|
|
№
4(50)/2009
Галерэя
Юбілеі
Год святарства
Зміцер ЦЕХАНОВІЧПераклады
Ad Fontes
Пазіцыя
На шляху веры
Вера & Cultura
Кангрэгацыі
Паэзія
Мастацтва
Юбілеі
Нашы святыні
Алена КАРПЕНКА
ДА ГІСТОРЫІ АЛТАРА МАЦІ БОЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ У ПІНСКІМ КАСЦЁЛЕ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫІ Проза
Інтэрв’ю
Мастацтва
Вачыма візітатара
Постаці
|
Аўтары
Ала КАЖЭРА Паэтка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2008 г.). Нарадзілася ў 1939 г. у Оршы. Скончыла Мінскі педагагічны інстытут. У апошнія гады выкладае беларускую мову і літаратуру ў школах Мінска. Яе вершы друкаваліся ў альманаху «Дзень паэзіі», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Беларусь», «Роднае слова», «Алеся» і іншых рэспубліканскіх выданнях. У «Бібліятэчцы часопіса “Маладосць”» выйшаў зборнік яе вершаў «Літасць надзеі». На вершы паэткі напісана шмат песняў беларускімі кампазітарамі Л. Захлеўным, Э. Зарыцкім, З. Еўтуховічам, А. Чыркуном. Міхась КАЗЛОЎСКІ Краязнаўца, крытык, публіцыст. Hарадзіўся ў 1959 г. у в. Рабінавая на Маладзечаншчыне. Рэдактар і выдавец часопіса «Куфэрак Віленшчыны», аўтар шматлікіх краязнаўчых артыкулаў. Напісаў кнігі «Галасы разбуджаных птушак», «Некропаль Віленскага краю» і інш. Анастасія КАЛАСОЎСКАЯ Нарадзілася ў 1975 г. Закончыла архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1998) і аспірантуру БДПА (2001). Асiстэнт кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры» архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Даследуе культавае манументальнае дойлідства Беларусі. Галіна КАЛЕВІЧ Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў гарадской мінскай газеце «Добры вечар». З 1995 года — карэспандэнт часопіса «Ave Maria». Казімір КАМЕЙША Нарадзіўся ў 1943 годзе ў вёсцы Малыя Навікі на Стаўбцоўшчыне. Закончыў філфак БДУ. Працаваў на Беларускім радыё, у рэдакцыях часопісаў «Вясёлка», «Маладосць», «Полымя». Аўтар кніг паэзіі і кніг для дзяцей: «Восеньскія позвы» (1969), «Мембрана» (1972), «Сябрына» (1978), «Кубак блакіту» (1993), «Лінія лёсу» (1996) і інш. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Вядомы і як перакладчык з польскай, украінскай і славацкай моваў. Лідзія КАМІНСКАЯ Філолаг. Нарадзілася ў пас. Камсамольскі-на-Волзе (Тальяцці) Куйбышаўскай вобласці. Вучылася ў Бешанковіцкай СШ № 2 на Віцебшчыне. Закончыла філалагічны факультэт (рускае аддзяленне) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1978). Працавала ў Чырвонадарскай васьмігадовай школе (Чэрвеньскі р-н; 1978–1980), у Літаратурным музеі Янкі Купалы (1980–1986), Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (1986–1992), у часопісе «Роднае слова» (1992–2004). З 1997 г. супрацоўнічае з часопісамі «Наша вера» і «Ave Maria». Друкуецца таксама пад псеўданімам Зося Бараноўская. Арцыбіскуп Тадэвуш КАНДРУСЕВІЧ Ганаровы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Адэльск непадалёк ад Гродна. Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (1970), пасля — Каўнаскую духоўную семінарыю (1981). 31 мая 1981 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. З 1981 да 1988 гг. служыў у парафіях Вільні, Друскенікаў. 13 лютага 1988 г. быў прызначаны пробашчам гродзенскіх парафій Маці Божай Анёльскай (былы францішканскі касцёл) і св. Францішка Ксавэрыя (катэдра). У 1985 г. на тэалагічным факультэце ў Коўне атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі, а ў 1988 г. — навуковую ступень доктара тэалогіі. 25 ліпеня 1989 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім і Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. Біскупскую сакру, якая адбылася 20 кастрычніка 1989 г. у базыліцы св. Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел ІІ. 13 красавіка 1991 г. Тадэвуш Кандрусевіч быў менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду еўрапейскай часткі Расіі. 21 верасня 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. 3 студзеня 2021 г. папа Францішак прыняў прашэнне арцыбіскупа Кандрусевіча аб адстаўцы у сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту. Віктар КАРАМАЗАЎ Пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага. Нарадзіўся 27 чэрвеня 1934 г. ў г. Чэрыкаве на Магілёўшчыне. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Аўтар кніг прозы і публіцыстыкі «Падранак» (1968), «Па талым снезе» (1973), «Вясёлка сярод зімы» (1978), «Пушча» (1979), «Дзень Барыса і Глеба» (1981), «Дзяльба кабанчыка» (1988), «Проста ўспомніў я цябе...» (1989) і інш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Галіна КАРЖАНЕЎСКАЯ Паэтка, крытык. Нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ (1973). Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «На мове шчасця» (1973), «Мой сад» (1976), «Званы гадоў» (1980), «Жыла-была» (1983), «Вечны водгук» (1988), аўтабіяграфічнай кнігі «Што варта радасці і слёз...» (2013) і інш. Напісала некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Уладзімір КАРОТКІ Кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, гісторык літаратуры і культуры, перакладчык. Аўтар манаграфій «Творческий путь Мелетия Смотрицкого» (1987), «Беларуская літаратура і гісторыя» (2013), складальнік зборніка «Прадмовы і пасляслоўі паслядоўнікаў Францыска Скарыны» (1991), суаўтар падручнікаў па гісторыі беларускай літаратуры, аўтар звыш 200 навуковых працаў. Алена КАРПЕНКА Мастацтвазнаўца, загадчыца аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Закончыла Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Рэпіна ў Санкт-Пецярбурзе (1984 г.). Аўтар каталогу «"Образ литой, старинный..." Медное литьё ХIІ–ХХ веков из собрания Национального художественного музея Республики Беларусь» (2006), альбома-каталогу «Православная икона России, Украины, Беларуси» (2008), аўтар артыкулаў «Гравюры изданий Киево-Печерской лавры как иконографический источник для белорусской иконописи XVIІ–XVIІІ веков» (у зборніку «Могилянскія читанні», на укр. мове, 2002), «Рускае меднае ліццё ў зборы НММ РБ» (у зборніку дакладаў «Стараабрадная ікона», на польск. мове, 2008) і інш. Ксёндз кардынал Вальтэр КАСПЕР Hарадзіўся 5 сакавіка 1933 года ў г. Хайдэнхайм-на-Брэнцы (Германія). Святарскае пасвячэнне атрымаў у катэдральным саборы Ратэнбурга 6 красавіка 1957 г. Aбараніў дысертацыю на тэму «Філасофія і тэалогія гісторыі ў позняй філасофіі Шэлінга». Узначальваў кафедру дагматычнай тэалогіі на тэалагічным факультэце Мюнстарскага ўніверсітэта. 16 сакавіка 1999 года Святы Айцец Ян Павел ІІ прызначыў Вальтэра Каспера Сакратаром Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам. 21 лютага 2001 г. стаў кардыналам і 3 сакавіка 2001 г. быў прызначаны Старшынёй Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і Камісіі па рэлігійным дыялогу з юдаізмам. 15 мая 2001 г. кардынал Вальтэр Каспер стаў членам Кангрэгацыі па пытаннях веравучэння і Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, а 18 мая таго ж года — членам Папскай Рады па пытаннях культуры. У 2002 г. ён быў прызначаны членам Вышэйшага Папскага касцёльнага суда (Signatura Apostolica). Аўтар кнігі «Езус Хрыстус» (1974), а таксама «Лексікон тэалогіі Касцёла», які выдаваўся ўжо тройчы. Кардынал Вальтэр Каспер мае тытул honoris causa вельмі многіх сусветнавядомых установаў. 1 ліпеня 2010 г. папа Бэнэдыкт XVI прыняў яго прашэнне аб адстаўцы ў сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту. 21 лютага 2011 г. ён быў узведзены ў кардыналы-прэзбітэры. Мікола КАСЦЮКЕВІЧ Паэт. Нарадзіўся 13 студзеня 1967 года ў горадзе Мінску. Вучыўся на філфаку і журфаку БДУ. Аўтар трох паэтычных зборнікаў: «Вяртанне» (1990), «Настальгія» (1995), «Германія» (1995). Творы перакладаліся на рускую, украінскую, нямецкую, іспанскую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1998 года. Людміла КЕБІЧ Паэтка, музычны педагог. Hарадзілася 17 ліпеня 1951 г. у пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна. Скончыла музычна-тэатральнае аддзяленне Маладзечанскага музвучылішча (1971) і філалагічны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта (1981). Працуе выкладчыкам музычна-тэарэтычных дысцыплін у Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Выдала кнігі вершаў «Па музычных законах» (1996), «Зялёная рутвіца» (2001), «На беразе белай ракі» (2003), «Ключы ад Неба» (2005), «Фиолетовый дракоша» (2007), «Светач мастацтва» (2008), «Непераможны колер охры» (2008) і інш. Ала КЛЕМЯНОК Паэтка, журналістка. Нарадзілася 6 кастрычніка 1961 года ў г. Маладзечна Мінскай вобласці. Скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1985). Працавала карэспандэнтам ў шматтыражнай газеце «Приборостроитель» МЗСПВ, рэдактарам гарадской газеты «Наш дзень» (Маладзечна), загадчыкам аддзела культуры Смаргонскай раённай газеты «Светлы шлях», кіраўніком літаратурна-драматычнай часткі Мінскага абласнога драмтэатра. Аўтар зборнікаў паэзіі «Яны не ведалі мяне», «Бывай Альба Рутэнія», «Рэфлексіі», «Не пускайце ў сэрца адзіноту». Лаўрэат Гродзенскай абласной прэміі імя Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Тэрэса КЛІМОВІЧ Валанцёр праекта «Прастора малітвы». Нарадзілася ў 1977 годзе ў вёсцы Кавалі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (2001) і Мінскі тэалагічны каледж (2020 г.). Вядзе ўласны блог «Ціхая старонка». Уладзімір КОНАН Філосаф, гісторык, культуролаг, літаратурны крытык. Доктар філасофскіх навук. Нарадзіўся ў 1934 г. у вёсцы Вераскава на Наваградчыне. Аўтар кніг «Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі: 1917–1934 гг.» (1968); «Адам Бабарэка: Крытыка-біяграфічны нарыс» (1976); «Ля вытокаў самапазнання: Сталенне духоўных каштоўнасцей у святле фальклору» (1989); «Боская і людская мудрасць. Францішак Скарына: Жыццё, творчасць, светапогляд» (1990); «Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча» (1991); «Ксёндз Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі» (2003), «Беларуская мастацкая культура эпохі Сярэдневякоўя і Рэнесансу» (2006), «Гісторыя эстэтычнай думкі Беларусі: у 3 т. Т.1: Х ст. – 1905 г.» (2010), шматлікіх артыкулаў, нарысаў пра творчасць Ніла Гілевіча, Алеся Разанава, Вольгі Іпатавай, Іны Снарскай і інш. Памёр 6 чэрвеня 2011 г. Георг Освальд КОТТ Пісьменнік, паэт. Нарадзіўся ў 1931 г. у Зальцгітэры. Закончыўшы рамесніцкае навучанне, вывучаў дыеталогію і германістыку; працаваў выкладчыкам у прафесійнай школе і ва ўніверсітэце ў Гановеры. Аўтар радыёп’есаў, апавяданняў і вершаў, некаторыя з якіх пакладзеныя на музыку і перакладзеныя на розныя мовы. Аўтар 19-ці кніг, сярод якіх апошнія — выданні вершаў: «Больш за дванаццаць целаў у даўжыню» (Пфафэнвайлер, 1998), «Штодзённая праца» (Люнэнбург, 1999), «След ад воза» (Берген/Галандыя, 2001), «Палёт сарокі» (Хаўцэнберг, 2006). Узнагароджаны прэміяй «Новая кніга» ў Ніжняй Саксоніі і Брэмене (1998) і інш. Сябра ПЭН-клуба. Валянціна КОЎТУН Паэтка, празаік, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук. Нарадзілася 6 красавіка 1946 г. у в. Дземяхі Рэчыцкага раёна на Гомельшчыне. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу. Вучылася ў Львоўскім дзяржаўным універсітэце імя І. Франко, а з ІV курса — на філалагічным факультэце БДУ, які скончыла ў 1969 годзе. Працавала літкансультантам «Сельскай газеты», рэдактарам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва». Выдала кнігі паэзіі «Каляровыя вёслы» (1971), «На ўзлёце дня» (1977), «На зломе маланкі» (1981), «Метраном» (1985), за якую атрымала Літаратурную прэмію імя А. Куляшова, «Лісты да цябе» (1988), зборнік апавяданняў «Калінавая гронка залатая» (1988), раманы «Крыж міласэрнасці» (1988–1995), «Пакліканыя» (2002), кнігі для дзяцей «Мы робім казку» (1983), «Вясёлы заасад» (1986). Выступала таксама як крытык і літаратуразнаўца. Аўтар кніг «Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні» (1984), «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі» (1987). Памерла 30 красавіка 2011 года. Вадзім КОШМАН Cтаршы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук. Закончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка, аспірантуру ІГ НАН Беларусі. Займаецца даследаваннем сістэмы рассялення ў ІХ–ХVІІІ стст., матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва, эканамічных і культурных сувязяў беларускіх земляў на падставе археалагічных і пісьмовых крыніцаў. З 2007 г. праводзіць ахоўныя археалагічныя даследаванні падчас земляных і будаўнічых работ у гістарычным цэнтры Мінска. Андрэй КРАСОЎСКІ Нарадзіўся ў 1992 г. у Мінску. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Абараніў магістарскую дысертацыю (2015). Даследуе гісторыю касцёла і парафіі ў в. Фашчаўка Шклоўскага р-на, працуе з дакументамі XVII-XX стст. у архівах Беларусі, Літвы і Расіі. З 2015 г. удзельнічае ў рэгіянальных гісторыка-краязнаўчых канферэнцыях з дакладамі пра фашчаўскі каталіцкі асяродак. Андрэй КРОТ Cвятар Беларускай Грэка-каталіцкай Царквы, парах парафіі Маці Божае Фацімскай у Гродне. Нарадзіўся ў 1977 годзе ў Бабровічах (Івацэвіцкі р-н). Скончыў гістарычны факультэт Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта і Вышэйшую духоўную семінарыю ў Драгічыне (Польшча). Аўтар шэрагу навуковых публікацый па гісторыі Царквы. Аўтар і вядучы перадачы «Хрысціянства і беларуская літаратура» Ватыканскага радыё, выкладчык Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра ў Гродне. Уладзімір КРУКОЎСКІ Мастак-плакатыст. Нарадзіўся 6 сакавіка 1937 г. у г. Асіповічы Магілёўскай вобласці. 3 1975 г. — сябра Беларускага саюзу мастакоў. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў. Працаваў мастацкім рэдактарам часопісаў «Маладосць», «Мастацтва Беларусі», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «Спадчына» (1978–1998 гг.). Удзельнік шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх і замежных, персанальных і тэматычных выставаў плакату. Творы захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі. Асноўная тэматыка плакатаў — гісторыя, культура, экалогія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы. Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве». Ксёндз Юзаф КРУКОЎСКІ Прафесар правазнаўства Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта і Універсітэта імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, кансультант Папскай Рады па інтэрпрэтацыі прававых тэкстаў у Ватыкане. У 1993–1997 гг. выконваў абавязкі прадстаўніка польскага епіскапату пры Канстытуцыйнай камісіі народнай асамблеі Рэспублікі Польшча і быў экспертам Надзвычайнай парламенцкай камісіі па разглядзе праекту пастановы аб ратыфікацыі канкардату. У 1998–2001 гг. быў членам Кансультатыўнага прававога камітэта пры Міністэрстве замежных справаў. Аўтар звыш 400 навуковых публікацый. Ксёндз доктар Ян КРЭМІС Нарадзіўся 16 жніўня 1972 г. у вёсцы Варанцы Глыбоцкага р-на. У 1996 г. скончыў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю і 7 снежня 1996 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1996–1998 гг. працаваў вікарыем у касцёле святых Сымона і Алены і ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У 2000 г. скончыў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт. Доктар тэалагічных навук. Ксёндз Тадэвуш КРЫШТОПІК Нарадзіўся ў 1957 годзе каля Гродна ў вёсцы 1 Мая. Пасля школы вывучаў музыку ў Гродзенскім музычным вучылішчы і Мінскай кансерваторыі. Працаваў настаўнікам музыкі ў Докшыцах. Пасля вайсковай службы ў Тамбове паступіў у Вышэйшую духойную семінарыю ў Рызе. Пасля заканчэння атрымаў святарскае пасвячэнне і працаваў у Ілукшце каля Даўгаўпілса, потым n у Беларусі ў парафіях Новы Двор, Старыя Васілішкі, Першамайск, Астрына, Грандзічы, гродзенская катэдра, парафіі св. Юзафа ў Гродне. Цяпер працуе ў парафіі ў Квасоўцы і Свіслачы. З 1995 года з'яўляецца Дырэктарам выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі. Абараніў магістарскую працу па гамілетыцы. КУДРАВЕЦ Анатоль Празаік, публіцыст, перакладчык. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа. Нарадзіўся 1 студзеня 1936 г. на Магілёўшчыне ў вёсцы Аколіца Клічаўскага раёна ў 1936 годзе. Скончыў Слуцкае педвучылішча і аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам, журналістам, дваццаць гадоў узначальваў рэдакцыю літаратурнага часопіса «Нёман». Аўтар кніг «На зялёнай дарозе» (1968), «Халады на пачатку вясны», «Раданіца» (1971), «Сачыненне на вольную тэму» (1985), «Блакітны вярблюд» (1990) і інш. Памёр 8 мая 2014 г. Айцец Аркадзь КУЛЯХА OCD Нарадзіўся 16 ліпеня 1966 г. у Хмельніку (Польшча). Пасля заканчэння сярэдняй школы ўступіў у ордэн кармэлітаў босых. Семінарыю пры ордэне скончыў у Кракаве, дзе ў 1993 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. Пасля святарскага пасвячэння працаваў у Гудагаі і Нарачы. З 2001 года працаваў у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску. Абараніў ліцэнцыят па маральнай тэалогіі ў Люблінскім каталіцкім універсітэце. Цяпер працуе ў Гудагаі. Мікола КУПАВА Нарадзіўся ў 1946 годзе ў Оршы. У 1976 г. скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларуская Акадэмія мастацтваў). Удзельнік шматлікіх мастацкіх выставаў. Сябра Саюза мастакоў з 1978 г. Працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы (1976–1978), мастацкім рэдактарам часопіса «Маладосць» (1982–1984), намеснікам дырэктара Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава (1990–1996), выкладчыкам малюнка і акварэлі на Архітэктурным факультэце БНТУ (2002–2006). Працуе ў галіне кніжнай і станковай графікі, акварэлі, гістарычнай кампазіцыі, партрэта, краявіду. Даследуе беларускую архітэктуру, у прыватнасці аршанскае абарончае і сакральнае дойлідства. Лаўрэат прэміі Беларускага фонду Тадэвуша Касцюшкі ў галіне грамадскай працы на ніве культуры і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны. Уладальнік вышэйшай узнагароды ў галіне кніжнага мастацтва ў Беларусі — Дыплома і медаля імя Францыска Скарыны. Таццяна ЛАПЦЁНАК Празаік, паэтка. Нарадзілася ў 1972 г. у Мінску. У 1997 г. закончыла філфак БДУ. Мае кнігу вершаў «Я з табой» (1996). Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць» і інш. Юры ЛАЎРЫК Старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Закончыў бібліятэчна-бібліяграфічны факультэт Мінскага ўніверсітэта культуры, тэалагічны і гістарычны факультэты Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта. Даследуе гісторыю беларускай кнігі і бібліятэк. Леанід ЛАЎРЭШ Краязнаўца. Нарадзіўся 1 сакавіка 1963 г. у Лідзе. Скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1985). Займаецца краязнаўствам і гісторыяй прыродазнаўчых навук. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг: «Ліда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках» (у суаўтарстве, 2001), «Генерал Кіпрыян Кандратовіч (Дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі)», (2007), «Грэка-каталіцкая (уніяцкая) Царква на Лідчыне» (2012). Стваральнік і адміністратар беларускага гістарычнага сайта «Павет» (з’яўвіўся ў сеціве ў 1999 г.). Ілона ЛЕВАНДОЎСКАЯ Гісторык, тэолаг, дактарантка гісторыі ва Універсітэце імя кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (аддзяленне гістарычных і грамадскіх навук). Лілія ЛЕСЬКА Старшы выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры БДПУ імя Максіма Танка. У 1992 годзе закончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н.К. Крупскай, у 1998 годзе — аспірантуру на базе БДПУ імя Максіма Танка. Займаецца даследаваннем мастацкага міфалагізму на матэрыяле твораў літаратуры Беларусі ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. Яўген ЛЕЦКА Пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца. Нарадзіўся ў 1944 г. у в. Пабрэззе Наваградскага раёна. Закончыў філалагічны факультэт БДУ (1968). Кандыдат філалагічных навук (1980). Аўтар аповесцяў «Па цаліку» (1977), «Дарога ў два канцы» (1981) і шматлікіх артыкулаў. Складальнік літаратуразнаўчага зборніка «Вобраз» (1981), зборнікаў апавяданняў маладых беларускіх пісьменнікаў «Цяпло на першацвет» (1985), «Акно ў зялёны сад» (1988), кніг твораў М. Дзяшкевіча (1991), Л. Калюгі (1992), А. Мрыя (1993) і інш. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Арсень ЛІС Доктар філалагічных навук, даследчык фальклору, член Саюза пісьменнікаў беларускіх. Нарадзіўся 4 лютага 1934 г. у вёсцы Вётхава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (1956). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе. У 1957–1959 гг. працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Закончыў аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Аўтар кніг «Браніслаў Тарашкевіч» (1966), «Мікола Шчакаціхін» (1968), «Пётра Сергіевіч» (1970), «Купальскія песні» (1974), «Пякучай маланкі след» (1981), «Вечны вандроўнік» (1984), «Песню — у спадчыну» (1989), «Валачобныя песні» (1989). Адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская народна-паэтычная творчасць» (1979). Укладальнік зборнікаў «Беларускія народныя песні» (1970), «Жніўныя песні» (1974), «Восеньскія і талочныя песні» (1981), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы» (з Янкам Саламевічам, 1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні акадэмічнага збору «Беларуская народная творчасць». Занесены ў Кнігу гонару «Рупліўцы твае, Беларусь». Тамара ЛІХАЧ Музыказнаўца, дацэнт кафедры беларускай музыкі ў Беларускай акадэміі музыкі. Закончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. Луначарскага (1986). Аўтар кнігі «Тэорыя харальных спеваў на Беларусі» (1999) і інш. Георгій ЛІХТАРОВІЧ Фатограф, пісьменнік. Нарадзіўся 6 снежня 1947 г. у Мінску. Закончыў архітэктурны факультэт БПІ ў 1974 годзе. Аўтар шматлікіх фотаальбомаў, манаграфій беларускіх мастакоў, энцыклапедычных выданняў, плакатаў, камплектаў паштовак, буклетаў. У 2000 г. як фотамастак выдаў фотаальбом «Добры дзень, Беларусь» («Лепшая кніга года» на беларускім конкурсе «Мастацтва кнігі»). У 2000 г. быў прыняты ў Беларускі саюз дызайнераў. Выдаў кнігу паэзіі «Агульны сшытак» (2002). Сябра Рады беларускай інтэлігенцыі (2003) і Рады Беларускага грамадскага аб’яднання «Фотамастацтва» (2004). Вершамі і перакладамі ўдзельнічаў у выданні дыска беларускіх песняў Галіны і Барыса Вайханскіх «Вяртанне» (2004). Аўтар кнігі вершаў «Ліхтарыкі» (2005) і дэтэктыўнага раман «Газ» (2008). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2006). У 2015 г. на нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Майстэрства» прызнаны лепшым фотамастаком 2016 года. Вера ЛОЙКА Вера Лойка нарадзілася ў вёсцы Батурынка на Смалявіччыне. Вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага. Друкавалася ў ЛіМе і «Дзеяслове». Выдала кнігу прозы «Апошні першы снег» (2019 г.). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ева ЛЯВОНАВА Кандыдат філалагічных навук, прафесар кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Крытык і навуковец. Працуе ў такіх галінах літаратуразнаўства, як германістыка, беларусістыка, кампаратывістыка, вывучае беларуска-замежныя літаратурна-культурныя сувязі. Апублікавала ў айчынным і замежным друку больш за 400 артыкулаў, навуковых і навукова-метадычных працаў, у тым ліку кнігі «Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ – ХХ стагоддзяў» (1998), «Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт» (2002), «Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры» (2003), «Немецкая литература ХХ века: Германия. Австрия» (Москва: Флинта; Наука, 2010) і інш. Аўтар і сааўтар многіх вучэбных праграм, вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для выкладчыкаў-славеснікаў, студэнтаў і школьнікаў. Крыстына ЛЯЛЬКО Паэтка, перакладчыца, галоўны рэдактар часопісаў «Наша вера» і «Ave Maria». Нарадзілася ў вёсцы Хадзюкі Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». Аўтар кніг прозы «Дарога пад гару» (1985), «Світанак над бярозамі» (1989), «Белые броды» (1989), «Канвалии» (1993) і кніг паэзіі «На далонях любові» (2006) і «Адвячорак» (2016). У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй свету не будзеш» (1988). Пераклала на беларускую мову кнігі папы Яна Паўла ІІ «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасвядомасць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы іншых польскіх тэолагаў і пісьменнікаў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1983 г. Кс. Артур ЛЯШНЕЎСКІ SDB Нарадзіўся 10 красавіка 1989 г. у Мінску. Пасля школы скончыў тэхнікум лёгкай прамысловасці з дыпломам тэхніка-тэхнолага, мадэльера скураных вырабаў. Працаваў на абутковых фабрыках «ЛеГрант», «Отыка», «Сівельга». У 2009 г. пасля распазнання паклікання распачаў салезіянскую фармацыю, якую скончыў першымі манаскімі абяцаннямі, складзенымі 8 верасня 2011 года ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Чэнстахове. Вывучаў філасофію ў Лёндзе над Вартаю, пасля чаго прыехаў у Беларусь для душпастырскай практыкі: у 2013–2014 гг. служыў у Мінску; у 2015–2016 гг. — у Дзятлаве. У 2016–2019 гг. вывучаў тэалогію ў Кракаве. 13 жніўня 2017 г. склаў вечныя манаскія абяцанні ў парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. 12 мая 2018 г. прыняў дыяканскае пасвячэнне. Скончыў тэалагічную адукацыю абаронай магістарскай працы 15 сакавіка 2019 г. у Львове. 8 чэрвеня 2019 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. З 2019 г. працуе ў Смаргоні, дзе выконвае функцыі эканома супольнасці і адказнага за араторый. Наталля МАЗОЎКА Гісторык, перакладчык. Нарадзілася ў 1952 г. у Гродне. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Працавала ў Літаратурным музеі М. Багдановіча, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя», Рэспубліканскім музеі гісторыі медыцыны Беларусі. Памерла 7 кастрычніка 2004 г. Ленэ МАЙЕР-СКУМАНЦ Пісьменніца, паэтка. Нарадзілася 7 лістапада 1939 года ў Вене. Вывучала германістыку і класічную філалогію, мае педагагічную адукацыю. Працавала рэдактарам часопіса для дзяцей «Вялікі свет», стварыла новую рэлігійную літаратуру для дзяцей. Аўтар больш за 40 кнігаў, сярод якіх «Анёл для Монікі» (1965), «Бэтлеемская зорка» (1980), «Маленькая сава» (1998, перакл. на 42 мовы), «Ханііл — анёл на зямлі» (2011), «Я з вамі. Вялікая Біблія Дона Боско для дзяцей» (2011). Узнагароджана Аўстрыйскай дзяржаўнай прэміяй у галіне літаратуры для дзяцей і юнацтва (1965, 1981, 1990, 1994) і інш. прэміямі, мае ганаровае званне прафесара (з 1990 г.), узнагароджана ордэнам святога Грыгорыя Вялікага (2000). Пятро МАКАРЭВІЧ Паэт, перакладчык, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Нарадзіўся 15 красавіка 1938 г. у в. Шынкі Крупскага раёна Мінскай вобласці. Восем гадоў служыў у войску. Закончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага. Амаль тры дзесяцігоддзі працаваў карэспандэнтам лідскай раённай газеты і гарадскога радыё. Аўтар кніг паэзіі «Злітак» (1997), «Расінкі беларускіх слоў» (2008). У 2012 г. выдаў кнігу «Птица свободы» — анталогію аднаго верша ста беларускіх паэтаў ХХ–ХХІ стст. у сваім перакладзе на рускую мову. Валерый МАКСІМОВІЧ Паэт, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук. Нарадзіўся ў 1962 г. у вёсцы Траянец на Лагойшчыне. Закончыў філалагічны факультэт БДУ. Аўтар зборнікаў вершаў «Мяцежнай споведзі скрыжалі» (2012), «Сярод блукаючых планет» (2014). Даследуе нацыянальную мастацкую традыцыю, а таксама праблемы эстэтыкі і паэтыкі беларускай літаратуры. Працуе ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі. Таццяна МАЛІНОЎСКАЯ Культуролаг. Закончыла гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага педінстытута і аспірантуру Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Працуе старэйшым выкладчыкам на кафедры беларускай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Даследвала архітэктуру Гродзеншчыны, беларускае народнае мастацтва і выяўленчае мастацтва. Памерла ў 2020 г. Наталля МАЛІНОЎСКАЯ-ФРАНКЕ Мастацтвазнаўца. Закончыла факультэт беларускай філалогіі і культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1996) і аспірантуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Працавала выкладчыкам у дзіцячай мастацкай школе ў Гродне. Даследуе беларускі жывапіс. Займаецца публіцыстыкай. Яўген МАЛІНОЎСКІ Пробашч парафіі Кірылы і Мятода БГКЦ у Баранавічах, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры псіхалогіі адукацыі Інстытута псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Закончыў музычна-педагагічны факультэт Мінскага педінстытута імя М. Горкага (1975) і аспірантуру па псіхалогіі (1986). Закончыў таксама Мінскую духоўную семінарыю (1994). Адам МАЛЬДЗІС Доктар філалагічных навук, прафесар, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1965 года. Нарадзіўся 07.08.1932 г. у вёсцы Расолы Астравецкага раёна. Закончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Аўтар шматлікіх даследаванняў, у тым ліку «На скрыжаванні славянскіх традыцый» (1980), «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVІІІ стагоддзя» (1982), «З літаратуразнаўчых вандраванняў» (1987), «Перазовы сяброўскіх галасоў» (1988), а таксама нарысаў, аповесцяў і эсэ, прысвечаных беларускай культуры. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР. Узнагароджаны медалём імя Францыска Скарыны. Ксёндз арцыбіскуп Аўгустыно МАРКЕТТО Монсіньёр Аўгустыно Маркетто нарадзіўся 28 жніўня 1940 г. у Вінчэнце (Італія). Святарскае пасвячэнне атрымаў 28 чэрвеня 1964 г. Пасля заканчэння факультэта тэалогіі і кананічнага права атрымаў дыплом пастырскага багаслоўя і эклізіялагічнай дыпламатыі. Дыпламатычную службу распачаў у 1968 годзе: служыў сакратаром і кансультантам у Замбіі, Малаві, на Кубе, у Алжыры, Тунісе, Марока, Лівіі, Партугаліі, Зімбабвэ і Мазамбіку. У 1985 г. Аўгустыно Маркетто быў прызначаны тытулярным юрыстам, арцыбіскупам і апостальскім пранунцыем на Мадагаскар і астравы Маўрыкія. У снежні 1990 г. Яго Эксцэленцыя быў пераведзены ў Танзанію, а 18 мая 1994 г. прызначаны нунцыем Апостальскай Сталіцы на Беларусі. Выконваў гэту дыпламатычную місію да сакавіка 1996 г. З прычыны цяжкай хваробы мусіў пакінуць Беларусь і вярнуцца ў Італію. з 1996 да 1999 гг. працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Святога Пасаду. З 2001 да 2010 гг. — Сакратар Папскай рады па справах душпастырства мігрантаў і падарожнікаў. З 2010 г. — у адстаўцы. Алесь МАРАЧКІН Мастак, педагог, піша вершы і эсэістыку. Нарадзіўся 30 сакавіка 1940 г. у вёсцы Папоўшчына Чэрыкаўскага раёна. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972). Сябра Саюза мастакоў (з 1977 г.). Працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду. У 1988–1997 гг. працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладаў, загадваў кафедрай жывапісу. Стварыў партрэты выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры: «Цётка» (1976), «Пачатак. Францыск Скарына» (1978), «М. Гусоўскі» (1980), «Максім і Вераніка» (1981), «Рагнеда» (1982), «Кірыла Тураўскі» (1987), «Сымон Будны» (1989), «Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега» (1994), «Мікола Ермаловіч» (1994), «Я. Кулік» (1999) і інш., серыю партрэтаў «Мае сучаснікі» (1980); філасофска-алегарычны трыпціх «Размова аб вечнасці. Скарына і Парацэльс» (1989–1990), цыкл твораў «Народныя легенды і паданні» (1990–1991). Чарнобыльская тэма адлюстравана ў творах «Планета Палын» (1987), «Хадора» (1989), «Маці Божая ахвяраў Чарнобыля» (1990), «Палеская Мадонна» (1991) і інш. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў справе нацыянальнага адраджэння, папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа. Уладзімір МАРОЗ Паэт, вядучы рэдактар дакументальнага кіно Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Нарадзіўся ў 1953 годзе ў горадзе Косава Івацэвіцкага раёна. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1975) і Літаратурны інстытут імя А.М.Горкага ў Маскве (1983). Аўтар паэтычных зборнікаў «Пяшчотны дотык», «Голас», «Рэй», «Хутаранская зорка», «Дабрадаць», кніг эсэ «Беларускі храм», «Мінск. Верхні горад», «За брамай забытых мелодый», «Мінск старадаўні і малады», «Магілёў» і інш., сцэнарыяў звыш пяцідзесяці дакументальных стужак. Фільм па сцэнарыі Уладзіміра Мароза «Успамін пра Міколу Равенскага» адзначаны Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь (1994). Ізяслаў МАРОЗАЎ Кандыдат філасофскіх навук. Апублікаваў 24 навуковыя працы па філасофскай тэматыцы, дзве з якіх — манаграфіі. Уладзімір МАРХЕЛЬ Літаратуразнаўца, перакладчык. Аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых працаў, у тым ліку кніг «Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеянні» (1983), «Прадвесце: Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў першай палавіне ХІХ ст.» (1991), «Шлях да Беларусі: Адам Міцкевіч — прадвеснік адраджэння беларускай літаратуры» (2003) і інш. На беларускую мову пераклаў паасобныя творы А. Міцкевіча, У. Сыракомлі, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Чачота, В. Каратынскага, Я. Лучыны, Я. Каханоўскага, Л. Стафа, Ю. Тувіма і інш. Выдаў кнігу ўласных выбраных паэтычных перакладаў з польскай мовы «Водгулле» (2000), зборнікі санетаў «Згадкі Нясвіжа» У. Сыракомлі і «Зніч любові» Я. Купалы (абодва ў 2002 г.) — на мове арыгінала і ў сваім перакладзе на беларускую мову, а таксама зборнік выбранай лірыкі «Але...». Уганараваны прэміямі Polcul і прэзідэнтаў трох акадэмій навук (Беларусі, Украіны, Малдовы). Памёр 26 жніўня 2013 г. Таццяна МАСУНОВА Таццяна Масунова нарадзілася 14 красавіка 1974 г. у Свярдлоўску (цяпер — Екацерынбург). У 1997 г. скончыла гістарычны факультэт Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучоны сакратар Свярдлоўскага абласнога краязнаўчага музея. Аўтар артыкулаў па гісторыі польскай дыяспары ў Сібіры і на Урале, а таксама гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Сібіры. Спецыяльны карэспандэнт газетаў «Святло Евангелля», «Сібірскай каталіцкай газеты». Ніна МАЦЯШ Паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў 1943 г. вёсцы Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (1973), «Ралля суровая» (1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Паварот на лета» (1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і інш. Перакладала з нямецкай, французскай, польскай моў. Памерла 19 снежня 2008 г. у Белаазёрску. Анжэла МЕЛЬНІКАВА Дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны, кандыдат філалагічных навук. Аўтар кніг «Беларуская літаратура ХХ стагодзя ў еўрапейскім кантэксце» (2007), «Паэтыка твораў Кузьмы Чорнага» (2008). Яніна МІЛАШ Гісторык, аспірантка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаруры НАН Беларусі. Нарадзілася ў 1987 годзе ў г. Пінску. У 2010 г. скончыла гістфак БДУ. Тэма дысертацыі: «Фарміраванне беларускіх хрысціянскіх традыцый (к. ХІХ – п. ХХІ ст.). Этналагічнае даследаванне». Дзмітрый МІРАЎ Гісторык. Нарадзіўся 30 мая 1986 года. У 2009 г. скончыў гістарычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. У 2011 г. паспяхова абараніў дысертацыю на ступень магістра гістарычных навук. Даследуе дзейнасць польскіх узброеных сілаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Аўтар шэрагу артыкулаў краязнаўчай тэматыкі ў перыядычных выданнях Беларусі і Польшчы. Вінцэсь МУДРОЎ Празаік. Нарадзіўся ў 1953 г. у Полацку. Закончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут у 1976 г. Піша прозу, перакладае з рускай мовы. Выйшлі кнігі пісьменніка «Жанчыны ля басейна» (1991), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел: эсэ, фантасмагорыі, успаміны» (2005), «Альбом сямейны» (2007). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Таццяна МУШЫНСКАЯ Паэтка, празаік, журналістка, музычны крытык. Нарадзілася ў 1958 г. у Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Аўтар шэрагу кніг прозы, вершаў, кніг і альбомаў, прысвечаных беларускаму балету. Многія вершы пакладзены на музыку. Збігнеў НАСОЎСКІ Журналіст, публіцыст. Нарадзіўся ў 1961 г. Галоўны рэдактар часопіса «Więź». Прымаў удзел у Кангрэсе свецкіх католікаў Усходняй Еўропы як дарадчык Папскай Рады па справах свецкіх. Жыве ў Варшаве. Жанна НЕКРАШЭВІЧ-КАРОТКАЯ Доктар філалагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Закончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру пры кафедры гісторыі беларускай літаратуры, дактарантуру пры кафедры тэорыі літаратуры. Даследуе праблемы гісторыі беларускай літаратуры і культуры XI–XIX стст. Перакладае з лацінскай, польскай, царкоўнаславянскай і старабеларускай моваў. Аўтар манаграфій «Нясвіжская Мельпамена: Драматургія Францішкі Уршулі Радзівіл» (Мінск, 2002), «Беларуская лацінамоўная паэзія: ранні Рэнесанс» (Мінск, 2009), «Беларуская лацінамоўная паэма: позні Рэнесанс і ранняе Барока» (Мінск, 2011); укладальніца кнігі «Ян Вісліцкі. Пруская вайна» (Мінск, 2005), суаўтар акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры XI–XVIII ст.» (т. 1; Мінск, 2006), вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай літаратуры і лацінскай мове. Навуковы рэдактар перакладу Бібліі, зробленага кс. Уладзіславам Чарняўскім. Святлена НЕМАГАЙ Музыказнаўца, беларусіст, кандыдат мастацтвазнаўства. Нарадзілася ў Мінску ў 1974 годзе. У 1998 г. скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «Музычная беларусістыка» і ў 2007 г. — па спецыялізацыі «Арган». У 1998–1999 гг. стажыравалася ў Акадэміі музыкі імя І. Я. Падэрэўскага ў Познані. Лаўрэат прэміі НАН Беларусі імя В. Ф. Купрэвіча для маладых навукоўцаў (2008). З 2008 г. — намеснік мастацкага кіраўніка Творчага абiяднання «Беларуская капэла» пры НАВТ оперы и балета РБ. Аўтар манаграфіі «Жыццё і творчасць М. К. Агінскага ў каардынатах яго часу і культурнага асяроддзя» (2007), а таксама звыш 50 артыкулаў у айчынных і замежных выданнях. Ала НІКІПОРЧЫК Паэтка. Нарадзілася на Гродзеншчыне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Выступае ў друку з вершамі і крытычнымі артыкуламі. Друкавалася ў ЛіМе, у часопісах «Полымя», «Тэрмапілы», «Куфэрак Віленшчыны», «Studia wschodniosіawiaсskie» (Беласток). Аўтар паэтычных кніг «Сляза і малітва» (2006), «Пад бахаўскую такату дажджу» (2007) і інш. Тамара НУЖДЗІНА Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ў Мазырскім педуніверсітэце імя І. Шамякіна, кандыдат філалагічных навук. Закончыла БДУ (1969) і аспірантуру пры БДУ (1977). Займаецца даследаваннем арыгінальнага кампаненту ў мастацкім кантэксце беларускай літаратуры ХХ ст., а таксама вывучэннем дзённікава-эпісталярнай і мемуарнай літаратуры. Вольга НЯЧАЙ Доктар мастацтвазнаўства. Нарадзілася ў 1936 г. Аўтар звыш 15 манаграфій, 50 артыкулаў у навуковых зборніках. Сярод асноўных публікацый — кнігі «Фильм у нас дома. О телевизионном документальном фильме» (1974), «Становление художественного телефильма» (1976), «Большой мир малого экрана» (1979), «Телевидение как художественная система» (1981), «Ракурсы. О телевизионной коммуникации и эстетике (М., 1990), «Основы киноискусства» (1989), «Гісторыя кінамастацтва Беларусі: у 4-х тамах. Том ІІІ. Тэлевізійнае кіно» (2004). Памерла ў 2010 годзе. Ксёндз Феліцыян ПАЛЮШКЕВІЧ SJ Нарадзіўся ў 1931 годзе. Езуіт. Займаецца зборам матэрыялаў пра мучаніцтва езуітаў у часы ІІ сусветнай вайны. Аўтар шматлікіх кніг, у тым ліку «Jezuita dzisiaj» (1979, 1988), «Przyszli służyc» (1985), «W cieniu Hermesa» (1987), «Mały słownik jezuitów w Polsce» (1990, 1995), «Jezuici w Warszawie» (1998), «...Inny cię opasze i poprowadzi dokąd nie chcesz» (2000), «Masakra w klasztorze» (2003). Памёр у 2006 годзе. Станіслаў ПАМЫКАЛА Ксёндз, езуіт. Былы рэдактар польскай секцыі Ватыканскага радыё (1980–1991), які шматразова суправаджаў Яна Паўла ІІ у пілігрымках. З 1991 г. працаваў душпастырам у Расіі, Казахстане, Кіргізіі, ва Украіне. Былы вікарый парафіі св. Антонія ў Віцебску. Сяргей ПАНІЗЬНІК Нарадзіўся 10 траўня 1942 г. у вёсцы Бабышкі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Друкуецца з 1959 г. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1967 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Кастры купалля» (1967), «Палявая пошта» (1972), «Крона надзеі» (1975), «Чало і чалавек» (1979), «Слова на дабрыдзень» (1982) і інш. Апублікаваў кнігі дакументальнай прозы «Пасля вогненных вёсак...» (1980), «Браніслава» (1985), «Освейская трагедия: Книга народной памяти» (1992). Піша таксама для дзяцей. Узнагароджаны медалём Ф. Скарыны (1991). У 2000 г. узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка за публіцыстычную творчасць, ідэю стварэння і падрыхтоўкі выдавецкай серыі «Бацькаўшчына». Артур ПАПРОЦКІ Нарадзіўся 17 лютага 1971 г. у Валаміне (Польшча). Абараніў магістэрскую працу па маральнай тэалогіі. У 2004 г. атрымаў ступень магістра педагогікі. Ксёндз Станіслаў ПАЎЛІНА fDP Святар Кангрэгацыі Малой Справы Божага Провіду (арыяніст). Нарадзіўся 19 сакавіка 1933 г. у Ловічы (Польшча). Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ксяндзоў арыяністаў у Здуньскай Волі, факультэт пастаральнай тэалогіі ў Кракаве, Акадэмію каталіцкай тэалогіі ў Варшаве, дзе пазней абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі. 7 жніўня 1960 г. прыняў святарскае пасвячэнне. Выкладаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі ксяндзоў арыяністаў (1964–1994). З 1994 г. па 2011 г. працаваў у Беларусі канцлерам Пінскай дыяцэзіі. Уладзімір ПАЎЛЮЧУК Нарадзіўся ў мястэчку Рыболы на Беласточчыне. Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. Аўтар шматлікіх эсэ ў галіне сацыялогіі, антрапалогіі і рэлігіязнаўства. Найбольш вядомыя яго кнігі — «Вершалін» (1977, 1999) і «Украіна. Палітыка і містыка» (1999). Прафесар Ягелонскага ўніверсітэта і Універсітэта ў Беластоку. Марына ПАШУК Супрацоўніца Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ. Выкладчык Святога Пісання (Стары Запавет) Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля. Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1993) і Акадэмію каталіцкай тэалогіі ў Варшаве (1998). Юры ПІСКУН Мастак і мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, дацэнт, сябра Беларускага саюза мастакоў. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1977). Аўтар звыш 50-ці навуковых артыкулаў па гісторыі беларускага іканапісу і старажытнабеларускага мастацтва, апублікаваных у выданнях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Славакіі, Літвы, Італіі і ФРГ, аўтар манаграфіі «На перекрёстке европейских дорог. Белорусские иконы» (Мілан, 2007), складальнік і навуковы рэдактар альбомаў «Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя» (Мінск, 2002), «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Мастацтва XV — пачатку ХХ стагоддзя» (Мінск, 2006). Алесь ПІСЬМЯНКОЎ Нарадзіўся ў 1957 г. у вёсцы Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна на Магілёўшчыне. У 1980 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Працаваў у Касцюковіцкай раённай газеце, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя», сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», галоўным рэдактарам часопіса «Вожык». Першыя вершы надрукаваў у 1973 годзе ў Касцюковіцкай раённай газеце. Аўтар кнігі паэзіі «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1988), «Заўзятары» (1993), «Планіда» (1994), «Ласуны-веселуны» (1996), «Вершы» (1997), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), «Мы з братам» (2003). Апошні зборнік «Думаць вершы» (2005) выйшаў пасмяротна. Наталля ПРАКАПОВІЧ Галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Займаецца вывучэннем гісторыі і культуры Пружаншчыны. Ксёндз Вячаслаў ПЯЛІНАК МІС Нарадзіўся ў вёсцы Пліса на Глыбоччыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у гродзенскую Вышэйшую духоўную семінарыю. Пасля пяці гадоў навучання ўступіў у ордэн айцоў марыянаў. Духоўную семінарыю скончыў у Любліне. Скончыў таксама Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт. У Вялікі чацвер 2002 года Віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін удзяліў яму сакрамэнт святарства. У 2006 годзе кс. Вячаслаў Пялінак скончыў Папскі Грыгарыянскі Універсітэт. Алег ПЯТРОВІЧ Кандыдат тэхнічных навук, аўтар даследаванняў, вынаходак і публікацый у тэхнічных галінах: аўтамабілебудавання, гідраўлікі, энергетыкі і энергазбераження, а таксама навучальных дапаможнікаў для студэнтаў тэхнічнага профілю. Цікавіцца гістарычнымі, культуралагічнымі і архіўнымі даследаваннямі.
|
|
|