«І Слова было ў Бога, і Богам было Слова (...) Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не было з таго, што сталася». Напэўна, гэта ёмістая цытата з Евангелля ад Яна можа паслужыць эпіграфам да ўсялякай праявы хрысціянства ў гісторыі чалавецтва. Таму, калі разважаеш пра хрысціянскае дойлідства, яго зараджэнне і развіццё, калі цікавішся створанымі ў ім вобразамі і архітэктурнымі стылямі, так ці іначай адштурхоўваешся ад «Слова», яго трактовак у працах тэолагаў, філосафаў і Айцоў Касцёла, ад канонаў, прынятых Сусветнымі Саборамі. Без разумення хрысціянскага светапогляду нельга зразумець архітэктуры хрысціянскіх святыняў.
1Безумоўна, хрысціянскія храмы існавалі і да V ст., але да эпохі Сярэднявечча практычна немагчыма гаварыць пра хрысціянскую культуру, бо храмы ў пячорах, малельні ў катакомбах, скіты ў пустынях яшчэ не былі дойлідствам у прафесійным сэнсе гэтага слова.
2Гэты перыяд храналагічна амаль не закранае тэрыторыю Беларусі, бо хрысціянства, як вядома, прыйшло да нас толькі ў Х ст., але нават самыя раннія этапы хрысціянскай архітэктуры знайшлі адлюстраванне ў мясцовым дойлідстве, не гаворачы ўжо пра пазнейшы ўплыў. |
|
Эпоха, у якую зарадзіўся і развіваўся вобраз хрысціянскага храма, пазней атрымала назву Сярэднявечча
1. Гэты тэрмін з'явіўся ў 1460-х гг. з лёгкай рукі сакратара Апостальскай Сталіцы Джавані Андрэа і абазначаў цэлае тысячагоддзе з V да XV ст. - ад крушэння Рымскай імперыі да эпохі, якая пазней будзе названая Адраджэннем, або Рэнесансам. Разглядаючы перыяд Сярэднявечча, цікава супастаўляць развіццё хрысціянскай думкі з развіццём дойлідства як у цэлым у свеце, так і ў нас
2.
Невыпадкова гісторыкі часта аддаюць перавагу гаворцы пра «доўгае Сярэднявечча» і пачынаюць яго адлік ужо з ІІ стагоддзя, бо ў гэты час, задоўга да падзення Рымскай імперыі (410 г. - заваяванне і рабаванне Рыма - час, з якога зазвычай пачынаюць адлік сярэдніх вякоў) , хрысціянства, якое адточвала ў спрэчках з язычнікамі стрыжнёвыя кірункі свайго вучэння, робіць шлях ад гнанага вучэння меншасці да прызнання яго афіцыйнай рэлігіяй ва ўсёй гіганцкай дзяржаве, што і было абвешчана ў 312 годзе імператарам Канстанцінам Вялікім(3). На самым раннім этапе ўслед за апостальскімі Айцамі на гістарычную арэну выходзяць апалагеты, неаплатонікі, александрыйскія тэолагі: Юстын Мучанік (памёр у 165 г.), Арыген (памёр у 254 г.), Плоцін (памёр у 270 г.). Менавіта яны надзялілі хрысціянскае вучэнне філасофскім стрыжнем, распрацавалі хрысціянскую дактрыну аб адкупленні, паклалі пачатак экзегетыцы (тлумачэнне святых тэкстаў), спрабавалі інтэрпрэтаваць усе з'явы навакольнага свету на падставе Пісання. Менавіта з іх лозунга аб правільнасці хрысціянства як «адзіна бясспрэчнай і адэкватнай філасофіі» хрысціянская думка перастае быць дадаткам антычнай эпохі, становіцца самастойным філасофскім вучэннем, але ў іх працах яшчэ назіраецца і даволі цесная сувязь новага веравучэння з дахрысціянскай філасофіяй, нешта з іх думак, першапачаткова прынятых, пазней будзе прызнана ерассю (2, 3).
|
3Да гэтага часу адна з плошчаў Мінска носіць назву Юбілейнай. Гэта ледзьве не адзіны гістарычны тапонім, які ацалеў у сталіцы Беларусі пасля татальнага перайменавання вуліцаў, пляцаў і паркаў у адпаведнасці з камуністычнай ідэалогіяй. Назва «Юбілейная», ідаць, не сустрэла рэвалюцыйнага пярэчання таму, што не ўсім было вядома пра шырока адзначаны ў 1825 г. ва ўсёй Еўропе 1500-гадовы юбілей першага Сусветнага Сабору ў гісторыі хрысціянства - Нікейскага. Менавіта тады ў Мінску і з'явілася Юбілейная плошча з каплічкай-калонай у стылі класіцызму ў цэнтры. Архіўнае фота IХ ст. |
|
Кульмінацыяй гэтага гістарычнага перыяду становяцца першыя Сусветныя Саборы яшчэ адзінай непадзельнай хрысціянскай Царквы, на якіх зацвярджаюцца асноўныя каноны і догмы хрысціянскай веры (догмат пра Тройцу, Сімвал Веры, кананізуюцца чатыры Евангеллі, нядзеля абвяшчаецца святым днём і г.д.): Нікейскі Сабор (325 г.)
3, Першы Канстанцінопальскі Сабор (381 г.), а потым Эфескі (431 г.) і Халкідонскі (451 г.) Саборы. З іх кафедраў у якасці сведкаў і абаронцаў веры ўпершыню выступаюць Айцы Царквы - Афанасій Александрыйскі (292-373), заснавальнік усходняга манаства Базыль Вялікі (331-479), Грыгорый Багаслоў (памёр у 390 г.), Іаан Залатавуст (памёр у 407 г.). (4)
Але гэтак жа, як не адразу выкрышталізоўваўся новы светапогляд (Сусветныя Саборы збіраліся праз кожныя 50 гадоў, а часам і часцей, каб у тэалагічных дыспутах выпрацаваць адзінае тлумачэнне Святога Пісання), гэтак і вобраз хрысціянскага храма склаўся не адразу. З аднаго боку, прыстасоўваючы пад хрысціянскі культ апусцелыя язычніцкія храмы антычнасці, развіваўся тып базылікі - выцягнутага па прадольнай восі аб'ёму, падзеленага радамі апораў на навы (рымскія: базыліка Канстанціна, 312 г., базыліка Пятра, IV ст.). З другога боку, узнікнуўшы ў Палесціне і пераняўшы шмат чаго ад юдаізму (адзінабожжа, стварэнне свету Богам, кнігі Старога Запавету), хрысціянскае вучэнне, увасабляючыся ў камені, не магло не адштурхоўвацца ад вобразу старажытнагабрэйскіх сінагогаў - так з'явіўся цэнтрычны вобраз цэркваў (канстанцінопальскія: царква Сергія і Вакха, 527 г., сабор Сафіі, 537 г.). Пры гэтым першы падыход да новага формаўтварэння ў большай ступені характэрны для заходняй часткі імперыі, а другі - для ўсходняй. Такім чынам, пэўныя адрозненні ў абрадавасці хрысціянскага культу пазначыліся ўжо тады, і колькі б ні гаварылі пра розніцу ў літургічным цыкле паміж заходнім (рымскім) і ўсходнім (грэцкім) абрадамі, сапраўдная прычына пазнейшага расколу, безумоўна, палягала ў палітычных разыходжаннях (дзве імперыі - дзве Царквы).
|
4Інтэр'ер сінагогі ў Слоніме (ХVII в.), у цэнтры - біма, ў глыбіне - арон-ха-кодэш. |
|
5Сёння гэты прыём можна назіраць, напрыклад, у касцёле Святога Духа ў Кракаве (XV ст.), храмах замкаў Мальборк (на фота) - сталіцы Тэўтонскага ордэна і Трокаў (XIV ст.), у зале канвікту кляштара цыстэрцыянцаў (1711 г.) у Кімбараўцы пад Мазыром на Беларусі. |
|
Цікавыя некаторыя архітэктурныя кур'ёзы ранняга перыяду, заснаваныя на трансфармацыі плана сінагогі. Храм у юдаізме (і дагэтуль), як правіла, уяўляе сабой блізкі да квадрату план, у цэнтры якога знаходзіцца алтар (біма), падняты на некалькі ступеняў, акружаны чатырма апорамі і перакрыты скляпеннем. У сцяне супрацьлеглага ўваходу і на адной восі з ім змяшчаецца багата дэкараваная шафа-ніша для захавання тораў (арон-ха-кодэш)
4, вылучаная і ў экстэр'еры або дэкорам, або аб'ёмна. Залавую прастору санктуарыя атачалі галерэі для жанчын, якім забаранялася маліцца разам з мужчынамі. У сувязі з гэтым дзіўна выглядаюць спробы аб'яднаць чатыры апоры бімы ў адну (алтар у хрысціянстве займае месца арона-ха-кодэша, развіваючы яго нішу да памераў самастойнага аб'ёму прэзбітэрыя), калі ў цэнтры залы ўзнікае калона, на якую, быццам галінкі пальмы, абапіраюцца скляпенні
5.
Вядомыя і спробы захаваць у першахрысціянскіх храмах алтар ахвярнік у цэнтры малітоўнай залы. Менавіта такія раннехрысціянскія храмы ў Херсанесе, пад Севастопалем у Крыме. У нашай рэспубліцы «атавізмы» гэтага вырашэння можна назіраць у плане сабора Бельчыцкага кляштара ў Полацку (ХІІ ст.), дзе план храма мае апсідападобныя аб'ёмы з кожнага боку.
|
6Захаваўся, перш за ўсё, дзякуючы канфесійнай ізаляцыі аж да пачатку XIX ст. Менавіта гэтак выглядалі драўляныя храмы, вядомыя сёння па архіўных дакументах: царква Нараджэння Багародзіцы ў Грэску (XVIII ст.), Юраўская (Георгіеўская, XVII ст.) і Мікалаеўская (1822 г.) у мястэчку Раманава (цяпер в.Леніна Слуцкага р-на). Затое Міхайлаўская царква 1795 г. (на здымку) у самім Слуцку захавалася да нашых дзён (8, 9). |
|
Затое спроба разнесці слупы бімы, а яе скляпенне ўзнесці над дахам у выглядзе купала, завяршыліся поспехам - такое вырашэнне прыжылося, і ўсе саборы ранняга перыяду ў дойлідстве Царквы ўсходняга абраду выглядаюць менавіта гэтак. Адзін з самых ранніх прыкладаў - царква ў Босры (Сірыя), узведзеная ў 513 г., дзе купал абапіраўся якраз на чатыры апоры. Прыжыліся тады і галерэі вакол храмаў (на іх і сёння можна ўзысці ва ўсіх старажытных цэрквах часоў Кіеўскай Русі, напрыклад, у кіеўскім саборы св.Сафіі; (1037 г.). Гэты прыём, пазней моцна трансфармаваны, захаваўся на Беларусі ў праваслаўным дойлідстве Слуцкага княства.
6
У V ст. Рымская імперыя адраджаецца наноў, але ўжо на падмурку хрысціянства, і ў дзвюх частках ствараюцца Святая Рымская Імперыя і Візантыя. У гісторыі хрысціянскай думкі гэта час святога Аўгустына (354-430), Бенедыкта Нурсійскага (каля 480-550) і інш. - час Айцоў Касцёла, эпоха патрыстыкі. Менавіта святы Аўгустын у сваіх працах робіць заходнююю тэалогію такой, якой мы ведаем яе і сёння. Бенедыкт Нурсійскі, які напісаў Статут кляштараў і зрабіў кляштарны рух адзіным, стаў бацькам заходняга манаства7. (2, 3)
|
7Аднак на Беларусі кляштары бенедыкцінскага ордэна былі заснаваны дастаткова позна: толькі ў канцы XVI ст. Прычым першымі з'явіліся бенедыкцінкі ў Нясвіжы ў 1590 г. Затое пад Пінскам, у мястэчку Гарадзішча (гравюра ХIХ ст.), мужчынскі кляштар ордэна быў заснаваны ў 1659 г. манахамі-бенедыкцінцамі, якія прыязджалі непасрэдна з Монтэ-Касіно. У Мінску былі мужчынскі кляштар (1700-1832гг.,знаходзіўся на рагу Рэвалюцыйнай і Камсамольскай вуліцаў) і жаночы кляштар (1632-1867 гг., знаходзіўся там, дзе сёння стаіць будынак пракуратуры па вул. Інтэрнацыянальнай). Іх інтэр'еры ўпрыгожвалі бакавыя алтары апекуноў ордэна - св.Бенедыкта і яго сястры св.Схаластыкі. (7, 10) |
|
У архітэктуры Заходняй Еўропы ў гэты перыяд Сярэднявечча працягвае развівацца базылічны тып храма, але ён яшчэ захоўвае рысы антычнай архітэктуры: напрыклад, перад касцёлам мясціўся аточаны галерэямі двор - атрыум, пасярэдзіне якога стаяла чаша для адпраўлення абраду хросту. Такія базыліка св.Паўла ў Рыме (V ст.), базыліка св.Апалінарыя ў Равене (VI ст.). Да ІХ ст. канчаткова складваецца традыцыйная схема трохнававай базылікі з планам у выглядзе лацінскага крыжа (аб'ём прадольнай восі значна больш выцягнуты) з трансептам і трыма апсідамі, цэнтральная з якіх значна павялічана. Праўда, ні веліч гэтых пабудоваў, ні ўзровень прафесійнага майстэрства яшчэ не дасягалі нават дахрысціянскага ўзроўню. І гэта не дзіўна, бо з крахам Рымскай імперыі заняпала і ўся шматвяковая культура (5).
|
8Як вядома, хрысціянства на нашы землі прыйшло значна пазней, але таксама ў візантыйскай традыцыі. І першыя храмы будуць узводзіцца нават візантыйскімі майстрамі або іх вучнямі з Кіева і Чарнігава. Менавіта імі будаваліся храмы Полацка, Турава, Мінска і вяршыня тварэнняў гэтага перыяду - полацкая Сафія (1050 г.). |
|
У дойлідстве Візантыі, якая знаходзілася ў больш выгодных палітычных і эканамічных умовах, працягвалася распрацоўка цэнтрычнакупальнага плану Царквы, якая ўрэшце дасягнула вяршыняў майстэрства. Найвышэйшым дасягненнем становіцца храм св.Сафіі (532-537 гг.), прызнаны адным з цудаў свету. Больш за тое, менавіта з цэнтрычнай, крыжова-купальнай структурай хрысціянства прымаецца ад Візантыі іншымі народамі
8, напрыклад, у Закаўказзі на пачатку IV ст. Да нашых дзён захаваліся храм Звартноц каля Эчміадзіна (641-661 гг., Арменія), царква Джвары каля Мцхеты (590-604 гг., Грузія). Хоць трохі пазней з'явяцца і купальныя базылікі, напрыклад, сабор у Ані (981 г., Арменія). У сваю чаргу ўплыў візантыйскага дойлідства закрануў і Італію - яскравы прыклад гэтаму сабор св.Марка ў Венецыі (ІХ ст.). (2, 5)
Аднак бліжэй да мяжы тысячагоддзяў сітуацыя зменіцца. Візантыя і Паўночная Афрыка - прызнаныя цэнтры культуры ранняга Сярэднявечча - практычна перапыняць дзейнасць з-за ісламскага нашэсця. А ў Еўропе, побач з Рымам, усё больш значную ролю пачне адыгрываць Францыя, што пазней акрэсліцца ў выказванні «Італія - калыска хрысціянскай Царквы, Францыя - яе маці». (3)
9На самай справе раскол павялічваўся, аб'яднанне адбылося ў першую чаргу з палітычных прычынаў. У той жа час Візантыя перажывала росквіт, дарэчы, гэтак жа, як і Рымская імперыя перад сваім крахам. Але царкоўны раскол быў незваротны, і «вялікая схізма» ў 1054 г. на Фларэнційскім Саборы замацавалася пячаткай узаемнага адлучэння ад Царквы Папы і Патрыярха.
10Так, напрыклад, браты Кірыла (пам. 869) і Мятод (пам. 885), якія прынеслі нам грэцкае пісьменства і былі місіянерамі ўсходняга абраду, атрымалі «камандзіроўку» непасрэдна ў Рыме. |
|
Да ІХ-Х стст. практычна ўся Еўропа робіцца хрысціянскаю. Славены і харваты прынялі хрысціянства яшчэ да 800 г. і не з дапамогаю мяча, а мірным шляхам. Затым хрысцілася Маравія, за ёю - Багемія і Польшча, да якіх неўзабаве далучыцца Венгрыя. У 864 г. балгарскі князь Барыс прымае хрост і сам хрысціць сваю краіну. У 987 г. гэта зробіць і Уладзімір, вялікі князь Кіеўскай Русі. Асяродкі язычніцтва застаюцца толькі ў Прусіі, Прыбалтыцы, але гэта ўжо толькі пытанне часу. Трохі псавала агульную карціну захопленая арабамі Іспанія, але і яна хутка прыйшла ва ўлонне хрысціянства. І хаця Заходняя Еўропа прымала хрысціянства ў яго лацінскім варыянце (рымскі абрад), а Усходняя - у візантыйскім (грэцкі абрад), хрысціянская Царква ў гэты час была падкрэслена адзінаю
9, што замацавалася на восьмым і апошнім у Візантыі Сусветным Саборы ў Канстанцінопалі ў 869-870 гг.
10 (2, 3)
Моц і сіла новага вучэння была такая вялікая, такая ўсёпаглынальная, што Царква стала галоўным грамадскім інстытутам. Перавага духоўнага над свецкім адлюстроўваецца і ў архітэктуры: аб'ёмы храмаў, якія дагэтуль нарошчвалі плошчы, пачынаюць расці ўверх, рэзка дамінуючы над навакольнымі забудовамі і кантрастуючы з імі. Культавае дойлідства пачынае адыгрываць у забудове населеных пунктаў падкрэслена галоўную ролю, гэтак, як значнасць Царквы ў грамадстве, павялічваецца вышыня наваў хрысціянскіх базылікаў, над святынямі ўсё вышэй і вышэй узнімаюцца вежы, купалы, верх якіх прымае ўсё больш востраканечную, шпілепадобную, а значыць ізноў жа больш высокую форму. Менавіта такія сабор Сэн-Рэмі ў Рэймсе (Х ст.), сабор у Шпейеры (ХІ ст.), кляштарная царква ў Лаах (ХІ ст.), але перш за ўсё - кляштарны комплекс абацтва ў Клюні (Бургундыя, Францыя). Тут закладваюцца архітэктурна-планіровачныя прынцыпы манаскіх кляштараў ордэнаў кантэмпляцыйнага (сузіральнага) статуту. (2, 5)
11Варта адзначыць, што і пазней усе царкоўныя рэформы, заснаванне новых манаскіх ордэнаў (рэформа XIII ст., Рэфармацыя XVI ст., Контррэфармацыя і нават раскол самой Рэфармацыі і яе драбненне на шматлікія секты, якое цягнецца да сённяшняга дня) будуць заўсёды адбывацца менавіта пад гэтым лозунгам.
|
|
Усё пачалося з Клюнійскай рэформы. Заснаваны ў 910 г. у Клюні (у французскай Бургундыі) кляштар на мяжы тысячагоддзяў пачынае рух за аднаўленне Царквы пасля сапраўды вельмі змрочных гістарычных падзей папярэдняга стагоддзя. Ды і Статут св.Бенедыкта ў новых гістарычных варунках (Зямля ўсё яшчэ застаецца пляскатай, але цяпер памеры яе значна павялічваюцца) ужо не можа цалкам задаволіць ні ўнутранае (stabilitas loci ў кляштарах), ні знешняе жыццё Царквы (missio за яе межамі). Лозунгам абнаўлення становіцца жаданне вярнуцца да вытокаў хрысціянства
11. (2, 4)
12Практычна ўсе яны з'явяцца і на тэрыторыі ВКЛ: Ordo Sancti Augustini, або ордэн канонікаў латэранскіх, з'явіўся толькі ў XVII ст., на хвалі Контррэфармацыі. Усе яго нешматлікія кляштары знаходзіліся на Гродзеншчыне. Георгіеўскі касцёл (1617 г.) у Крамяніцы Дольнай (Зэльвенскі р-н) ацалеў і дзейнічае да гэтай пары. А вось самы велічны беларускі касцёл латэранскіх канонікаў у Слоніме быў знішчаны, і сёння на яго падмурку будуецца праваслаўная царква. Ordo Cartusianorum, або картузы, у адрозненне ад аўгусцінцаў, якія «аблегчылі» бенедыкцінскі статут, жылі вельмі аскетычным, цалкам адасобленым ад свету жыццём і да таго ж прынялі яшчэ зарок маўчання. Беларускай культуры, калі гаварыць пра картузаў, і пашанцавала і не пашанцавала. Пашанцавала, таму што на нашай тэрыторыі знаходзіўся самы вялікі ва Усходняй Еўропе кляштар гэтага ордэна, заснаваны ў 1648 г. у Бярозе Картузскай (цяпер г.Бяроза Брэсцкай вобласці), а не пашанцавала таму, што ад велічнага кляштара захаваліся толькі рэшткі руінаў... Іаніты, або Ordo Hospitalarus S.Joannis de Deo, або Мальційскія рыцары таксама былі на Беларусі. Іх кляштар знаходзіўся ў Сталовічах (Баранавіцкі р-н) і дзейнічае сёння ў перабудаваным выглядзе як праваслаўная царква (на здымку). |
|
Вынікам Клюнійскай рэформы стала з'яўленне новых манаскіх ордэнаў - камэдулаў (1027 г.). аўгусцінцаў (1059 г.), цыстэрцыянцаў (1098 г.), картузіянцаў (1101 г.),
|
13Кляштары трынітарыяў на Беларусі з'явіліся толькі ў XVIII ст. У Оршы і Маладзечне іх храмы пры савецкай уладзе былі разбураныя, а ў былых кляштарных карпусах сёння працуюць адмінітрацыйныя ўстановы. На шчасце, у Крывічах (Мядзельскі р-н) і касцёл (на здымку), і плябанія дзейнічаюць і сёння. (10) |
14Не зусім удалы тэрмін, бо паняцце «праваслаўе» належыць толькі да расійскага патрыярхату. Астатнія Цэрквы ўсходняга абраду - сербская, балгарская, грэцкая, румынская і г.д. - носяць назву «артадаксальныя Цэрквы грэцкага абраду». |
|
лазарытаў і іанітаў
12 (1099 г.), трынітарыяў
13, рыцарскіх ордэнаў (тэўтонаў і тампліераў...) Дарэчы, не варта лічыць, што гэта з'ява тычыцца толькі заходняга Касцёла, бо яна пачынаецца яшчэ да 1054 г., г.зн. да афіцыйнага расколу на католікаў і праваслаўных
14. І на ўсходніх тэрыторыях з'яўляюцца новыя кляштарныя рухі (хоць яны і не называюцца ордэнскімі) - шэраг калоній манахаў-пустэльнікаў на гары Афон (каля 960 г.), старажытны рускі кляштар у Кіеве (каля 1050 г.). (2, 3)
Розныя ордэны - розныя формы «жыцця ў Хрысце» - выпрацоўваюць і розную архітэктуру, і розныя падыходы да размяшчэння сваіх кляштараў. Пазней гэта адлюструецца ў вядомым выказванні: «Святы Бенедыкт любіў горы, святы Бернард любіў даліны15, святы Францішак аддаваў перавагу ціхай сельскай мясцовасці, святы Ігнацы (Лаёла) імкнуўся ў цэнтр буйных гарадоў».
Францыя ў гэты час працягвае заставацца цэнтрам філасофскай думкі, навукі, культуры, але цяпер ужо толькі адным з іх. Не менш заўважную ролю ў гэты перыяд адыгрываюць Англія, Германія, Італія, Іспанія. Аб'яднаная хрысціянствам Еўропа цяпер уяўляе сабой адзіную Святую Рымскую імперыю - аб'яднанне дзяржаў без унутраных межаў, з адзіным укладам эканомікі, адзінай манетарнай сістэмай, адзінай верай, адзінай лацінскай мовай - своеасаблівы правобраз сённяшняй Аб'яднанай Еўропы.
|
15Ordo Cisterciensis, ордэн цыстэрцыянцаў, быў заснаваны ў 1098 г. у Сіто (акруга Дыжона, Францыя) клюнійскімі манахамі. У гісторыю архітэктуры ўвайшоў як «самы прыгожы ў ландшафце» ордэн. Менавіта да размяшчэння сваіх кляштараў у наваколлі цыстэрцыянцы, паводле ўказанняў св.Бернарда, ставіліся з асаблівай увагаю. Адметным быў комплекс цыстэрцыянскіх кляштараў у Кімбараўцы, прадмесці Мазыра. На крутым беразе Прыпяці ў 1711 г. быў узведзены велізарны мужчынскі кляштар «Цёмная Даліна» (архіўнае фота пач. ХХ ст.), а ў 1744 г. жаночы - «Даліна Анёлаў». Некалі іх размяшчэнне выклiкала захапленне ў сучаснікаў, а сёння ў перабудаваных карпусах мужчынскага кляштара знаходзіцца мэблевая фабрыка, сам касцёл і корпус жаночага кляштара нядаўна вернутыя парафіянам і дзейнічаюць як касцёл і плябанія. (11) |
|
Агульнаеўрапейскім робіцца і архітэктурны стыль - раманскі (або рымскі, як і імперыя), бо ён грунтаваўся пераважна на дасягненнях яшчэ антычна-рымскага дойлідства, але цяпер, стаўшы хрысціянскім, зрабіўся «святым». У першую чаргу гэта, безумоўна, выявілася ў самім абацтве Клюні (ХІ ст.), а таксама ў архітэктуры сабора Сэн-Рэмі ў Рэймсе (Х ст.), кляштарнага касцёла ў Лаах (ХІ ст.), храма Магдалены ў Везелі (ХІІ ст.) і ў цэлым у храмах бургундскай, рэйнскай, саксонскай школаў раманскага дойлідства.
|
16На здымку - клауструм кляштара бернардзінцаў ў Гродне (XV-XVII стст.). |
|
17На Беларусі такіх велічных пабудоваў не было, але тым не менш нават невялікія касцёлы - у Ішкалдзі (Баранавіцкі р-н, XV ст., на здымку), ва Уселюбе (Наваградскі р-н, ХV ст.) і інш. (а менавіта з імі на Беларусь прыйшло культавае дойлідства Заходняй Еўропы) - маюць усе прыкметы велічнай готыкі: крыжовыя скляпенні, нервюры, контрфорсы. |
|
На стыку тэалогіі, філасофіі і архітэктуры ў гісторыі засталася асоба Бернарда Клервоскага (1090-1153), абата цыстэрцыянскага кляштара ў Клерво, яскравага містыка, тэолага-філосафа, натхняльніка стварэння ордэна тампліераў і 2-га крыжовага паходу. Менавіта ён лічыцца аўтарам ідэальнага плана кляштарнага комплексу сузіральнага тыпу: да бакавога фасаду храма П-падобнай формай далучаюцца кляштарныя карпусы, якія ўтвараюць замкнуты ўнутраны двор (клауструм)
16 - такім чынам ствараецца вобраз кляштара-крэпасці. Менавіта з імем Бернарда Клервоскага і яго паслядоўнікаў звязваецца з'яўленне новага архітэктурнага стылю, які прыйшоў на змену раманіцы - стылю готыкі. З'яўленне гэтага стылю - цудоўная характарыстыка эпохі, калі «напачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог», калі філосафы шукалі патаемную ісціну, закладзеную Богам-Творцам, калі мэтай пазнання лічыўся пошук і тлумачэнне сімвалаў, утоеных у рэчах і з'явах. Гэты сімвалізм мыслення і спараджае канцэпцыю готыкі: замкавы камень (сімвал Бога), як вядома, з'яўляецца цэнтральным элементам аркі, скляпення (сімвал Свету) - як без яго абваліцца скляпенне, так без Бога знікне Свет. Скрыжаваныя нервюры скляпення (сімвал крыжа, праз які Бог звязаны з Зямлёю) абапіраюцца на тонкія гатычныя калоны, а распор ад скляпення трымаюць контрфорсы і аркбутаны (Апосталы і Айцы Касцёла, якія падтрымліваюць сувязь з Богам). У цэлым жа храм - гэта лесвіца ў неба, шлях да выратавання, веліч духоўнасці, якая ўзносіцца вострымі гатычнымі шпілямі на захапляльную вышыню. Менавіта такія і парыжскі Нотр-Дам, і сабор у Рэймсе, і кёльнскі Дом, і пражскі сабор св.Віта
17. (5, 6)
Лічыцца, што тэрмін «готыка» паходзіць ад італьянскага «gotico» - гэтак італьянскія майстры эпохі Адраджэння з лёгкаю пагардаю называлі змрочную «варварскую» архітэктуру Сярэднявечча. Можа быць, варта выводзіць гэты тэрмін і ад слова «Gott», «God», бо гэты стыль, хутчэй, Божы, Боскі, як і светапогляд людзей, якія яго стваралі, людзей, якія мыслілі катэгорыямі часу, што ўвайшоў у гісторыю як «век святога Бернарда».
|
18Францішканцы - Ordo Fratrum Minorum, ордэн Меншых братоў - сталі першымі з каталіцкіх ордэнаў на Беларусі. Іх кляштар у Пінску быў заснаваны ў 1396 г. Пазней іх кляштары былі ўзведзеныя ў Гальшанах (1618 г.), Мінску (1703г., кляштар знаходзіўся на вул.Леніна), Гродне (1635 г., на здымку) і г.д. |
|
19Ordo Praedicatorum, ордэн прапаведнікаў. Адзін з найбольш пашыраных на Беларусі. Кляштары дамініканцаў былі ў Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н, 1618 г.), Астроўне (Бешанковіцкі р-н, 1620 г.), Наваградку (1724 г., на здымку) і г.д. Першым дамініканскім кляштарам на нашых землях лічыцца кляштар у Мінску (1615 г.) з касцёлам святога Тамаша Аквінскага (сёння на гэтым месцы стаіць Палац Рэспублікі). (10) |
|
20Да жабрацкіх ордэнаў таксама належаць ордэн кармэлітаў і ордэн аўгусцінцаў-пустэльнікаў. Ordo Fratrum BMV de Monte Carmelio заснаваны ў 1247 г. Ордэн хутка распаўсюдзіўся па Еўропе і з'явіўся на Беларусі: у Ружанах (1617 г.), Засвіры (1713 г., на здымку) і г.д. Мінскі кляштар кармэлітаў (1677г.) знаходзіўся на пачатку вул.Ракаўскай. Ордэн аўгусцінцаў-пустэльнікаў (не блытатць з аўгусцінцамі-канонікамі) - Ordo Fremitarum S.Augustini, зацверджаны ў 1256 г., быў самым нешматлікім з жабрацкіх ордэнаў на Беларусі: у Брэсце (1410 г.), у Гродне (1503 г.) і адзіны, які захаваўся і дзейнічае, - аўгусцінскі касцёл у Міхалішках (Астравецкі р-н). (10) |
|
ХІІІ ст. - паваротны этап у сярэднявечнай гісторыі. Нягледзячы на тое, што культ і культура, Думка і Слова, філасофія і Царква яшчэ былі адзіныя і ўзаемавызначальныя, ужо акрэсліваліся пэўныя разыходжанні. Важную ролю ў гэтым адыгралі універсітэты, якія з'явіліся ў Сарбоне, Балонні, Оксфардзе. Прычым самі разыходжанні зараджаліся ў Царкве і курыраваліся ёю. Ды і сама Царква выйшла з-за кляштарных сценаў. З'явіліся місіянерскія манаскія ордэны, а францішканцы
18 і дамініканцы
19 выносілі Слова за сцены кляштараў. Іх манахі - Альберт Вялікі, Тамаш Аквінскі, Банавентура - працуюць выкладчыкамі ў названых універсітэтах, становяцца найвялікшымі філосафамі-схаластамі. Усё гэта парушае манаполію бенедыкцінцаў на культуру. Хоць пачыналася ўсё, здавалася б, з далёкіх ад такіх вынікаў зменаў бенедыкцінскага статуту: абодва ордэны адмовіліся ад маёмасці і заробку (адсюль іх назва «жабрацкія ордэны»
20), а таксама скасоўвалі stabilitas loci, г.зн. замацаванне манаха за кляштарам, што выводзіла мабільнасць ордэнаў на прынцыпова новы ўзровень (а гэта ва ўмовах «адзінай Еўропы» было проста неабходным).
Найвялікшаму ўзлёту духа - жабрацкім манаскім ордэнам - адпавядала найвялікшая ў прамым сэнсе слова архітэктура. Готыка ў гэты перыяд дасягнула свайго апагею. Дзеля справядлівасці заўважым, што велічныя саборы Парыжа, Рэймса, Кёльна былі завершаны менавіта ў гэты час. Готыка атрымала назву «палымнеючай». Гэта добра заўважна па фасадах храмаў - чым вышэйшы ўзровень дэкору, а значыць і больш позні час пабудовы, тым больш складаная, мудрагелістая сістэма ажурнай пластыкі, а дэкаратыўнае ўбранне нагадвае спляценне языкоў полымя. Гіганцкія памеры храмаў уражваюць. Напрыклад, парыжскі Нотр-Дам мае 130 м у даўжыню, вышыня сярэдняй навы - 33 м, вежы ўзносяцца на вышыню 70 м, пры гэтым зрокавая дэматэрыялізацыя дасягае найвышэйшай мяжы - сабор здаецца лёгкім і бязважкім. Вертыкальна расчлененыя слупы і сцены зліваюцца ў суцэльную дэкаратыўную абалонку, а скляпенні запаўняюцца складанымі сеткавымі, веерападобнымі і зоркавымі спляценнямі, якія абсалютна страцілі прыкметы каменных канструктыўных формаў.
Характэрна, што ў гэтую эпоху планіроўка першых універсітэтаў мала чым адрознівалася ад кляштарных комплексаў. Тыя ж абходныя галерэі, той жа ўнутраны двор - клауструм, абавязковая наяўнасць храма, а выкладчыкі - манахі. Схаластычны метад філасофіі «за і супраць», які практыкаваўся ва універсітэтах, з часам (у перыяд Контррэфармацыі) знайшоў цікавае ўвасабленне ў архітэктуры касцёлаў: у інтэр'еры сталі рабіць не адну, а дзве амбоны - насупраць адна адной, па баках ад прэзбітэрыя. Такім чынам, казанне ператваралася ў тэатралізаваны дыспут, калі адзін са святароў, заняўшы пазіцыю ератыка, пярэчыў свайму апаненту21.
|
21У мінскім былым езуіцкім касцёле (сёння Катэдра, на здымку) дзве амбоны захаваліся да 2-й п.ХІХ ст. |
|
Як ужо адзначалася, на тэрыторыі Беларусі не было велічных гатычных збудаванняў, і сам гэты стыль у культавым дойлідстве прыйшоў да нас значна пазней - з XV ст. Ды і пазнейшае развіццё сакральнай архітэктуры (гаворка ў першую чаргу ідзе пра дойлідства каталіцкіх ордэнаў) у рэнесансе аж да сталага барока (архітэктуры Контррэфармацыі), не вызначалася пампезнымі пабудовамі, шыкоўным дэкорам. Ёсць меркаванне, што гэтая аскеза ў дэкоры, падкрэсленая простасць формаў увогуле характэрныя для нашых славянскіх земляў. Улічваўся і фактар перыферыйнасці краю ў дачыненні да цэнтраў еўрапейскага каталіцкага дойлідства, што абумоўлівала больш позняе развіццё і больш сціплае фінансаванне.
|
22Так, напрыклад, лічыцца, што касцёл трынітарыяў у Браціславе - адзіны ў Цэнтральнай Еўропе храм з курданёрным фасадам. А ў нас такіх два - касцёл піяраў у Лужках і Андрэеўскі касцёл у Слоніме (на здымку), а таксама яшчэ некалькі уніяцкіх цэркваў, ці, напрыклад, найбуйнейшы ва сходняй Еўропе кляштар картузаў у Бярозе Картузскай. (11) |
|
23На здымку - неагатычны касцёл Св. Уладзіслава ў Суботніках (1907г.), Іўеўскі р-н, Гродзенская вобласць. |
|
24На здымку - касцёл ва Ушачах (1913 г.) Цэнтр р-на Віцебскай вобласці. Па рэштках касцёла можна заўважыць гэты каркас. |
|
Але, апрача гэтага, мала ўлічвалася пытанне пра тое, хто прынёс нам гэтую архітэктуру. Між тым, не выключана, што тут хаваецца вельмі цікавы погляд на праблему. Тым больш што ў перыяд Контррэфармацыі і ў наступнае стагоддзе на землях Беларусі з'явіліся касцёлы і кляштары, якія і па знешніх памерах, і па ўзроўні дэкору, і паводле планіроўкі не толькі не саступалі агульнаеўрапейскім узорам, але часам і пераўзыходзілі іх
22. А першымі місіянерамі заходняга каталіцтва на Беларусі сталі манахі менавіта жабрацкіх ордэнаў: францішканцы (Пінск, 1396 г.), аўгусцінцы (Брэст, 1410
г.), а таксама іх рэфармацыйнае адгалінаванне - бернардзінцы (Гродна, 1494
г.), г.зн. «жабрацкія ў параўнанні з жабрацкімі». А ці маглі яны, прапаведуючы евангельскае жабрацтва, узводзіць для сябе шыкоўныя кляштары?..
Пасля апісаных падзеяў пачнецца эпоха Адраджэння. Як і ўсё новае, Рэнесанс шмат у чым негатыўна будзе ўспрымаць сярэднявечную спадчыну, як філасофскую, так і архітэктурную. Сярэднявечча стане «змрочнай эпохай». Дарэчы, характэрна ў гэтым сэнсе з'яўленне выяваў змрочных хімераў і злавесных грыфонаў на гатычным саборы Парыжскай Божай Маці падчас рэстаўрацыі праз пяць стагоддзяў (першапачаткова храм нічым падобным не быў «упрыгожаны»).
Таму з ХІХ ст. многае, што адпрэчвалася раней, вернецца. І не проста ў выглядзе гістарычнай цікаўнасці да Сярэднявечча, а своеасаблівай рэстаўрацыяй з прыстаўкай «неа». У філасофіі - неатамізм, у дойлідстве - неараманіка і неаготыка. Гэтыя стылі шырока адлюстраваныя ў дойлідстве Беларусі23. Так, напрыклад, толькі ў Мінску неаготыка засведчаная ў пабудове Кальварыйскага касцёла (1839 г.) і касцёла св.Роха (1864 г.), а неараманіка - у архітэктуры Чырвонага касцёла (св.Сымона і Алены, 1910 г.). Цікава, што да ХІХ ст. будзе забытая і каркасная структура ў дойлідстве, а між тым, готыка і ёсць не што іншае, як каркас24, як і тыя структуры збудаванняў, што пачалі ўзводзіць пасля вынаходніцтва чыгуна і бетона, а ў рэнесансе, у барока і класіцызме нясучымі былі самі сцены, як і ў дагатычным стылі.