Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(54)/2010
Галерэя
Новая евангелізацыя
Постаці
Нашы святыні
Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Постаці
Паэзія

ВЕРШЫ
Проза
Мастацтва
Кіно

ДЫВІЗІІ Ў НЯБЁСАХ
Юбілеі
Мастацтва

НАРАДЖЭННЕ СВЯТЛА
На кніжнай паліцы
Культура

МУЗЕЙ ПАЭТА І СВЯТАРА
Вачыма візітатара
Культура

СТАРАДРУКІ ВЯРТАЮЦЦА

ДЖОН ГЕНРЫ НЬЮМАН

Джон Генры Ньюман нарадзіўся 21 лютага 1801 года ў Лондане. Вывучаў англіканскую тэалогію ў Оксфардзе, а ў 1824 годзе стаў пастарам англіканскай Царквы. З каталіцызмам пазнаёміўся падчас свайго падарожжа ў Італію. Пасля вяртання ў Англію заснаваў у Оксфардзе англіканскі аднаўленчы рух, мэтай якога стала адкрыццё каталіцкай спадчыны ў літургіі, тэалогіі і структуры Касцёла.

Пасля некалькіх гадоў вывучэння працаў айцоў Касцёла Ньюман прыйшоў да высновы, што не Каталіцкі Касцёл памыліўся ў сваім навучанні, а Англійская нацыянальная Царква далёка адышла ад першаснага паслання веры. Восенню 1845 года ён вырашыў перайсці ў каталіцызм, і 9 кастрычніка быў афіцыйна прыняты ў каталіцкую веру.

Пасля навучання ў Рыме ў 1846 годзе Джон Генры атрымаў святарскае пасвячэнне і праз кароткі час уступіў у кангрэгацыю айцоў філіпінаў. У цяжкія часы XIX стагоддзя Ньюмана несправядліва абвінавацілі ў празмерным лібералізме, пасля чаго ён быў вымушаны пакінуць публічнае касцёльнае жыццё.

Папа Леў XIII цалкам рэабілітаваў былога канвертыта і 12 мая 1879 года надаў яму годнасць кардынала. Джон Генры Ньюман памёр у Бірмінгеме 11 жніўня 1890 года.

У каталіцкай тэалогіі Ньюман зрабіў вялікі ўклад у канцэпцыю развіцця догматаў. Яго думка значна паўплывала на каталіцкую тэалогію. Ён напісаў вялікую колькасць тэалагічных працаў.

Беатыфікацыйны працэс Ньюмана пачаўся ў 1986 годзе. У 1991 годзе Ян Павел ІІ падпісаў дэкрэт аб гераічнасці яго цнотаў.

Для беатыфікацыі быў патрэбны цуд праз заступніцтва кардынала Ньюмана. Пераломным момантам стаў выпадак з 70-гадовым Джэкам Суліванам з ЗША, у якога было цяжкае захворванне пазваночніка. Ад самага пачатку ён быў перакананы, што стаў здаровым дзякуючы малітве ў інтэнцыі беатыфікацыі кардынала Ньюмана. Мужчына, які доўгія гады не ўставаў з ложка, ізноў можа нармальна хадзіць.

Пасля вывучэння гэтага выпадку 3 ліпеня 2009 года Бэнэдыкт XVI даў паўнамоцтвы Кангрэгацыі па справах кананізацыі апублікаваць дэкрэт, які пацвярджае цуд праз заступніцтва кардынала.

Беатыфікацыя Джона Генры Ньюмана адбылася ў Бірмінгеме 19 верасня 2010 года.

Гл. таксама:
Януш ПЫДА OP :: ФІЗІК ЗВЫШНАТУРАЛЬНАГА ::


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY