Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(39)/2007
Галерэя

ЯН ВАН ЭЙК.
ЗВЕСТАВАННЕ
Год паклікання да святасці

ДАРОГА ДА СВЯТАСЦІ НЕ МАЕ ПЕРАШКОДАЎ

ВАКНО Ў ВЕЧНАСЦЬ
На кніжнай паліцы
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Юбілеі

НАПАЛЕОН ОРДА
Музыка
Постаці
In memoriam
Мастацтва

БЯЛЫНІЦКІ АБРАЗ МАЦІ БОЖАЙ
Паэзія

ВЕРШЫ
На кніжнай паліцы

КАРОЛЬ ПРАЗ ЛАСКУ ХРОСНАЙ КУПЕЛІ

ПАМЯЦІ ПАКУТНІКА
Палеміка

«СХАВАЙ МЕЧ»
Пераклады

ГУЛЬНЯ БОЖАЙ ЛЮБОВІ

БАГІ ПАГАНЦАЎ
Проза

ЗНАК СУПАКОЮ
Практыкум

ГІСТОРЫЯ БІБЛІЙНАГА ЮЗАФА
Нашы падарожжы

НАТАТКІ ПІЛІГРЫМА
Мастацтва

ЭКУМЕНІЗМ ДРЭВА

Валеры БУЙВАЛ

НАПАЛЕОН ОРДА

Дадатак да артыкула - Галерэя
Спадчына мастака — сотні малюнкаў, гравюраў, акварэляў і літаграфій — гэта хвалюючы партрэт былой эпохі. Рэч Паспалітая засталася з яе веліччу і славай у творах беларускага мастака. Польшча, Беларусь, Украіна ўжо на працягу дзесяцігоддзяў жылі пад уладаю чужых імперый, але ён бачыў тое вечнае, — культуру, гістарычныя помнікі, прыроду, — што якраз і складае неўміручасць народаў. Нястомны падарожнік, Орда наведаў столькі славутых месцаў, што не кожны сучасны беларус можа ганарыцца такімі энцыклапедычнымі ўражаннямі і ведамі аб Радзіме.

Галоўная каштоўнасць твораў Орды, безумоўна, у дакументальнасці яго выяваў. Многія помнікі архітэктуры і краявіды, адлюстраваныя на ягоных аркушах, даўно змянілі выгляд і нават трагічна зніклі. Паводле літаграфіяў Напалеона Орды быў адрэстаўраваны і цалкам адноўлены шэраг, здавалася, страчаных назаўсёды помнікаў. Многія з іх чакаюць свайго паўторнага нараджэння. Ролю мастака ў аднаўленні гістарычнай праўды і справядлівасці цяжка пераацаніць. У гэтым яго можна параўнаць з другім выдатным дакументалістам, толькі ў жывапісе. Італьянскі мастак XVIII стагоддзя Бернардо Белотто (празваны Каналетто) таксама шмат падарожнічаў, працаваў у Саксоніі і Польшчы. Ягоныя «відуты» — гарадскія краявіды — вызначаюцца скрупулёзнай дэталёвасцю і дакладнасцю адлюстравання рэчаіснасці. Пасля разбурэнняў Другой сусветнай вайны рэстаўратары з удзячнасцю выкарысталі карціны мастака, аднаўляючы Дрэздэн і Варшаву.

Напалеон Орда таксама ўважлівы да кожнай дэталі. Усё яму бачыцца важным. Ён не рабіў «карэкцыі» краявіду, чым грашыў нават папулярны расейскі пейзажыст Іван Шышкін (рыхтуючы пейзажную натуру, Шышкін часам выкопваў хмызняк і пазбаўляўся ад некаторых дэталяў). Малюючы невялікія шляхецкія маёнткі з класіцыстычнымі портыкамі, Орда перадаваў непаўторную атмасферу правінцыйнага жыцця Беларусі, якой ужо, на вялікі жаль, даўно няма. Мастак не ідэалізаваў гэтыя ціхія куткі Радзімы, але ў ягоным рэалізме заключана такая цеплыня і любоў да роднага, што наш сучаснік, безумоўна, будзе шукаць гэтыя матывы ў цяперашняй Беларусі.

І ўсё ж, на наш погляд, талент графіка і пейзажыста найбольш раскрываецца ў ягоных аркушах, прысвечаных велічным старажытнасцям нашай зямлі. Замкі ў Міры, Крэве, Наваградку, Лідзе не проста паказаны ў найвыразнейшым ракурсе і найбольш завершанай кампазіцыі. І тут мастак перадае нетаропкае жыццё ягонай сучаснасці. Але стафажныя фігуры людзей, іхнія дамы, іхнія штодзённыя клопаты – усё гэта існуе ў кантрасце з манументальнымі помнікамі мінуўшчыны. Працуючы над выявамі замкаў, Орда гаварыў пра вечнасць, гісторыю, пра нацыянальную драму стагоддзяў. У яго камерных графічных творах заключана моц духу, уласцівая пакаленню нашых вызвольных паўстанняў ХІХ стагоддзя. Графічная мова мастака набывае ў гістарычных краявідах найвышэйшыя якасці. Муры і вежы сатканыя з трапяткіх штрыхоў. Волаты-замкі амаль раствараюцца ў пяшчотным святле. Мадэліроўка формаў, святлоценявыя эфекты набываюць у гэтых творах далікатнасць і тонкасць.

Разам з Напалеонам Ордам мы здзяйсняем падарожжа ў часе і прасторы. Крок за крокам, краявід за краявідам аднаўляецца гістарычная памяць. Не згасае полымя любові да роднай зямлі.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY