Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(56)/2011
Жыццё Касцёла

Інтэрв’ю
ВЕРА & SOCIUM

Галерэя
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Мастацтва
На кніжнай паліцы

АХОЎНАЯ СЦЯНА БЕЛАРУСІ
З архіваў часу

«ЛЮСТЭРКА ЭПОХІ...»

ЛІСТАВАННЕ
Постаці
Кантрапункт
На кніжнай паліцы

УРОК СВЯТОГА ЯЗАФАТА
In memoriam


ЁН ШУКАЎ ІСЦІНУ...


ВЯЛІКІ КОНАН


АДМЕТНЫ ПОЧЫРК


ПАКЛІКАНАЯ


ВЕРШЫ


«СЛОЎ РАСПАГОДЖАНАЯ ДАЛЬ...»
Пераклады

ВЕРШЫ
Мастацтва

У ГЭТАЙ КРАІНЕ...
Вачыма візітатара

ORDO FRATRUM PRAEDICATORUM

ВАЖНЫ ВІЗІТ

Арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі.
Фота М. Новікава.

З 12 па 15 мая ў Беларусі з візітам знаходзіўся арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі, старшыня Папскай рады па справах масавай камунікацыі. Асноўнай мэтай візіту прадстаўніка Ватыкана ў нашу краіну было правядзенне канферэнцыі для свецкіх і рэлігійных СМІ.

13 мая ў мінскім касцёле св. Сымона і Алены арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі сустрэўся з прадстаўнікамі свецкіх СМІ. Ватыканскі іерарх выступіў з дакладам на тэму «Інфаэтыка дзеля міру ў глабалізаваным грамадстве», а таксама адказаў на пытанні журналістаў. Госць з Апостальскай Сталіцы заклікаў прысутных прадстаўнікоў СМІ да дыялогу. Менавіта досвед журналістаў, як падкрэсліў арцыбіскуп, дапаможа яму ў разуменні шляху, па якім ідзе Беларусь. Сёння, як і ва ўсе часы, па словах іерарха, неабходна інфаэтыка дзеля абароны чалавечай асобы праз сацыяльную камунікацыю, якая павінна базавацца на «стратэгіі даверу». На чым жа будуецца «стратэгія даверу»? Праўда, справядлівасць, свабода і любоў — вось чатыры слупы гэтай стратэгіі.

У той жа дзень адбылася сустрэча арцыбіскупа Клаўдыё Марыя Чэллі з прадстаўнікамі рэлігійных СМІ. На што павінны звяртаць увагу рэлігійныя СМІ? Як каталіцкай прэсе навучыцца размаўляць на мове сучаснага чалавека, які часта не мае ніякага дачынення да Касцёла? На гэтыя і іншыя пытанні адказаў старшыня Папскай рады па справах масавай камунікацыі.

14 мая ў Епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча Мітрапаліта Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і арцыбіскупа Клаўдыё МарыяЧэллі.

15 мая старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі ўзначаліў у мінскім архікатэдральным касцёле святую Імшу з удзелам дзяцей. Літургію канцэлебравалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і беларускія святары. У гэты дзень арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі адляцеў у Рым.

Паводле інфармацыйных агенцтваў.

Гл. таксама:
Арцыбіскуп Клаўдыё Марыя ЧЭЛЛІ :: ІНФАЭТЫКА ДЗЕЛЯ МІРУ Ў ГЛАБАЛІЗАВАНЫМ ГРАМАДСТВЕ ::
Арцыбіскуп Клаўдыё Марыя ЧЭЛЛІ :: МУЗЫКА, ЯКАЯ ГУЧЫЦЬ У НАШЫХ СЭРЦАХ ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY