|
|
№
2(80)/2017
Да 100-годдзя Фацімскіх аб’яўленняў
Вялікія містыкі
У святле Бібліі
Гісторыя
Да 500-годдзя беларускага кнігадруку
Мастацтва
Архітэктура
Пераклады
Мастацтва
Успаміны
Спадчына
Паэзія
Літаратуразнаўства
Прэзентацыя
Успаміны
Роздум
|
№2(80) 2017Новы нумар квартальніка «Наша вера» пачынаецца рэфератам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча «Тэалогія Фацімскіх аб'яўленняў і іх актуальнасць у наш час», з якім беларускі іерарх выступіў на сімпозіуме ў Жодзіне, прысвечаным 100-годдзю Фацімскіх аб'яўленняў. У матэрыяле А. Граеўскага «Папа, які хацеў спыніць вайну» гаворыцца пра папу Бэнэдыкта XV, на Пантыфікат якога прыпала Першая сусветная вайна і Фацімскія аб'яўленні. Працягваецца публікацыя перакладу трактата св. Яна ад Крыжа «Узыход на гару Кармэль» (пер. з ісп. мовы С. Грэсві). Выкладчыца Святога Пісання, доктар біблістыкі М. Пашук прапануе ўвазе чытачоў арт. «Дарога жыцця», у якім апавядае пра адну з найцікавейшых кнігаў Старога Запавету — Кнігу Тобія. Беларускім каталіцкім святарам і арганізацыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД) прысвечаны арт. гісторыка А. Вашкевіча «У іх быў свой шлях да незалежнасці». Доктар філалагічных навук А. Мальдзіс у арт. «Дзе можа знаходзіцца месца пахавання Францыска Скарыны?» разважае пра таямніцу пахавання першага беларускага друкара. Беларускі кампазітар А. Чыркун у публікацыі «Я ўдзячны Богу за натхненне» прэзентуе сваю музыку на словы Францыска Скарыны. Рэстаўратар А. Шпунт у арт. «Ікона арэалу палескіх гаворак» цікава апавядае пра народныя палескія іконы і іх аўтараў. Драўляным святыням Беларусі прысвечаны арт. доктара мастацтвазнаўства Т. Габрусь «Прыгажосць у прастаце». Кандыдат філалагічных навук І. Багдановіч прапануе ўвазе чытачоў свой пераклад верша Г. Пузыні «Касцёл у Бялынічах». Асобе выдатнага беларускага мастака В. Бялыніцкага-Бірулі, які паходзіў з каталіцкага шляхецкага роду, прысвечаны арт. Л. Камінскай «У суладдзі з Божым светам». Памяці апошняга народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча прысвечаны арт. Я. Мальца «Сказ для нас і для нашчадкаў». Пра таленавітага прадстаўніка польскамоўнай паэзіі А. Гарэцкага і яго творчасць разважае Г. Шаўчэнка ў арт. «На шалях справядлівасці і міласэрнасці». Тут жа друкуецца пераклад з польскай мовы верша А. Гарэцкага «Смерць здрадніка Айчыны». У рубрыцы «Паэзія» змешчаны вершы таленавітага фотамайстра і паэта Г. Ліхтаровіча. Да 175-годдзя з дня нараджэння выдатнай польскай паэткі М. Канапніцкай, творы якой любіў Я. Купала, друкуецца арт. прафесара, кандыдата філалагічных навук Е. Лявонавай «Як квяцісты былі твае песні…». Літаратуразнаўца А. Брусевіч у арт. «Свята ўзнёслага слова» апавядае пра калектыўны зборнік духоўнай паэзіі «Дабравест» (Гродна, 2017). У эсэ «Буйніцы і драбніцы Уладзіміра Содаля» М. Скобла цёпла згадвае гэтага руплівага беларускага даследчыка. Пра нялёгкае чалавечае жыццё разважае паэтка Д. Бічэль у сваім эсэ «Шчаслівыя ўбогія духам…».
|
|
|