Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
1(27)/2004
Юбілеі
Галерэя
Мастацтва
Пераклады

ЦЯРПЕННІ ПАВОДЛЕ МАЦЬВЕЯ
Хрысціянская думка
На шляху веры
Сведчаць архівы

КАШТОЎНАЯ КРЫНІЦА ГІСТОРЫІ
Архіўная старонка
Паэзія

ВЕРШЫ
Бібліятэка часопіса «Наша вера»

ЖЫЎ ДЛЯ БЕЛАРУСІ
Пераклады

ПОЙДЗЕМ ЗА ІМ!

НЕВЯДОМЫ ДАНТЭ

ВЕРШЫ
Memoria

АДНО ІМЯ ЛЮБОВІ
Нашы святыні
Юбілеі

СЫН БРАНІСЛАВА ТУРОНКА
Проза
Музыка
Вандроўкі

ВАРАЖСКІМ ШЛЯХАМ

Кс. Юры БЫКАЎ

Жыў для Беларусі

Пачатак XX стагоддзя быў характэрны з’яўленнем цікавых гістарычных постацяў, якія спрычыніліся да адраджэння Беларусі. Кожны з іх выбіраў свой шлях да асягнення гэтай вялікай мэты. Хтосьці лічыў галоўным вырашэнне палітычных пытанняў, адносінаў з суседнімі народамі, з іншымі краінамі свету. Некаторыя ставілі на першы план выхаванне і развіццё духоўнасці асобы, імкнуліся весці людзей шляхам, згодным з Божым правам.

Сапраўдным лідэрам духоўнага адраджэння беларускага народа ў гэты перыяд гісторыі быў ксёндз Адам Станкевіч. Цяжка назваць іншага святара (як у Каталіцкім Касцёле так і сярод іншых канфесій), які б так актыўна ўдзельнічаў у справе пашырэння Божага Слова па-беларуску, які б выдаў больш кніг, артыкулаў для духоўнага развіцця народа Беларусі, чым ксёндз Адам. Яго перакананне ў тым, што «нацыянальнае адраджэнне нашага народу мусіць заўсёды мець на ўвазе адвечныя асновы Хрыстовай навукі, мусіць адбывацца ў рамках гэтай навукі і не пераступаць іх» – стала сэнсам яго жыцця.

Ксёндз Адам Станкевіч быў прыхільнікам незалежнасці Беларусі і развіцця краіны менавіта на прынцыпах хрысціянскай маральнасці. Ён быў праціўнікам розных рэвалюцый, выступаў супраць зняволення народаў і падзелу людзей на класы, імкнуўся бараніць годнасць кожнага чалавека.

У кнізе «Адам Станкевіч і каталіцкае адраджэнне ў Беларусі» доктар філасофскіх навук Уладзімір Конан звяртае асаблівую ўвагу менавіта на гэтыя якасці святара. У працах А. Станкевіча аўтар кнігі выдзяляе «сінтэзу беларускай навукі, філасофіі і адраджэнскай палітыкі з хрысціянскімі ідэаламі». І сапраўды, і ў наш час мы не знойдзем нікога, хто б так прыгожа ўмеў з’яднаць тэалагічныя і гісторыка-культурныя погляды дзеля справы развіцця народа Беларусі, як ксёндз Адам Станкевіч.

Уладзімір Конан называе кс. Адама прадаўжальнікам старадаўняй беларускай традыцыі экзэгетыкі, на пачатку якой стаялі такія славутыя постаці як Кірыла Тураўскі і Францішак Скарына. Такая вялікая адзнака дзейнасці кс. Станкевіча не з’яўляецца нейкім перабольшваннем. Яго справа пашырэння хрысціянскіх маральных якасцяў на Беларусі, развіцця беларускай культуры, зараджэння незалежнасці, а разам з тым вялікай талерантнасці да ўсіх іншых народаў, экуменічны погляд на розныя канфесіі, знаходзяць сапраўднае асэнсаванне і разуменне толькі ў наш час. Напэўна, яшчэ з’явіцца не адна праца прысвечаная даследаванню дзейнасці кс. Адама Станкевіча і яго творчасці, але прыемна тое, што першую найбольш грунтоўную працу пра яго напісаў менавіта доктар філасофскіх навук. Вялікія роля філасофіі ў станаўленні і развіцці тэалагічных навук, але нельга ўявіць сапраўднага філосафа без тэалагічных ведаў.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY