Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(50)/2009
Галерэя
Юбілеі

ВЯЛІКАЕ ШЧАСЦЕ — СЛУЖЫЦЬ ЛЮДЗЯМ


ШУКАЦЬ ЗГУБЛЕНЫХ АВЕЧАК
Год святарства

Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Пазіцыя

У ЭПОХУ ПЕРАМЕНАЎ
На шляху веры
Вера & Cultura
Кангрэгацыі
Паэзія

ВЕРШЫ
Мастацтва

НА ПАЧАТКУ: ДЖОТТО
Юбілеі
Нашы святыні
Проза

Я ПЕШКІ, МАМА
Інтэрв’ю
Мастацтва

КАЗІМІР МІСЮРА
Вачыма візітатара
Постаці

№4(50) 2009

 
  

Гэты нумар часопіса распачынаецца артыкулам мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Ёахім Пацінір. Адпачынак на шляху ў Егіпет», у якім аўтар распавядае пра адзін з твораў нідэрландскага жывапісу, што захоўваецца ў Мадрыдзе ў музеі Прадо.

«Вялікае шчасце — служыць людзям» — такую назву мае інтэрв’ю галоўнага рэдактара часопіса Крыстыны Лялько з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, прысвечанае 20-годдзю яго біскупскай сакры.

Увазе чытачоў прапануецца таксама інтэрв’ю Франца Сіўко з ардынарыем Віцебскай дыяцэзіі біскупам Уладзіславам Блінамз нагоды 10-годдзя стварэння дыяцэзіі і біскупскай сакры яе пастыра.

Зміцер Цехановіч падрыхтаваў для чытачоў часопіса афарызмы з працаў і прамоваў выбітнага святара і дзеяча беларускага адраджэння Адама Станкевіча.

У рубрыцы «Пераклады» прапануецца працяг «Кветачкаў святога Францішка» ў перакладзе Аксаны Данільчык.

У рубрыцы Ad fontes змешчаны працяг славутай працы Тамаша Кэмпійскага «Следам за Хрыстом» у перакладзе на беларускую мову, здейсненым д-рам Станіславам Грынкевічам у 30-х гадах мінулага стагоддзя.

Пад назваю «У эпоху пераменаў» друкуюцца фрагменты з прэс-канферэнцыі протадыякана А. Кураева, якая адбылася ў Мінску напярэдадні візіту Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла ў Беларусь.

«Ліст святога Бруна Баніфацыя да караля Генрыка ІІ» друкуецца ў перакладзе з лацінскай мовы вядомага лацініста Алеся Жлуткі.

У рубрыцы «Вера і культура» друкуецца артыкул Пятра Рудкоўскага ОР «„Крыжовы шлях“ еўрапейскай свабоды».

Дзейнасці баніфратаў (шпітальнай кангрэгацыі святога Яна Божага) прысвечаны артыкул брата Атаназыя «Аздараўляючы цела, лячыць душы».

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы беларускай паэткі Аксаны Данільчык.

У артыкуле Пятра Вайля «На пачатку: Джотто», перакладзеным на беларускую мову Лідзіяй Камінскай, распавядаецца пра італьянскага мастака эпохі Рэнесанса.

Літаратуразнаўца Ірына Багдановіч у артыкуле «На шляху нацыянальнага і духоўнага адраджэння» распавядае пра дзейнасць беларускага адраджэнца Браніслава Эпімаха-Шыпілу і падае публікацыю верша «Дзесяць Боскіх прыказанняў» з калекцыі, сабранай вучоным.

У рубрыцы «Нашы святыні» друкуецца даследаванне Алены Карпенкі «Да гісторыі алтара Маці Божай Ружанцовай у пінскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі».

«Я пешкі, мама!» — такую назву мае раздзел з новай кнігі пісьменніка Франца Сіўко.

Чытачам прапануецца інтэрв’ю з аўстрыйскім арганістам Ёганам Трумэрам пад назваю «Без музыкі жыццё было б пустым...»

У рубрыцы «Мастацтва» друкуецца эсэ Дануты Бічэль пра майстра Казіміра Місюру, які займаецца аднаўленнем згарэлых частак у галоўным алтары гродзенскай кадэдры імя святога Францішка Ксавэрыя.

Даследчык Юры Лаўрык у рубрыцы «Вачыма візітатара» прапануе артыкул «Мінскія бэрнардыны ў 1796 годзе».

«Да сустрэчы ў небе» — так называецца артыкул Яна Урыгі, у якім распавядаецца пра апошнія дні зямнога жыцця Фрыдэрыка Шапэна, прымеркаваны да 160-й гадавіны з дня смерці кампазітара.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY