Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
2(12)/2000
На кніжнай паліцы

ЭНЦЫКЛІКА FIDES ET RATIO
Да Юбілею 2000 Года
Рэха пілігрымкі

SURSUM CORDA!
Мастацтва
Кантрапункт

НАДЗВЫЧАЙНАЕ
Паэзія

ВЕРШЫ

ВЕРШЫ
Нашы святыні
Постаці
Проза

№ 2 (12), 2000 г.

Гэты нумар часопіса адкрывае энцыкліка Яна Паўла ІІ «Fides et Ratio». Гэты твор Святога Айца, які глыбока закранае ўзаемаадносіны паміж верай і розумам, багаслоўем і філасофіяй, надзвычай актуальны сёння. (>>)

У рубрыцы «Да Юбілею 2000 года» апублікаваны артыкул вядомага даследчыка і лацініста Алеся Жлуткі з цікавага цыклу «Заходняе хрысціянства на Беларусі», у якім паказаны карані і шляхі каталіцызму ў нашай краіне. (>>)

Пісьменніца Ала Сямёнава дзеліцца з чытачамі штоквартальніка сваімі ўражаннямі ад паломніцтва ў Рым, дзе 5.03.2000 г. адбыліся ўрачыстасці, звязаныя з беатыфікацыяй адзінаццаці сясцёр-назарэтанак з беларускага горада Наваградка. (>>)

Мастацтва ў гэтым нумары прадстаўлена разважаннямі мастацтвазнаўцы Аляксандра Ярашэвіча аб адлюстраванні тэматыкі Спаслання Духа Святога і Найсвяцейшай Тройцы ў старабеларускім мастацтве. (>>)

Даследчыца сакральнай музыкі Тамара Ліхач прапаноўвае экскурсію ў гісторыю развіцця музычнай культуры Беларусі, якое ў значнай ступені звязана з ордэнам дамініканцаў. (>>)

Новая рубрыка «Кантрапункт» прадстаўляе прафесара Ягелонскага універсітэта і універсітэта ў Беластоку, аўтара мноства эсэ па сацыялогіі, антрапалогіі і рэлігіязнаўству, Уладзіміра Паўлючука, які разважае над ўзаемаадносінамі паміж Натуральным і Надзвычайным і аб месцы хрысціянства ў сучасным свеце. (>>)

У пастаяннай рубрыцы «Нашы святыні» гісторык архітэктуры Тамара Габрусь распавядае пра касцёлы, пабудаваныя на сродкі слаўнага роду Сапегаў. (>>)

Святар Юзаф Рэшаць (1890-1958) быў капеланам, драматургам, настаўнікам, чалавекам цалкам адданым ідэі народна-беларускага адраджэння. Пра гэтую выдатную асобу расказвае Вячаслаў Харужы. (>>)

Літаратуру ў гэтым нумары прадстаўляе проза лаўрэата Нобелеўскай прэміі, шведскай пісьменніцы Сельмы Лагерлёф і паэзія лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль. (>>|>>)


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY