Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(18)/2001
Мастацтва
У свеце Бібліі

ЧЫМ ЁСЦЬ ЧАЛАВЕК?
Постаці
На кніжнай паліцы

ВЕРА І ФІЛАСОФІЯ
Нашы святыні
Юбілеі
Пераклады

IСПЫТ НА МАРАЛЬНАСЦЬ

ВЕРШЫ
Мастацтва
Проза
Паэзія

ВЕРШЫ
Культура

ВЯРТАННЕ НАЗАЎСЁДЫ

№ 4 (18) 2001

Да свята Божага Нараджэння прымеркаваны артыкул мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча «Святая Сям’я ў старабеларускім мастацтве», які адкрывае гэты нумар часопіса (>>).

Гісторык і даследчык Бібліі Галіна Сініла працягвае публікацыю цыкла артыкулаў у рубрыцы «У свеце Бібліі» і прапануе чытачам паглыбіцца ў радкі Вечнай Кнігі, каб паразважаць над таямніцай з таямніц — стварэннем Чалавека (>>).

З жыццёвым і творчым шляхам аднаго з прадстаўнікоў беларускага каталіцкага Адраджэння першай паловы ХХ ст., святара і паэта Аляксандра Астрамовіча, вядомага пад псеўданімам Андрэй Зязюля, знаёміць чытачоў філосаф і даследчык гісторыі літаратуры Уладзімір Конан (>>).

У рубрыцы «Постаці» чытачу прапануецца нарыс пісьменніцы Ірыны Жарнасек «Хата, што стала прытулкам». Яго гераіня — сціплая вясковая жанчына са спагаднай і смелай душою Марыя Высоўская, у хаце якой падчас пераследу каталіцкага Касцёла на Беларусі знаходзілі прытулак многія святары (>>).

У пастаяннай рубрыцы «Нашы святыні» гісторык архітэктуры Тамара Габрусь даследуе пытанні аўтарства і асаблівасці сакральнай архітэктуры сярэдняй трэці ХVІІІ ст. на Беларусі, так званага віленскага барока (>>).

У рубрыцы «На кніжнай паліцы» магістр філасофіі Юрась Залоска знаёміць чытачоў з «Хрысціянскім філасофскім зборнікам» (Мн., «Энцыклапедыкс», 2001). Тэматыка зборніка закранае важную праблему ўзаемаадносін веры і філасофіі (>>).

Паэтка Данута Бічэль-Загнетава сваё эсэ «Наш непазнаны» прымеркавала да 110-й гадавіны з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Максіма Багдановіча (>>).

У рубрыцы «Пераклады» Жанна Некрашэвіч-Кароткая знаёміць чытачоў з вершамі Мікалая Гусоўскага, напісанымі падчас яго побыту на правах палітычнага эмігранта ў Рыме, калі там панавала эпідэмія чумы. Жудасная рэчаіснасць і асабістыя душэўныя пакуты сталі для паэта своеасаблівым іспытам на маральнасць — ён стварыў вершы-малітвы, якія сталі залатым фондам лацінамоўнай паэзіі Беларусі (>> | >>).

У рубрыцы «Мастацтва» змешчаны артыкул Святланы Шэйпы «Цэцыліянскі рух і рэформа касцёльнай музыкі пачатку ХХ ст.», дзе даецца гісторыя фармавання прынцыпаў сучаснай касцёльнай музыкі, якая павінна быць святой, высокамастацкай і ўсеагульнай (>>).

Проза ў гэтым нумары «НВ» прадстаўлена апавяданнем выдатнага рускага пісьменніка Івана Буніна «Багіня розуму» ў перакладзе на беларускую мову Вінцэся Мудрова (>>).

Літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч прапануе ўвазе чытачоў падборку перакладаў паэзіі Зосі Манькоўскай, якая жыла на Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст. — «Прага духоўных вышыняў» (>> | >>).

У рубрыцы «Культура» публікуецца артыкул Яўгена Лецкі «Вяртанне назаўсёды». Аўтар распавядае пра адкрыццё ў горадзе Маладзечне помніка нашаму славутаму земляку Міхалу Клеафасу Агінскаму. Аўтар помніка — вядомы беларускі скульптар Валяр’ян Янушкевіч (>>).


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY