Home Help
Пра нас Аўтары Архіў Пошук Галерэя Рэдакцыя
4(54)/2010
Галерэя
Новая евангелізацыя
Постаці
Нашы святыні

Пераклады
Ad Fontes

СЬЛЕДАМ ЗА ХРЫСТОМ
Постаці
Паэзія


ВЕРШЫ
Проза
Мастацтва
Кіно

ДЫВІЗІІ Ў НЯБЁСАХ
Юбілеі
Мастацтва

НАРАДЖЭННЕ СВЯТЛА
На кніжнай паліцы
Культура

МУЗЕЙ ПАЭТА І СВЯТАРА
Вачыма візітатара
Культура

СТАРАДРУКІ ВЯРТАЮЦЦА

№4(54) 2010

 
  

Гэты нумар пачынаецца артыкулам мастацтвазнаўцы Валерыя Буйвала «Франсіско дэ Сурбаран. Дзяцінства Мадонны», у якім аўтар распавядае пра адно з таленавітых палотнаў «іспанскага Караваджо», што захоўваецца ў Эрмітажы.

У артыкуле Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча «Новая евангелізацыя — галоўнае заданне Касцёла ў сучасным свеце» гаворыцца пра найважнейшую задачу сучаснага святарства ў секулярызаваным свеце.

Славутай асобе каталіцкага святога Джона Генры Ньюмана прысвечаны артыкул «Фізік звышнатуральнага» айца дамініканіна Януша Пыды ОР у перакладзе з польскай мовы Юліі Шэдзько.

Мастацтвазнаўца Аляксандр Ярашэвіч у артыкуле «Каранацыя Жыровіцкага абраза Маці Божай 8 (19) верасня 1730 года» апавядае пра гэтую памятную падзею ў Вялікім Княстве Літоўскім.

100-годдзю касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску прысвечаны артукул архітэктара Аляксея Яроменкі «Чырвоны юбілей Чырвонага касцёла».

Працягваецца публікацыя перакладу Аксаны Данільчык «Кветачкі святога Францішка», а таксама працяг перакладу Тамаша Кэмпійскага «Сьледам за Хрыстом», зробленага Станіславам Грынкевічам.

Урыўкам «Шчырая малітва і ахвярная праца ў жыцці святара» з кнігі «На варце веры» завяршаецца знаёмства з асобаю ксяндза Станіслава Жука, які падрыхтавала Іна Ламака.

У рубрыцы «Паэзія» друкуюцца вершы Мар’яна Дуксы, Алеся Чобата і Віктара Вабішчэвіча. У рубрыцы «Проза» змешчаны новыя творы Франца Сіўко.

Вобразам анёлаў у пластычным мастацтве прысвечаны артыкул доктара архітэктуры Тамары Габрусь «Адчуць на зямлі радасць і клопат нябёсаў».

Пра дакументальны фільм «Рука міру», у якім аднаўляецца гістарычная праўда пра папу Пія ХІІ, распавядаецца ў артыкуле Віталя Тараса «Дывізіі ў нябёсах». Фільм прэзентаваўся на кінафестывалі «Magnificat — 2010».

Да 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча друкуецца інтэрв’ю «Яго „Зямля пад белымі крыламі“ стала і маёй назаўсёды», якое балгарская даследчыца літаратуры Роза Станкевіч брала ў пісьменніка з нагоды яго 50-гадовага юбілею.

Творчай працы гродзенскага мастака Уладзіміра Пазняка, які малюе абразкі на хрысціянскія сюжэты, прысвечаны артыкул Дануты Бічэль «Нараджэнне святла».

У артыкуле «Ён пакінуў нам дары сваёй душы» маладая даследчыца Ганна Серэхан разважае пра новае ўкладанне літаратуразнаўцы Ірыны Багдановіч — «Выбраныя творы» Казіміра Сваяка. Пра музей, які адкрыўся на радзіме знакамітага паэта і святара ў вёсцы Барані, апавядаецца ў артыкуле Ірыны Багдановіч, тут жа друкуюцца невядомыя раней вершы К. Сваяка.

Пра ахвярную працу бэрнардынак расказвае Юры Лаўрык у артыкуле «Менскія бэрнардынкі ў 1796 годзе», змешчаным у рубрыцы «Вачыма візітатара».

У артыкуле Міхася Баўтовіча «Старадрукі вяртаюцца» апавядаецца пра выдавецкую дзейнасць манахаў піяраў у Полацку ў 20-х гадах XIX стагоддзя, а таксама пра выдадзеныя імі кнігі, якія сёння вяртаюцца ў Беларусь з-за мяжы.


 

 

Design and programming
PRO CHRISTO Studio
Polinevsky V.


Rating All.BY