўт-Анджэйковіч.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY