Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(63)/2013
Жыццё Касцёла
Год веры
Да 400-годдзя з’яўлення абраза Маці Божай у Будславе

РАЗЛІВЫ СВЯТЛА

ЗІМОВЫ ПЛЕНЭР У БУДСЛАВЕ
На шляху веры

СПАЗНАЦЬ РАДАСЦЬ І СВАБОДУ
70 гадоў росiцкай трагедыi
Галерэя
Пераклады

ЧАТЫРЫ ВІДЫ ЛЮБОВІ
Літаратуразнаўства
Нашы святыні
Літаратуразнаўства
Паэзія

ВЕРШЫ
Юбілеі
Пераклады

ВЕРШЫ
Мастацтва
На кніжнай паліцы

№1(63) 2013

 
  

Гэты нумар часопіса распачынаецца зваротам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да духавенства і вернікаў у сувязі з сыходам папы Бэнэдыкта XVI з пасады Наступніка святога Пятра. Тут жа друкуецца гамілія Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, прамоўленая падчас святой Імшы за Святога Айца Бэнэдыкта XVI (28 лютага 2013 г., мінскі архікатэдральны касцёл).

«Вялікі выбух меў свой выбух» — так называецца інтэрв’ю галоўнага рэдактара часопіса «W drodze» а. Р. Бяляцкага з вядомым дамініканінам а. П. Крупам, дзе яны разважаюць пра сэнс першых словаў Credo — «Веру ў Бога…».

400-годдзю з’яўлення абраза Маці Божай у Будславе прысвечаны матэрыялы «Легенда пра Будслаў у “Літвінскіх малюнках” Ігната Ходзькі» Г. Шаўчэнка, эсэ рэстаўратара А. Шпунта «Разлівы святла» і эсэ скульптара А. Шатэрніка «Зімовы пленэр у Будславе» (малюнак касцёла змешчаны на вокладцы часопіса).

У інтэрв’ю «Спазнаць радасць і свабоду» пісьменніца І. Жарнасек гутарыць з айцом дамініканінам Т. Мікам пра рэальныя магчымасці вернікаў сустрэць жывога Бога ў сённяшнім свеце.

70-годдзю росіцкай трагедыі прысвечаны артыкул І. Жарнасек «З пакутаў, мучэнняў, ахвяры...».

Мастацтвазнаўца В. Буйвал у рубрыцы «Галерэя» апавядае пра адну з найлепшых карцін вялікага іспанскага мастака Хусэпэ дэ Рыбэра «Святая Агнешка ў вязніцы».

«Чатыры віды любові» — так называецца праца англійскага пісьменніка і багаслова К. С. Льюіса, урывак з якой прапануецца чытачам у перакладзе Ю. Шэдзько.

Працягваецца публікацыя перакладу А. Жлуткі працы Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава» — раздзел VIІ «Сутнасць Бога і яе пазнавальнасць».

Ксёндз К. Бардонаў прапануе ўвазе чытачоў артыкул «Рэлігійнасць герояў паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”», дзе разважае пра гарманічнае суіснаванне лацінскай і візантыйскай традыцый у сялянскім побыце.

Доктар філалагічных навук А. Мальдзіс у артыкуле «Няхай абраз зноў творыць цуды» апавядае пра свае намаганні вярнуць на радзіму абраз Маці Божай Юравіцкай.

Каталіцкім святыням Астравеччыны прысвечаны артыкул архітэктара А. Яроменкі «Каталіцкія святыні Астравеччыны».

Літаратуразнаўца Я. Янушкевіч у артыкуле «Духоўныя апекуны Паўлюка Багрыма» звяртаецца да ролі крашынскіх ксяндзоў В. Магнушэўскага і К. Жураўскага ў станаўленні асобы таленавітага паэта і каваля.

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы беларускіх паэтаў М. Дуксы і А. Данільчык, а таксама пераклады вершаў рускага паэта Д. Мізгуліна (Ханты-Мансійск), зробленыя П. Макарэвічам.

120-годдзю з дня нараджэння Канстанцыі Буйло прысвечаны артыкул «Давайце вернемся ў гэтую песню...» вядомай беларускай паэткі Д. Бічэль. Таксама друкуецца верш Канстанцыі Буйло «Люблю».

Рэстаўратар і калекцыянер І. Сурмачэўскі ў артыкуле «Абраз Полацкай Багародзіцы XVI ст.» распавядае пра нялёгкую працу рэстаўратараў, якія вяртаюць з нябыту святыя абліччы.

Д. Бічэль у артыкуле «Пра “Забыты вернісаж”, і не толькі…» піша пра новую кнігу Н. Маліноўскай-Франке, прысвечаную творчасці амаль невядомых мастакоў Гродзеншчыны 1860–1930 гг.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY