|
|
№
1(63)/2013
Жыццё Касцёла
Арцыбіскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ
ЗВАРОТ У СУВЯЗІ З РАШЭННЕМ ПАПЫ БЭНЭДЫКТА XVI АБ СЫХОДЗЕ З ПАСАДЫ НАСТУПНІКА СВЯТОГА ПЯТРА Год веры
Да 400-годдзя з’яўлення абраза Маці Божай у Будславе
На шляху веры
70 гадоў росiцкай трагедыi
Галерэя
Пераклады
Літаратуразнаўства
Нашы святыні
Літаратуразнаўства
Паэзія
Юбілеі
Пераклады
Мастацтва
На кніжнай паліцы
|
№1(63) 2013Гэты нумар часопіса распачынаецца зваротам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да духавенства і вернікаў у сувязі з сыходам папы Бэнэдыкта XVI з пасады Наступніка святога Пятра. «Вялікі выбух меў свой выбух» — так называецца інтэрв’ю галоўнага рэдактара часопіса «W drodze» а. Р. Бяляцкага з вядомым дамініканінам а. П. Крупам, дзе яны разважаюць пра сэнс першых словаў Credo — «Веру ў Бога…». 400-годдзю з’яўлення абраза Маці Божай у Будславе прысвечаны матэрыялы «Легенда пра Будслаў у “Літвінскіх малюнках” Ігната Ходзькі» Г. Шаўчэнка, эсэ рэстаўратара А. Шпунта «Разлівы святла» і эсэ скульптара А. Шатэрніка «Зімовы пленэр у Будславе» (малюнак касцёла змешчаны на вокладцы часопіса). У інтэрв’ю «Спазнаць радасць і свабоду» пісьменніца І. Жарнасек гутарыць з айцом дамініканінам Т. Мікам пра рэальныя магчымасці вернікаў сустрэць жывога Бога ў сённяшнім свеце. 70-годдзю росіцкай трагедыі прысвечаны артыкул І. Жарнасек «З пакутаў, мучэнняў, ахвяры…». Мастацтвазнаўца В. Буйвал у рубрыцы «Галерэя» апавядае пра адну з найлепшых карцін вялікага іспанскага мастака Хусэпэ дэ Рыбэра «Святая Агнешка ў вязніцы». «Чатыры віды любові» — так называецца праца англійскага пісьменніка і багаслова К. С. Льюіса, урывак з якой прапануецца чытачам у перакладзе Ю. Шэдзько. Працягваецца публікацыя перакладу А. Жлуткі працы Стэфана Свяжаўскага «Святы Тамаш, прачытаны нанава» — раздзел VIІ «Сутнасць Бога і яе пазнавальнасць». Ксёндз К. Бардонаў прапануе ўвазе чытачоў артыкул «Рэлігійнасць герояў паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”», дзе разважае пра гарманічнае суіснаванне лацінскай і візантыйскай традыцый у сялянскім побыце. Доктар філалагічных навук А. Мальдзіс у артыкуле «Няхай абраз зноў творыць цуды» апавядае пра свае намаганні вярнуць на радзіму абраз Маці Божай Юравіцкай. Каталіцкім святыням Астравеччыны прысвечаны артыкул архітэктара А. Яроменкі. Літаратуразнаўца Я. Янушкевіч у артыкуле «Духоўныя апекуны Паўлюка Багрыма» звяртаецца да ролі крашынскіх ксяндзоў В. Магнушэўскага і К. Жураўскага ў станаўленні асобы таленавітага паэта і каваля. У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы беларускіх паэтаў М. Дуксы і А. Данільчык, а таксама пераклады вершаў рускага паэта Д. Мізгуліна (Ханты-Мансійск), зробленыя П. Макарэвічам. 120-годдзю з дня нараджэння Канстанцыі Буйло прысвечаны артыкул «Давайце вернемся ў гэтую песню...» вядомай беларускай паэткі Д. Бічэль. Таксама друкуецца верш Канстанцыі Буйло «Люблю». Рэстаўратар і калекцыянер І. Сурмачэўскі ў артыкуле «Абраз Полацкай Багародзіцы XVI ст.» распавядае пра нялёгкую працу рэстаўратараў, якія вяртаюць з нябыту святыя абліччы. Д. Бічэль у артыкуле «Пра “Забыты вернісаж”, і не толькі…» піша пра новую кнігу Н. Маліноўскай-Франке, прысвечаную творчасці амаль невядомых мастакоў Гродзеншчыны 1860–1930 гг.
|
|
|