![]() ![]() |
![]()
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|||||||||||||||||
№
1(4)/1998
![]() На кніжнай паліцы
Нашы святыні
Пocтaцi
Роздум аб веры
Сведчаць архівы
Пра самае важнае
Kaнтэкcт
Мастацтва
Драматургія
Паэзія
Да Юбілею 2000 Года
Tрaдыцыя
|
4. Вялiкая Маравiя - калыска славянскага абраду У VIII ст. пасля распаду дзяржавы Само на яе тэрытарыяльнай аснове ўтварылiся самастойныя княствы ў Нiтры (Заходняя Славаччына) i Маравii. На пачатку IХ ст. Нiтраю кiраваў князь Прыбiна. У 30-х гадах таго ж стагоддзя князь мараванаў Моймiр (818-846) прагнаў Прыбiну i захапiў яго землi. Гэтыя падзеi паклалi пачатак утварэнню славутай Вялiкамараўскай дзяржавы, у якую ўвайшлi землi былога княства Само i некаторыя iншыя славянскiя тэрыторыi, аб'яднаныя пад уладаю Моймiра. Пры ягоным наступнiку Расцiславе дзяржава дасягнула найбольшай магутнасцi. На захадзе яна межавала з Усходне-Франкскiм каралеўствам па р.Лабе, даходзячы на поўначы да сённяшняга Берлiна, ахоплiваючы тэрыторыю лужыцкiх сорбаў, паўднёва-заходнюю частку земляў цяперашняй Польшчы аж да рэкаў Вiслы i Тысы на ўсходзе, i на поўднi сягаючы прытока Дунаю - р.Дравы, уключаючы такiм чынам заходнюю частку сучаснай Венгрыi. У цэнтры гэтага велiзарнага абшару ляжалi землi чэхаў, мараваў i славакаў. Каб вызвалiцца ад нарастаючага хрысцiянiзацыйнага ўплыву немцаў i звязанай з гэтым палiтычнай экспансii, Расцiслаў звярнуўся ў Вiзантыю з просьбаю прыслаць мiсiянераў, якiя маглi б прапаведаваць Слова Божае ў зразумелай народу славянскай мове. Менавiта гэткiх людзей i знайшлi ў канстантынопальскiм iнтэлектуальным коле: Канстанцiна - прафесара фiласофii ў вiзантыйскiм унiверсiтэце i ягонага старэйшага брата Мэтодыя - дасведчанага адмiнiстратара i прэфэкта адной з правiнцый недалёка ад паўднёва-македонскага горада Тэсалёнiкi, званага па-славянску Салунь. З яго ваколiцаў i паходзiлi браты. Ужо да выправы ў Маравiю Канстанцiн працаваў над славянскiм альфабэтам i спрабаваў перакладаць на славянскую мову Евангэлле i некаторыя iншыя рэлiгiйныя кнiгi. Недзе на пераломе 862/863 гг. Канстанцiн i Мэтодый выбралiся да мараўскага князя31. На абшарах, куды выправiлiся браты, ужо здавён вялася хрысцiянiзацыйная праца з розных мiсiйных асяродкаў. Пасля падзення Аварскага каганату ў вынiку войнаў з франкамi i славянамi ў 796-803 гг., некаторыя паўднёваславянскiя землi, напрыклад, Карантанiя (сёння гэта паўднёвая, прылеглая да Славенii частка Аўстрыi i сама Славенiя) i асобныя харвацкiя тэрыторыi непасрэдна ўвайшлi ў склад Iмперыi Карла Вялiкага, а iншыя апынулiся на мяжы гэтай магутнай хрысцiянскай дзяржавы. Славянскiя абшары ў рэгiёне межавалi з Баварыяй (сёння - паўднёвы ўсход Нямеччыны i паўночны захад Аўстрыi). Рашэннем Карла Вялiкага яны былi прызнаныя сфераю мiсiйнай дзейнасцi баварскага касцёла, якому кароль, а затым i яго сын Людовiк падаравалi землi ва Усходняй Марцы на памежжы са славянамi. Гэтым самым баварская мiсiя атрымала неабходнае юрыдычнае i матэрыяльнае падмацаванне32. Хрысцiянiзацыя славянскiх земляў вялася з двух мiсiйных цэнтраў - бiскупства ў Пасаў (у Нямеччыне на сумежжы з Аўстрыяй пры р.Дунай) i арцыбiскупства ў Зальцбургу (у Аўстрыi, на сумежжы з Нямеччынай). Ужо гаварылася пра поспехi зальцбургскiх мiсiянераў сярод славенцаў i харватаў у VIII ст. У IХ ст. гэтая праца атрымала далейшае развiццё. Зальцбургскi трактат «Навяртанне бавараў i карантанцаў», напiсаны ў 870 цi 871 г. з мэтаю давесцi права Зальцбургскай метраполii на Карантанiю i Нiжнюю Панонiю (Славакiя), паведамляе, што зальцбургскi арцыбiскуп Адальрам (821-836) асвяцiў касцёл для славянскага князя Прыбiны ў княскiм валоданнi ў Нiтраве (Нiтра ў Заходняй Славаччыне). За часоў кiравання Прыбiны было пабудавана некалькi дзесяткаў храмаў. Але сам панонскi князь быў ахрышчаны ўжо пасля выгнання яго Моймiрам. Хрост князя адбыўся з iнiцыятывы ўсходнефранкскага караля Людовiка Нямецкага33. Хрысцiянiзацыя гэтай часткi Вялiкай Маравii працягвалася i пры княжаннi сына Прыбiны - Коцеле. У межах Зальцбургскай дыяцэзii названыя землi ўтваралi адмысловую адмiнiстратыўную адзiнку, на чале якой стаяў арцыпрэсбiтэр34. Храмы будавалiся звычайна ва ўмацаваных «градах», ад лацiнскай назвы якiх: castellum паходзiць слова «касцёл».
Арыянства, асуджанае як ерась на другiм сусветным саборы ў 381 г., тым не менш, доўга захоўвалася на велiзарнай прасторы. Остготы прынеслi ерась у Iталiю, дзе заснавалi сваё каралеўства, а вэстготы культывавалi яго ў сваёй дзяржаве ў Іспанii. Арыянамi былi вандалы i аланы, а таксама лёнгабарды, якiя занялi месца остготаў у Iталii. Вызнавалi арыянства таксама ругi, дзяржава якiх знаходзiлася ў Нiжняй Аўстрыi i Верхнiм Норыку. Лёнгабардскiя каралi прынялi прававернае хрысцiянства толькi ў VII ст., але арыянскiя абшчыны iснавалi ў Паўночнай Iталii аж да яе заваёвы ў 774 г. Карлам Вялiкiм. Арыяне маглi пранiкаць на тэрыторыю Вялiкамараўскай дзяржавы з Паўночнай Iталii, ратуючыся ад пераследу з боку новых франкскiх уладаў40 . Таму, магчыма, што «влахамi» называюцца ў «Жыццi Мэтодыя» не артадаксальныя хрысцiянскiя мiсiянеры з Аквiлейскага патрыярхату, а якраз паўночнаiталiйскiя арыяне. Разыходзяцца меркаваннi даследчыкаў i адносна «грэкаў». Большасць лiчыць iх альбо вiзантыйскiмi святарамi, альбо мiсiянерамi з гарадоў Далматыйскага ўзбярэжжа Адрыятыкi, якiя падпарадкоўвалiся Канстантынопалю41. Не пазбаўле-ным логiкi ўяўляецца таксама i меркаванне, што «грэкамi» ў дадзеным выпадку маглi быць названыя iрландскiя мнiхi, якiя аддавалi перавагу грэцкай мове перад лацiнаю. I калi пад «влахамi» хаваюцца арыяне з Паўночнай Iталii а пад «грэкамi» - iрландскiя мiсiянеры, якiя пашыралi свой спецыфiчны, iрландскi тып хрысцiянства, тады знайшоў бы лагiчнае тлумачэнне працяг цытаты з «Жыцця»: «...учаще ны различь» - вучаць нас па-рознаму. Бо iнакш цяжка зразумець якiм чынам маглi б вучыць па-рознаму прадстаўнiкi артадаксальнага хрысцiянства ў эпоху адзiнства цэркваў. Iснаванне арыянства на землях Маравii за часоў Канстанцiна i Мэтодыя даводзiцца цэлым шэрагам прамых i ўскосных дакументальных звестак. Нават самога Мэтодыя абвiнавачвалi ў гэтай ерасi, магчыма, з-за наяўнасцi на землях, падпарадкаваных ягонай духовай уладзе, арыянаў. Крынiцаю пашырэння ерасi ў Маравii была не толькi Паўночная Iталiя, але i блiжэйшая дзяржава ругаў - племенi невядомага паходжання, якое гiсторык готаў Ёрдан выводзiў з Прыбалтыкi. Частка ругаў у час Вялiкага Перасялення павандравала па Еўропе разам з готамi, пакiдаючы тут як памяць пра сябе шэраг тапонiмаў. У крынiцах сустракаецца шмат назваў, якiя, на думку даследчыкаў, так альбо iнакш звязаныя з ругамi, тыпу: Ругiя, Руя, Рутэнiя, Русiя. Частка ругаў-рогаў-русаў, перамяшаўшыся са славянамi, асiмiлявалася. Верагодна, што нейкая групоўка гэтых ругаў, як i готы - арыянаў, утварыла сваю дзяржаву ў Норыку, якая затым увайшла ў склад Вялiкай Маравii. Мiж iншым, у пiсьмовай традыцыi гэтыя русы выступаюць ў ролi рэлiгiйных настаўнiкаў мясцовага славянскага насельнiцтва42. Менавiта з iмi можа быць звязана старажытнае азначэнне царкоўнаславянскай пiсьмовасцi i славянскага абраду як «рускiх». Яшчэ Н.К.Нiкольскiм, вядомым даследчыкам славянскiх старажытнасцяў было ўстаноўлена, што ў Панонii, якая ўвайшла ў склад Вялiкамараўскай дзяржавы, «рускiм пiсьмом» называлi глаголiцу43. У мiнулым стагоддзi П.Прэйсам i I.I. Сразнеўскiм выказвалiся меркаваннi пра першапачатковае ўжыванне глаголiцы як тайнапiсу для ўтойвання нейкiх ерасяў. Не выключана, што ёю раней маглi з гэтаю мэтаю карыстацца готы (бо часам глаголiцу называлi таксама «гоцкiм пiсьмом») а затым - ругi44. Такiм чынам, можна канстатаваць, што на працэс складвання славянскай пiсьмовасцi i абраду на мараўскiх землях уздзейнiчалi розныя культурныя i веравызнаўчыя традыцыi, сярод якiх адметнае месца займалi ўплывы iрландскага касцёлу i арыянства. Важна адзначыць таксама, што з самага пачатку да славянскага пiсьма стасавалася назва «рускае», якая з часам перайшла i на сам абрад. Менавiта з гэтага часу азначэньне «рускi» пачало набываць канфесiйны сэнс.
Добра ўсведамляючы, што яны знаходзяцца на абшары ўплываў заходняга хрысцiянства, дзе да таго часу Служба Божая вялася на лацiнскай мове, Канстанцiн i Мэтодый пачалi шукаць кампрамiсу. Дзеля гэтага яны пераклалi на славянскую мову нейкую заходнюю лiтургiю. Якую менавiта, невядома, але пра яе характар можна меркаваць з найстарэйшага славянскага помнiка IХ ст., створанага ў Маравii, - г.зв. Кiеўскага Iмшала, альбо iнакш Кiеўскiх лiсткоў. Гэта 7 пергаментных аркушаў, знойдзеных у мiнулым стагоддзi ў Ерузалеме i перавезеных у Кiеў, дзе яны захоўвалiся ў бiблiятэцы Кiеўскай духоўнай акадэмii. Лiсткi змяшчаюць фрагмент лацiнскай Службы Божай, але дапасаванай да лiтургiчнай практыкi ўсходняга хрысцiянства. Як вынiкае з тэксту, тыя часткi, якiя прамаўлялiся ў лацiнскай лiтургii цiха, у славянскiм перакладзе спявалiся, як на Усходзе. У Кiеўскiм Iмшале няма канону, магчыма таму, што ён мусiў прамаўляцца па-лацiне, альбо па-грэцку. Выглядае, што славянскi абрад, створаны салунскiмi апосталамi, аб'ядноўваў рысы ўсходняй вiзантыйскай i заходняй рымскай лiтургiчных традыцыяў46. Некаторыя мяркуюць, што Канстанцiн i Мэтодый пераклалi на славянскую мову толькi Iмшу i найпатрэбнейшыя набажэнствы, а пераклад Святога Пiсьма i iншая перакладчыцкая праца была зробленая Канстанцiнам у Рыме ў 867-869гг. 47. Праца святых трапiла на спрыяльную глебу: яна знайшла шчырую падтрымку з боку князя Расцiслава i ягоных падданых; славянскi абрад неймаверна хутка шырыўся сярод народу Вялiкай Маравii i рабiўся ўсё больш папулярным. Гэта было не вельмi даспадобы баварскiм мiсiянерам i iх свецкiм патронам, якiя дамагалiся духовай, а затым i палiтычнай улады над мараўскiмi землямi. Ужо праз некалькi год адносiны мiж iмi i славянскiмi апосталамi значна абвастрылiся: да папы iшлi скаргi на тое, што Канстанцiн i Мэтодый упалi ў ерась i, апрача таго, выкарыстоўваюць у лiтургii мову, якой нi апосталы i нiхто з пазнейшых хрысцiянскiх дзеячаў нiколi не карысталiся ды iнш. Каб высветлiць пытанне, у 867 г. папа запрасiў братоў у Рым. Па дарозе, у Венэцыi, яны мелi вусную спрэчку з багасловамi, дзе Канстанцiн адбiў усе аргументы працiўнiкаў славянскага абраду, прывёўшы шэраг цытатаў з Бiблii, у якiх усе народы заклiкаюцца хвалiць Бога на ўсiх мовах. У канцы прамовы Канстанцiн пералiчыў тыя народы, якiя ўжо ўвялi свае мовы ў Богаслужбу - персы, армяне, обры, казары, эгiпцяне ды iншыя. Нягледзячы на ўсе перашкоды з боку немцаў, браты былi вельмi прыхiльна прынятыя ў Рыме папам Адрыянам II, якi высвяцiў Мэтодыя арцыбiскупам на Маравiю, а многiя з вучняў славянскiх асветнiкаў былi кансэкраваныя на святароў. Канстанцiн не вярнуўся ў Маравiю, а пастрыгся ў мнiхi пад iмем Кiрылы, i, застаўшыся ў Рыме48, вiдаць, прысвяцiў сябе перакладу Святога Пiсьма i богаслужбовых кнiг. Перад вяртаннем у Маравiю св.Мэтодый атрымаў ад папы булу «Gloria in altissimis Deo» з зацвярджэннем славянскай мовы як лiтургiчнай.
Карыстаючыся часовым аслабленнем Нямеччыны, Святаполк у 872-875 г. пашырыў сваю дзяржаву далёка на ўсход, далучыўшы да яе Белую Харватыю - славянскую краiну мiж верхняю Вiслаю i Карпатамi. Межы гэтай тэрыторыi на поўначы i на ўсходзе сягалi да вярхоўяў рэк Буга i Стыра - прытоку Прыпяцi, выходзячы на землi Валынi i апынаючыся ў блiзкiм суседстве з беларускiмi абшарамi, з насельнiкамi якiх зносiны маглi адбывацца па Бугу i Стыру, цi сухапутнымi шляхамi. Для мiсii Мэтодыя адкрылiся новыя вялiкiя абсягi. Панонскi князь Коцел таксама быў зацiкаўлены ў пашырэннi славянскага абраду на сваiх землях i прасiў папу аднавiць тут былую Сiрмiйскую метраполiю, знiшчаную ў часы перасялення народаў. На мiтрапалiта Сiрмiйскага з правам кiраваць духовымi справамi ва ўсёй Вялiкамараўскай дзяржаве быў прызначаны св. Мэтодый. Гэта нечакана выклiкала страшэннае абурэнне з боку баварскiх бiскупаў. На сiнодзе ў Рэгенсбургу яго асудзiлi як умяшальнiка ў правы Зальцбургскай метраполii, а сам ён быў схоплены франкскiмi жаўнерамi i ўвязнены ў кляштары Эльвангэн ў Швабii. Толькi ўмяшанне папы Яна VIII, якi ў 873 г. выслаў з гэтаю мэтаю адмысловага легата, змусiла Зальцбургскага метрапалiта, што стаяў за ўсiм гэтым, саступiць. Мэтодый, вызвалены з вязнiцы, паслухаўшыся парады легата, перанёс сваю сядзiбу ў сталiцу Вялiкамараўскай дзяржавы. Толькi адтуль ён мог кiраваць правiнцыямi Нiтрай i Панонiяй. Аднак, будучы метрапалiтам, Мэтодый, фактычна, не меў метраполii, бо ў яго не было патрэбных паводле касцёльнага права двух суфраганных бiскупаў. Князь Святаполк звярнуўся да папы з просьбаю прызначыць аднаго такога бiскупа для правiнцыi Нiтры. Але прызначаны на гэтае месца Вiхiнг не меў прыхiльнасцi да славянскага абраду i пачаў дзейнiчаць супраць метрапалiта. Планы паставiць i другога суфрагана для Панонii, якiя меў, вiдаць, Святы Пасад, былi парушаныя смерцю Мэтодыя50 .
Гэтак фармальна заканчвае сваё iснаванне славянскi абрад i трацiць значэнне глаголiца, але, у сапраўднасцi, яны захавалiся значна даўжэй. Вучнi Канстанцiна i Мэтодыя разыйшлiся па суседнiх славянскiх землях, несучы традыцыi пiсьмовасцi i славянскi абрад на харвацкiя i сербскiя землi а таксама да македонцаў i балгараў. 5. Хрысцiянства i кiрыла-мэтодыеўская традыцыя ў паўднёвых славянаў
Пачатак Х ст. стаў згубным для iснавання Вялiкамараўскай дзяржавы. Плямёны венграў, якiя спачатку займалi тэрыторыi каля Паўднёвага Уралу, а затым качавалi ў прычарнаморскiх стэпах, пад нацiскам печанегаў рушылi на захад i ў канцы Х ст. заваявалi дунайскую раўнiну. Яны занялi землi мiж рэкамi Тысаю i Дунаем, заселеныя славянамi, рэшткамi авараў i ўсходнегерманскiх плямёнаў. Адсюль венгры пачалi рабiць спусташальныя набегi на сваiх заходнiх суседзяў. I першай iхняю ахвяраю ў 906 г. стала Вялiкая Маравiя. Князь Моймiр загiнуў у няроўным баi, а сталiца дзяржавы - Мiкульчыцы - была паддадзеная такому жахлiваму знiшчэнню, што ад яе не засталося i следу. Толькi раскопкi апошнiх гадоў выявiлi само гэтае месца. Зруйнаваўшы цэнтр дзяржавы, венгры пакiнулi амаль некранутымi яе перыферыi: Нiтраншчыну з Чэхiяй на захадзе i Белую Харватыю на ўсходзе. Апошняя апынулася пад венгерскiм пратэктаратам, захоўваючы аўтаномiю i маючы ўласнага князя. Славаччына ўвайшла ў склад венгерскай дзяржавы, i адсюль з мiсiйнага асяродку ў Астрыгоме пачалося навяртанне венграў у славянскiм абрадзе60. Венгры занялi таксама Панонiю, але далейшыя iх набегi на захад былi спынены ў 955 г. немцамi ў бiтве пад Аўгсбургам. Ад гэтага часу венгры пераходзяць да аселага ладу жыцця, а заваяваная тэрыторыя робiцца iх прыстанкам да сённяшняга дня. У канцы Х - пачатку ХI ст. яны прымаюць хрысцiянства лацiнскага абраду, а адзiн з iхнiх князёў каля 1000 г. атрымлiвае каралеўскую карону з рук папы Рымскага61. 6. Пашырэнне хрысцiянства i лёс славянскага абраду ў заходнiх славянаў У адносна аўтаномнай частцы Вялiкамараўскай дзяржавы - Чэхii пашырэнне хрысцiянства адбывалася пад уплывам суседнiх нямецкiх земляў. З франконскiх хронiкаў вядома, што ў 845 г. да караля Людовiка ў Рэгенсбург прыбылi 14 чэшскiх ваяводаў каб прыняць хрост62. Але невядома наколькi вялiкi ўплыў мела гэтая падзея на рэлiгiйнае жыццё ў Чэхii, бо ўжо каля 882-884 гг. пры князю Барывою ў часы св. Мэтодыя чэхi былi ахрышчаныя паводле славянскага абраду. Аднак у 895 г. некаторыя чэшскiя князi на чале са Спiтыгневам, сынам Барывоя, аддзялiлiся ад Вялiкай Маравii, прызнаўшы сябе васаламi ўсходнефранкскага караля Арнульфа, а чэшскiя землi прынялi духовую юрысдыкцыю бiскупства ў Рэгенсбургу (сёння ў Нямеччыне)63. У канцы IХ ст. ў Чэхii iшло змаганне памiж дзвюма княскiмi дынастыямi - Слаўнiкаў i Перамышлiдаў. Пасля раптоўнай смерцi Вячаслава Святога ў 929 г. перамог Баляслаў I з роду Перамышлiдаў. Абапiраючыся на пратэкцыю нямецкага караля Генрыха I, як ягоны васал, ён стаў заваёўваць суседнiя землi былой Вялiкай Маравii, спустошаныя венграмi. Такiм чынам ён здабыў пад сваю ўладу ўласна Маравiю, а таксама Шлеск i, нарэшце, Белую Харватыю (перад 950 г.). Тады ж атрымаў сваю назву Перамышль64. У 70-х гадах Х ст. чэшскiм князям удалося дабiцца для краiны асобнага бiскупства з сядзiбаю ў Празе, якое падпарадкоўвалася Майнцкаму арцыбiскупству65. Да канца ХI ст. лацiнскi абрад у Чэхii суiснаваў са славянскiм. Аднак паступова апошнi здаваў свае пазiцыi i ў другой палове стагоддзя ягоным аплотам заставаўся фактычна толькi Сазаўскi кляштар бенэдыктынцаў. У 1080 г. папа Грыгоры VII адмовiў просьбе князя Брэтыслава дазволiць славянскае багаслужэнне. Ад таго часу абрад стаў канчаткова занепадаць66. Маюцца бясспрэчныя факты культурнага ўзаемадзеяння Чэхii з усходнеславянскiмi землямi, прынамсi з Х ст.67.
У IХ-Х ст. працягвалася хрысцiянiзацыя прыбалтыйскiх славянаў. Аднак тое, што яна была спалучаная з тэрытарыяльнай экспансiяй немцаў i асiмiляцыйнай палiтыкай, выклiкала ў славянаў непрыняцце i нават узброены супрацiў. З-за гэтага тут успыхвалi рэцыдывы паганства. Так, спроба караля Людовiка Пабожнага стварыць у Гамбургу мiсiйны цэнтр для навяртання паганцаў, скончылася няўдачаю. Суседнiя славяне не толькi не прынялi хрысцiянства, але нават разбурылi горад i знiшчылi бiскупства. Пры каралi Атоне I былi створаны бiскупствы на землях люцiцкага i бодрыцкага племянных аб'яднанняў - у Гавэльбэргу, Бранiборы (Брандэнбургу) i Стараградзе (Ольдэнбургу) i ў зямлi палабскiх сорбаў - у Мэрзэнбургу, Жыцiцы i Мышыне (Мэйссэне). У 968 г. гэтыя дыяцэзii былi падпарадкаваны Магдэбургскаму арцыбiскупству. Падбiваючы палабскiх славянаў, немцы iмкнулiся як найхутчэй iх ахрысцiць. З 18 воласцяў, занятых немцамi за часоў Генрыха I i Атона I (919-973), толькi ў трох захавалася паганства. Але хрысцiянства, насаджанае гвалтам, не здолела трывала замацавацца. У 983 г., калi выбухнула агульнае паўстанне палабскiх славянаў супроць нямецкага панавання, амаль усе хрысцiянскiя святынi былi знiшчаны, а святары забiтыя цi мусiлi ратавацца ўцёкамi. У Бодрыцкай зямлi не засталося нiводнага касцёла: усе былi спаленыя71. У ХI ст. сярод бодрычаў iмкнуўся ўвесцi хрысцiянства князь Готшалк. Пры iм было пабудавана шмат кляштараў i касцёлаў, заснаваны бiскупствы ў Стараградзе, Мэкленбургу i Рацiборы. Новае паўстанне ў 1066 г. стала фатальным i для князя i для хрысцiянскiх асяродкаў, створаных iм. На пачатку ХII ст. паганства яшчэ было пануючым у палабскiх славянаў. Толькi пасля адмысловага крыжовага паходу (1147) у гэты рэгiён нямецкая экспансiя набыла тут перманентны характар. Паступова мясцовыя славяне былi хрысцiянiзаваныя ў лацiнскiм абрадзе i анямечаныя72. Захаваныя да нашага часу малiтвы на палабскай мове дазваляюць гаварыць пра тое, што ў працэсе навяртання i рэлiгiйным жыццi выкарыстоўвалася народная мова. Палабская мова працягвала iснаваць да ХVII-ХVIII стст., хоць iншыя варыянты славянскай мовы ў гэтых краях перасталi гучаць яшчэ ў ХIII-ХVстст.73. Пад нямецкiм нацiскам частка прыбалтыйскiх славянаў, пачынаючы з IХ-Х стст., магла перамясцiцца на iншыя славянскiя землi, у т.л. i на беларускiя. Пра гэта можна меркаваць з некаторых звестак летапiсаў i скандынаўскiх сагаў, а таксама з археалагiчнага i лiнгвiстычнага матэрыялу. Асобныя перасяленцы маглi ўжо быць хрысцiянамi. Такiм чынам, да моманту афiцыйнага хросту Кiева ў 988 г. на пераважнай большасцi славянскiх земляў на захад ад яго ўжо трывала i незваротна замацавалася хрысцiянства. Асноўнымi пашыральнiкамi яго выступалi Нямеччына з Зальцбургскай, Майнцскай i Магдэбургскай метраполiямi, Пасаўскiм, Фрайзiнгскiм, Рэгенсбургскiм i Гамбургскiм бiскупствамi; непасрэдна Святы Пасад, Аквiлейскi патрыярхат, бiскупствы ў гарадах Далматыйскага ўзбярэжжа, iрляндскiя мнiхi, якiя дзейнiчалi i на нямецкай тэрыторыi, Вiзантыйскi патрыярхат. Пры першапачатковым навяртаннi адчуваўся ўплыў арыянскiх абшчынаў. Праз нейкi час на славянскiх землях складвалася ўжо свая касцёльная iерархiя, якая магла сама шырыць веру на прылеглых i аддаленых тэрыторыях. Для нашых абшараў у гэтым сэнсе ўяўляюць найбольшую цiкавасць, апрача нямецкiх Магдэбургскага i Майнцскага арцыбiскупстваў ды бiскупстваў у Рэгенсбургу i Гамбургу, славянскiя хрысцiянскiя цэнтры ў Перамышлi, Кракаве, Познанi, Гнезне, Празе, бiскупствы на тэрыторыi прыбалтыйскiх (палабскiх) славянаў. Не пазбаўленыя перспектывы таксама даследаваннi, накiраваныя на выяўленне магчымай мiсiйнай дзейнасцi ў нас iрландскага касцёла, нарманаў.
|
![]() |
![]()
|
![]()
|
![]() |