|
|
№
4(10)/1999
На кніжнай паліцы
Да юбілею 2000 Года
Кантакты
Крыстына ЛЯЛЬКО
Біблія
Мастацтва
Нашы святыні
Паэзія
Роздум аб веры
Проза
Культура
|
Хтосьці з пісьменнікаў трапна заўважыў, што жыццё любога чалавека, калі пра яго ўмела распавесці, вартае пяра раманіста. Мікола Мельнікаў — фатограф і даследчык — знаёміць нас з фрагментамі сваёй творчай і навуковай працы. Мы маем магчымасць паглядзець шэраг фотаздымкаў з яго архіва. Гэта ўжо не існуючыя помнікі культуры; забытыя, разбураныя, а цяпер адроджаныя месцы нашых малітваў — касцёлы; святары — маладыя і старэйшыя, тыя, хто прайшоў цярністы шлях свайго служэння... Гэты архіў збіраўся на працягу 20 гадоў. У ім — гісторыя Беларусі і гісторыя каталіцкай веры ў нашым краі. Прыгажосць драўляных святыняў і хараство вечнага храма прыроды, узведзенага Богам. Мікалай Пятровіч працуе ў аддзеле старабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства НАН Беларусі. Гэты сектар праводзіў фіксацыю рухомых помнікаў культуры Беларусі, пачынаючы з 1970 гадоў. Экспедыцыі ў далёкія вёскі і мястэчкі далі магчымасць стварыць вялікі фотаархіў. Акрамя таго, гэта і дзённікавыя запісы, і памятныя сустрэчы... Адна з такіх, што жыва памятаецца й сёння, адбылася ў 1981г. у Пінскай катэдры, з яе пробашчам, а сённяшнім кардыналам Казімірам Свёнткам, які іграў тады ўдзельнікам экспедыцыі на старажытных катэдральных арганах... Шмат чаго зафіксавала памяць таленавітага фотамайстра Міколы Мельнікава, шмат што паспеў за гэтыя гады напружанай працы ўвекавечыць ягоны фотааб’ектыў. У нашым часопісе ўжо друкаваліся некаторыя здымкі М.Мельнікава. У гэтым нумары шаноўныя чытачы маюць мажлівасць больш грунтоўна пазнаёміцца з яго творчасцю.
|
|
|