|
|
№
4(10)/1999
На кніжнай паліцы
Да юбілею 2000 Года
Кантакты
Крыстына ЛЯЛЬКО
Біблія
Мастацтва
Нашы святыні
Паэзія
Роздум аб веры
Проза
Культура
|
№ 4 (10) 1999У гэтым нумары друкуецца працяг энцыклікі Яна Паўла II Fides et ratio (>>). Аляксей Яроменка ў артыкуле Напачатку было Слова… звяртаецца да эпохі Сярэднявечча, калі зарадзіўся і развіваўся вобраз хрысціянскага храма (>>). У рубрыцы Да Юбілею 2000 года артыкул доктара філасофскіх навук Уладзіміра Конана Біблейскія і хрысціянскія матывы ў беларускай літаратурнай традыцыі (>>). У рубрыцы Кантакты друкуюцца матэрыялы III міжнароднага кангрэса Renovalis, які сёлета праходзіў у Фрайзінгу (Германія) і быў прысвечаны тэме ўплыву хрысціянаў на тыя змены, што адбываюцца ў сучаснай Еўропе (>>|>>). Артыкул філолага і даследчыка Бібліі Галіны Сінілы Кніга, роўная Сусвету адкрывае серыю публікацый, прысвечаных Бібліі і яе асаблівай ролі ў гісторыі цывілізацыі і культуры (>>). Гісторык мастацтва Аляксандр Ярашэвіч у артыкуле І нарадзіла сына свайго… разглядае сюжэты Божага Нараджэння ў старабеларускім мастацтве (>>). У артыкуле музыказнаўцы Тамары Ліхач Каталіцкія кляштары і развіццё музычнай культуры Беларусі разглядаецца музычна-літургічная практыка дамініканскага ордэна (>>). У рубрыцы Нашы святыні друкуецца артыкул гісторыка архітэктуры Тамары Габрусь З архітэктурнай спадчыны Сіроткі. Даследчыца звяртаецца да асобы першага нясвіжскага ардыната Мікалая Радзівіла Сіроткі (1549-1616), які вёў актыўную будаўнічую дзейнасць (>>). У рубрыцы Паэзія вершы вядомай беларускай паэткі Таісы Бондар (>>). Герой публікацыі Вольгі Гаршкавоз - фатограф і даследчык Мікола Мельнікаў. Тэматыка яго фотаздымкаў - ужо не існуючыя помнікі культуры, касцёлы, партрэты святароў (>>). Друкуецца працяг працы Эдварда Станека Шэсць праўдаў веры (>>). У рубрыцы Проза Друкуецца ўрывак з рамана лаўрэата Нобелеўскай прэміі польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча Quo vadis, прысвечанага драматычным падзеям ранняга хрысціянства часоў Нерона, у перакладзе Анатоля Клышкі (>>). Мілена Галубіцкая ў артыкуле Госця з іншага свету. Анталагізм сярэднявечнай мовы спрабуе знайсці адказ на стрыжнёвае для чалавецтва і ключавое для Сярэднявечча пытанне аб паходжанні мовы (>>).
|
|
|