|
|
№
4(10)/1999
На кніжнай паліцы
Да юбілею 2000 Года
Кантакты
Крыстына ЛЯЛЬКО
Біблія
Мастацтва
Нашы святыні
Паэзія
Роздум аб веры
Проза
Культура
|
Трэці міжнародны кангрэс «Renovabis»* праходзіў у старажытным і маляўнічым Фрайзінгу, на поўдні Баварыі, у сарака кіламетрах ад Мюнхена. Фрайзінг – калыска нямецкага каталіцызму і таму, відаць, нездарма ў гэтым невялікім утульным гарадку размясцілася сядзіба «Renovabis». На яе тэрыторыі, у гасцінным, прыгожым Доме кардынала Допфнэра (Kardinal-Dopfner-Haus) жылі ўдзельнікі і госці кангрэса, у тамтэйшай капліцы штораніцы адпраўлялася Святая Імша, ва ўтульных невялікіх залах працавалі рабочыя групы і адбываліся прэс-канферэнцыі... Сваімі міжнароднымі кангрэсамі «Renovabis» вяртаецца да традыцый міжнародных форумаў «Kirche in Not» (Касцёл у бядзе»), што праводзіліся раней на працягу 44 гадоў у мястэчку Кенігштайн. Іх арганізатарам ажно да 1995 г. выступаў каледж імя Альбертуса Магнуса (Albertus-Magnus-Kolleg) у Кенігштайне. Пасля гэтага нямецкая Канферэнцыя Біскупаў упаўнаважыла акцыю «Renovabis» працягваць традыцыі Кенігштайнскіх кангрэсаў і ўжо з 1997 г. штогод у верасні міжнародныя форумы «Renovabis» праводзяцца ў Фрайзінгу. Сёлетні кангрэс быў прысвечаны тэме ўплыву хрысціянаў на тыя змены, што адбываюцца ў сучаснай Еўропе. Праграма яго была складзена супрацоўнікамі «Renovabis» доктарам Герхардам Альбертам і Ёханесам Элльдэманам. Акрэсліваючы мэты і задачы такіх кангрэсаў, дырэктар «Renovabis» а. Ойген Хіленгас зазначыў, «што іх вопыт дазволіў у дыялогу з прадстаўнікамі палітычных і грамадскіх колаў узняць пытанне пра ролю Касцёла ў трансфармацыйных працэсах, якія адбываюцца ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Разам з тым гэтымі кангрэсамі «Renovabis» імкнецца спрыяць міжкасцёльнаму дыялогу паміж Усходам і Захадам. Спадзяемся, што і сёлетні форум зробіць свой уклад у «абмен дарамі» паміж Касёлам у Заходняй і Усходняй Еўропе...» Цяпер, калі мінуў ужо час пасля ІІІ кангрэса, можна смела сказаць, што спадзяванні шаноўнага айца Хіленгаса спраўдзіліся. Рэфераты, якія прагучалі на гэтым прадстаўнічым форуме, і дыскусіі, якія там вяліся, несумненна, дазволілі глыбей зірнуць на многія праблемы сучаснага стану Касцёла і на ролю хрысціянаў у нашым складаным свеце, які, як на вастрыі ляза, стаіць на парозе трэцяга тысячагоддзя... У рамках кангрэса для прадстаўнікоў каталіцкай прэсы з Беларусі быў праведзены практычны двухдзённы семінар, прысвечаны канкрэтным праблемам беларускіх каталіцкіх выданняў. Семінар правяла супрацоўніца САМЕСО Андрэа Сафія Яннуш. Дзякуючы ёй мы мелі магчымасць сустрэцца са сваімі калегамі з нямецкіх каталіцкіх выданняў у Мюнхене і, так бы мовіць, знутры ўбачыць іх праблемы і тыя ўмовы, у якіх яны працуюць. Несумненна, гэты практычны дадатак да кангрэса быў вельмі дарэчы, бо даў нам магчымасць зірнуць на сваю працу як бы з іншай перспектывы... Ніжэй прапануем увазе шаноўных чытачоў некалькі выступленняў на прэсканферэнцыі, што адбылася напачатку кангрэса, і некаторыя даклады, якія прагучалі на міжнародным форуме ў Фрайзінгу.
|
|
|