|
|
№
4(50)/2009
Галерэя
Юбілеі
Год святарства
Зміцер ЦЕХАНОВІЧПераклады
Ad Fontes
Пазіцыя
На шляху веры
Вера & Cultura
Кангрэгацыі
Паэзія
Мастацтва
Юбілеі
Нашы святыні
Алена КАРПЕНКА
ДА ГІСТОРЫІ АЛТАРА МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ У ПІНСКІМ КАСЦЁЛЕ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ Проза
Інтэрв’ю
Мастацтва
Вачыма візітатара
Постаці
|
№4(50) 2009Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Ёахім Пацінір. Адпачынак на шляху ў Егіпет», у якім аўтар распавядае пра адзін з твораў нідэрландскага жывапісу, што захоўваецца ў Мадрыдзе ў музеі Прадо. «Вялікае шчасце — служыць людзям» — такую назву мае інтэрв’ю галоўнага рэдактара часопіса Крыстыны Лялько з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, прысвечанае 20-годдзю яго біскупскай сакры. Увазе чытачоў прапануецца таксама інтэрв’ю «Шукаць згубленых авечак» Франца Сіўко з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам Блінам з нагоды 10-годдзя стварэння дыяцэзіі і біскупскай сакры яе пастыра. Зміцер Цехановіч у матэрыяле «Спадчына Адама Станкевiча» падрыхтаваў для чытачоў часопіса афарызмы з працаў і прамоваў выбітнага святара і дзеяча беларускага адраджэння Адама Станкевіча. У рубрыцы «Пераклады» прапануецца працяг «Кветачкаў святога Францішка» ў перакладзе Аксаны Данільчык. У рубрыцы Ad fontes змешчаны працяг славутай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом» у перакладзе на беларускую мову, здейсненым д-рам Станіславам Грынкевічам у 30-х гадах мінулага стагоддзя. Пад назваю «У эпоху пераменаў» друкуюцца фрагменты з прэс-канферэнцыі протадыякана А. Кураева, якая адбылася ў Мінску напярэдадні візіту Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла ў Беларусь. «Ліст святога Бруна Баніфацыя да караля Генрыка ІІ» друкуецца ў перакладзе з лацінскай мовы вядомага лацініста Алеся Жлуткі. У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «„Крыжовы шлях“ еўрапейскай свабоды». Дзейнасці баніфратаў (шпітальнай кангрэгацыі святога Яна Божага) прысвечаны артыкул брата Атаназыя «Аздараўляючы цела, лячыць душы». У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы беларускай паэткі Аксаны Данільчык. У артыкуле Пятра Вайля «На пачатку: Джотто», перакладзеным на беларускую мову Лідзіяй Камінскай, распавядаецца пра італьянскага мастака эпохі Рэнесанса. Літаратуразнаўца Ірына Багдановіч у артыкуле «На шляху нацыянальнага і духоўнага адраджэння» распавядае пра дзейнасць беларускага адраджэнца Браніслава Эпімаха-Шыпілу і падае публікацыю верша «Дзесяць Боскіх прыказанняў» з калекцыі, сабранай вучоным. У рубрыцы «Нашы святыні» друкуецца даследаванне Алены Карпенкі «Да гісторыі алтара Маці Божай Ружанцовай у пінскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі». «Я пешкі, мама!» — такую назву мае раздзел з новай кнігі пісьменніка Франца Сіўко. Чытачам прапануецца інтэрв’ю з аўстрыйскім арганістам Ёганам Трумэрам пад назваю «Без музыкі жыццё было б пустым...» У рубрыцы «Мастацтва» друкуецца эсэ Дануты Бічэль пра майстра Казіміра Місюру, які займаецца аднаўленнем згарэлых частак у галоўным алтары гродзенскай кадэдры імя святога Францішка Ксавэрыя. Даследчык Юры Лаўрык у рубрыцы «Вачыма візітатара» прапануе артыкул «Мінскія бэрнардыны ў 1796 годзе». «Да сустрэчы ў небе» — так называецца артыкул Яна Урыгі, у якім распавядаецца пра апошнія дні зямнога жыцця Фрыдэрыка Шапэна, прымеркаваны да 160-й гадавіны з дня смерці кампазітара.
|
|
|