|
|
|
№
3(77)/2016
Год Міласэрнасці
Вялікія містыкі
Пераклады
Інтэрв’ю
Кс. кардынал Зянон ГРАХАЛЕЎСКІ адказвае на пытанні кс. Кшыштафа СРОКІ
КАТАЛІЦКАЯ АДУКАЦЫЯ Ў РЭЛІГІЙНА НЕАДНАРОДНЫХ ГРАМАДСТВАХ Адукацыя
Алена ВАЛЬЧУК
РОЛЯ ЕЗУІТАЎ ІСПАНЦАЎ У РАЗВІЦЦІ АДУКАЦЫІ НА ТЭРЫТОРЫІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў XVI–XVII СТСТ. Асобы
Мастацтва
Паэзія
Успаміны
Інтэрв’ю
З архіваў часу
Маналог святара
Спадчына
Канстанцін ТЫШКЕВІЧ
ВІЛІЯ І ЯЕ БЕРАГІ Ў ГІДРАГРАФІЧНЫХ, ГІСТАРЫЧНЫХ, АРХЕАЛАГІЧНЫХ І ЭТНАГРАФІЧНЫХ АДНОСІНАХ Асобы
Псіхалогія
|
Адным з найярчэйшых сузор’яў на нашым нацыянальным небасхіле ззяюць імёны Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў — слаўных прадстаўнікоў лагойскага адгалінавання гэтага шляхецкага роду. Яны былі роднымі братамі не толькі па крыві. Іх роднаснасць адчувалася ва ўсім, што рабілася імі на працягу ўсяго іх жыцця. Нястомныя працаўнікі прадвесня нашай навукі, яны, нібыта сіямскія блізняты (хоць між імі была розніца ў 6 гадоў), неаддзельна адзін ад аднаго жылі агульнай палымянай ідэяй — пранікнуць у таямніцы айчыннай гісторыі, культуры, мастацтва; расказаць пра родны край сучаснікам і нашчадкам; прадставіць наш народ у шырокім агульнаеўрапейскім кантэксце. І чым далей адыходзіць Час, тым выразней бачыцца іх неацэнны ўклад у развіццё грамадскай думкі на Беларусі. Яны былі шырока прызнаныя пры жыцці, з’яўляючыся Ганаровымі членамі шэрагу еўрапейскіх Акадэмій навук. Нельга сказаць, што іх дзейнасць забытая сёння, аднак іх рарытэтныя працы, якія не заўсёды можна знайсці нават у буйнейшых бібліятэках Беларусі, да гэтага часу не сталі набыткам нашага чытача, не загучалі на мове нашай роднай зямлі, якой яны шчыра і бескарысліва аддалі сябе дарэшты. Фундаментальнае выданне «Беларускі кнігазбор», якое выпускае ў свет усё лепшае, чым багатая наша мастацкая і навуковая літаратура, у сваім плане-праспекце прадугледзела і публікацыю творчай спадчыны абодвух братоў. Цяпер рыхтуецца да друку том твораў старэйшага з іх — Канстанціна Тышкевіча (1806–1868) — гісторыка, археолага, стваральніка музейных калекцый, географа, этнографа, фалькларыста, мастацтвазнаўцы. Кніга ахопіць такія яго працы, напісаныя на польскай і рускай мовах, як «Вілія і яе берагі», «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі», «Гістарычнае паведамленне пра старажытныя замкі, гарадзішчы і могільнікі ў Літве і Русі Літоўскай», «Помнікі айчыннага гравёрнага мастацтва». Чытачам «Нашай веры» прапануецца ў нашым перакладзе раздзел з найцікавейшай кнігі Канстанціна Тышкевіча «Вілія і яе берагі» (яна, дзякуючы Ю. І. Крашэўскаму, выйшла ў Дрэздэне ўжо пасля смерці аўтара, у 1871 г.), дзе апісваецца незвычайнае падарожжа вучонага па гэтай маляўнічай рацэ да самага яе вусця. Збудаваная графам за ўласны кошт у яго лагойскіх майстэрнях і дастаўленая на берагі Віліі флатылія, упрыгожаная гербамі, сцягамі, харугвамі, пераадольваючы прыродныя цяжкасці, прайшла сотні вёрстаў па вадзе. Напэўна, упершыню на нашай зямлі Канстанцінам Тышкевічам было ажыццёўлена комплекснае вывучэнне краю, бо падабраная з розных спецыялістаў каманда вяла даследчыя назіранні на высокім навуковым узроўні: з дапамогаю адмысловых прыбораў, пазычаных у Віленскім універсітэце, вымяраўся стан надвор’я і ўсе магчымыя параметры ракі (на кожным яе ўчастку яна дакладна картаграфавалася), былі зроблены апісанні прыбярэжнай прыроды, расказана пра гісторыю населеных пунктаў, пададзены адпаведныя статыстычныя звесткі, праведзены апытанні мясцовых жыхароў, запісаны фальклорныя творы, этнаграфічныя звесткі, сустрэчы з рознымі цікавымі людзьмі розных саслоўяў, замаляваныя пейзажы і найбольш значныя архітэктурныя збудаванні, сярод якіх ці не першае месца займаюць і культавыя будынкі — касцёлы, капліцы і кляштары… Мінула 160 гадоў з таго слаўнага падарожжа. Сённяшнія энтузіясты ўжо каторы год на лодках і байдарках ажыццяўляюць вандроўку «Вілія — шляхам графа Канстанціна Тышкевіча». Такім чынам, справа вялікага вучонага жыве! Уладзімір Васілевіч
Гл. таксама:
|
|
|
|